21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Ад таго, наколькі абароненыя нашыя людзi, залежыць далейшае ўстойлiвае ра

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Ад таго, наколькі абароненыя нашыя людзi, залежыць далейшае ўстойлiвае развiццё Беларусi"

Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка ўзяў учора ўдзел у заключным сумесным пасяджэннi Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi трэцяга склiкання. Як зазначыў кiраўнiк краiны напачатку свайго выступлення, парламентарыi плённа папрацавалi i ўпiсалi яркую старонку ў гiсторыю беларускай дзяржавы.

Паводле слоў Прэзiдэнта, парламентарыям трэцяга склiкання прыйшлося працаваць у адзiн з самых адказных перыядаў сучаснай Беларусi: складаныя i неадназначныя працэсы адбывалiся i ў свеце, i ў нацыянальным маштабе. "У мiжнародных адносiнах з усёй вiдавочнасцю агалiлася тэндэнцыя дыктату з пазiцыi сiлы. У розных кропках планеты правакавалiся жорсткiя канфлiкты, абвастралася супрацьстаянне асобных дзяржаў i, самае страшнае, — народаў. Ваенна-палiтычны блок НАТА актывiзаваўся так, як быццам планета на парозе вайны. Новыя пагрозы наблiзiлiся ўшчыльную да межаў Беларусi, i не ўлiчваць гэты фактар у нашай палiтыцы сёння нiяк нельга", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, сёння ў свеце большасць дзяржаў ахапiў глыбокi эканамiчны спад. У такой сiтуацыi, адзначыў Прэзiдэнт, для нашай краiны было архiскладанай задачай вытрымаць удары сусветнага рынку, захаваць высокiя тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця i забяспечыць сваю энергетычную i харчовую бяспеку. Ён падкрэслiў, што сёння ў свеце не проста стала менш крытыкаў мадэлi эканамiчнага развiцця Беларусi, але яны знiклi наогул. "Больш таго, — дадаў Аляксандр Лукашэнка, — за мяжой загаварылi аб мэтазгоднасцi пераймання беларускага вопыту". Што сведчыць аб тым, што беларуская мадэль эканомiкi была "ўзята ад жыцця", яна ўлiчвае iнтарэсы народа. "Я неаднаразова гаварыў вам, што дзяржава не можа i не павiнна пайсцi нi з адной са сфер жыцця грамадства, калi яна можа забяспечыць развiццё. Сёння, на фоне сусветнага эканамiчнага крызiсу, да гэтага прыйшлi нават амерыканцы", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Вы памятаеце, як я, быццам прадчуваючы гэты крызiс, падпiсаў дэкрэты аб энергетычнай бяспецы, дысцыплiне i парадку i дэбюракратызацыi краiны, — нагадаў ён. — Усё трэба рэалiзоўваць, i рэалiзоўваць неадкладна".

Узгадаў Прэзiдэнт i пра тое, што i ўнутрыпалiтычная абстаноўка ў рэспублiцы таксама складвалася няпроста: "дэструктыўныя сiлы пры фiнансавай i арганiзацыйнай замежнай падтрымцы спрабавалi навязаць нашаму народу тупiковы шлях развiцця, расхiстаць з такой цяжкасцю дасягнутую палiтычную стабiльнасць грамадства". Аднак рэспублiцы, у якой былi кансалiдаваныя здаровыя сiлы грамадства, удалося справiцца са згаданымi праблемамi i новымi глабальнымi выклiкамi сучаснасцi.

Вялiкай заслугай Нацыянальнага сходу трэцяга склiкання кiраўнiк Беларусi назваў тое, што дэпутаты паслядоўна праводзiлi ў жыццё курс, якi быў адобраны народам краiны, i кiравалiся не асабiстымi амбiцыямi альбо прыватнымi палiтычнымi iнтарэсамi, а патрэбамi сваiх выбаршчыкаў i дзяржавы. "У нашай краiне не ўвайшоў у моду сезонны роспуск Парламента, стварэнне барыкадаў каля трыбун, бясконцы працэс дзялёжкi партфеляў, — заўважыў Прэзiдэнт. — Беларускiя парламентарыi займаюцца паўсядзённай карпатлiвай працай, якая накiраваная на карысны грамадству вынiк". Сённяшнi вышэйшы заканадаўчы орган Беларусi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, — гэта iнстытут дзяржаўнай улады, якi склаўся, якi мае палiтычны аўтарытэт не толькi ў нашай краiне, але i за яе межамi, з самастойным стылем дзейнасцi".

Паводле слоў кiраўнiка краiны, Савет Рэспублiкi i Палата прадстаўнiкоў працавалi на працягу ўсяго тэрмiну з высокай эфектыўнасцю. Ён зазначыў, што ад складу да складу парламентарыяў узрастаюць прафесiяналiзм i канструктыўнасць дэпутацкага корпуса. Пра што сведчыць i наступнае: калi ў перыяд дзейнасцi Нацыянальнага сходу першага склiкання Савет Рэспублiкi адхiлiў амаль сем працэнтаў законапраектаў, што былi прыняты Палатай прадстаўнiкоў, то ў трэцiм склiканнi — крыху больш за два працэнты; калi раней Прэзiдэнтам з пярэчаннямi вярталася да трыццацi працэнтаў унесеных на подпiс законаў, то ў апошнiя гады — каля двух працэнтаў.

Закранаючы пытанне пра тое, што было зроблена Нацыянальным сходам трэцяга склiкання, Аляксандр Лукашэнка адзначыў маштабнасць працы: прынята восем кодэксаў, больш за 460 законаў i разгледжана звыш 70 дэкрэтаў Прэзiдэнта. Сярод iх ён назваў дакументы, якiя можна лiчыць прынцыпова новай старонкай у нацыянальнай прававой сiстэме: Бюджэтны кодэкс, Кодэкс аб судовым ладзе i статусе суддзяў, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адмiнiстратыўных правапарушэннях. Асаблiва Прэзiдэнт выдзелiў Закон "Аб зацвярджэннi Асноўных напрамкаў унутранай i знешняй палiтыкi", якiм завершана фарміраванне пакета праграмных законаў. Пасля доўгiх дыскусiй удалося пераадолець мiжведамасныя рознагалоссi i прыняць Закон "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь". "Сёння мы можам казаць пра тое, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка, — што абсалютна ўсе элементы палiтычнай сiстэмы суверэннай Беларусi рэгламентаваныя ў вышэйшай прававой форме — законамi".

Прэзiдэнт выказаў удзячнасць дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў i членам Савета Рэспублiкi за тое, што яны падтрымалi пазiцыю кiраўнiка дзяржавы аб неабходнасцi бязлiтаснай барацьбы з карупцыяй. Ён узгадаў, што парламентарыi не пабаялiся ўключыць у законы, у прыватнасцi, закон "Аб барацьбе з карупцыяй", самыя жорсткiя меры супрацьдзеяння ёй. І не пайшлi на павадку ў дэмагогаў аб нейкай рызыцы кiраўнiка. "Прыстойны кiраўнiк, iдучы на вытворчую рызыку, бярэ адказнасць, а не хабар", — падкрэслiў ён. Дарэчы, i жыццё паказала, справядлiвасць таго, што галоўным прыярытэтам нашай палiтыкi была зроблена яе антыкарупцыйная накiраванасць. Па гэтым шляху сёння пайшлi Расiя, Украiна i iншыя краiны. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў карумпаванай эканомiцы няма нi эфектыўнага гаспадарання, нi сацыяльнай абароны.

Важнай падзеяй лiчыць Аляксандр Лукашэнка i з’яўленне Закона "Аб рэгiстры насельнiцтва". Цывiлiзаваную форму збору даных аб грамадзянах Прэзiдэнт назваў "адным акном" у маштабах цэлай дзяржавы, якое дае магчымасць чалавеку аператыўна атрымлiваць неабходны яму дакумент, а не бегаць па кабiнетах у прынiжальных пошуках шматлiкiх даведак. Разам з тым, кiраўнiка Беларусi абурае той факт, што ў рэальным жыццi здараецца, што людзi вымушаны па-ранейшаму выпрошваць неабходныя iм дакументы. "Рэгiстрацыя прадпрыемстваў, атрыманне лiцэнзiй i сертыфiкатаў, правядзенне здзелак па часе i складанасцi пераўтварылiся амаль у такi ж працэс, як цяжарнасць i нараджэнне дзiцяцi", — сказаў Прэзiдэнт. I праiнфармаваў прысутных, што для таго, каб усе гэтыя праблемы ўстаранiць у гэтым годзе, ён даў адпаведнае даручэнне Прэм’ер-мiнiстру, Кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Старшынi праўлення Нацбанка, губернатарам i мэру Мiнска. "Гэта iх экзамен на адпаведнасць пасадам, якiя яны займаюць", — зазначыў Аляксандр Лукашэнка.

Працягваючы тэму дэбюракратызацыi, Прэзiдэнт выказаў упэўненасць у тым, што неабходна адысцi ад састарэлай сiстэмы кантролю з боку сiлавых ведамстваў за банкаўскiмi ўкладамi. Паводле яго меркавання, неабходна зрабiць рашучы крок у барацьбе з бюракратызмам, зрабiць паварот да народа, да чалавека. "Усё зрабiлi быццам бы правiльна, прынялi адпаведныя законы па дэбюракратызацыi. Але аказалася, што да чалавека, на жаль, не дайшлi", — адзначыў Прэзiдэнт. "Сёння мне дакладваюць аб тым, што замежныя грамадзяне вязуць да нас значныя сумы, каб размясцiць iх у нашых банках, — паведамiў Аляксандр Лукашэнка. — Таму што ў Беларусi няма такой карупцыi, як у iншых краiнах, i людзi вераць уладзе. Але калi чалавек прыходзiць са сваiмi сродкамi ў банк, яму гавораць, што ён павiнен прадэклараваць, адкуль, дзе i як ён атрымаў гэтыя сродкi". Ён заўважыў, што наша краiна, зразумела, не адыходзiць ад тых мiжнародных прынцыпаў i стандартаў па барацьбе з адмываннем грошай, якiя iснуюць. Але навошта Беларусi бегчы наперадзе планеты ўсёй? У сувязi з гэтым кiраўнiком дзяржавы было прынята адназначнае рашэнне аб адмене абавязковага дэкларавання даходаў пры размяшчэннi ўкладаў у банках. На днях, праiнфармаваў Прэзiдэнт, будзе падпiсаны адпаведны дакумент. У iм таксама будзе прапiсана, што "любыя кантралюючыя сiлавыя структуры будуць выведзеныя з банкаў". Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, перыяд, калi быў неабходны адпаведны кантроль з боку сiлавых ведамстваў, скончыўся. "Яны не будуць мець права патрабаваць ад банкаў iнфармацыю аб укладах фiзiчных i юрыдычных асобаў, калi па гэтым напрамку не будзе ўзбуджана крымiнальная справа, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Ды i пры ўзбуджэннi крымiнальнай справы мы пастараемся па мiнiмуму праводзiць гэту працэдуру".

Гаворачы пра развiццё беларускай эканомiкi, Прэзiдэнт заўважыў, што за мiнулыя чатыры гады было шмат зроблена як для яе дынамiчнага развiцця, так i для пераходу на рынкавыя механiзмы рэгулявання. У прыватнасцi, важную ролю для дадатковага прыцягнення iнвестыцый у будаўнiцтва адыграла прыняцце Закона "Аб iпатэцы", якi фармiруе прававое поле для развiцця сiстэмы доўгатэрмiновага крэдытавання, для вырашэння грамадзянамi сваiх жыллёвых праблем. Як вядома, з 2011 года ў Беларусi плануецца выйсцi на ўзровень уводу 10 мiльёнаў квадратных метраў жылля ў год. "Банкаўскаму сектару, — лiчыць Аляксандр Лукашэнка, — праз iпатэчнае крэдытаванне патрэбна актыўна ўцягвацца ў вырашэнне гэтай найважнейшай задачы. Але прадумана i акуратна, з улiкам негатыўных тэндэнцый, якiя мелi месца ў замежных краiнах".

Вялiкай заслугай Парламента трэцяга склiкання Прэзiдэнт назваў i працяг працы па падняццi ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян. У якасцi прыкладу, сярод iншых, ён узгадаў Закон "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", якi накiраваны на павышэнне эфектыўнасцi выкарыстання працоўных рэсурсаў i фармiраванне кадравага патэнцыялу з улiкам рэальных патрэбаў вытворчасцi. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што Беларусь была i застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай. Ахова правоў i iнтарэсаў яе насельнiцтва, сацыяльная падтрымка людзей, асаблiва мацi, дзяцей, састарэлых, маламаёмных, — прыярытэт дзяржаўнай палiтыкi. "Ад таго, наколькi абароненыя нашыя людзi, — падкрэслiў кiраўнiк Беларусi, — залежыць далейшае ўстойлiвае развiццё Беларусi".

Выбары ў Парламент паказалi, што насельнiцтва не толькi адобрыла дзейнасць дэпутацкага корпуса, але i цяперашнi курс краiны ў цэлым. А наперадзе ў зноў выбраных парламентарыяў, упэўнены Прэзiдэнт, — перыяд напружанай працы. "Блiжэйшыя чатыры гады, — сказаў ён, — павiнны стаць часам дынамiчнага прарыву, якi забяспечыць уваходжанне Беларусi ў лiк найбольш развiтых краiн свету. Для рэалiзацыi гэтых амбiцыйных задач неабходна ствараць законы новага пакалення, навукова абгрунтаваныя i глыбока вывераныя з пункту гледжання ўсебаковага прагназавання наступстваў iх рэалiзацыi як у блiжэйшы час, так i ў перспектыве. Забяспечваць дзейсны кантроль за iх выкананнем", — падкрэслiў кiраўнiк краiны. Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз нагадаў, што ў аснове палiтыкi ўсiх галiн улады — клопат аб дабрабыце народа, дзяржавы i грамадства. "Мы абавязаны дакладна ведаць, што трывожыць людзей, якi iх настрой i клопаты. Уся наша праца павiнна мець адзiн галоўны арыенцiр — кожны год павiнен прыносiць паляпшэнне жыцця", — канстатаваў Прэзiдэнт.

Напрыканцы свайго выступлення Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку парламентарыям за высокапрафесiйную i плённую працу, канструктыўнае ўзаемадзеянне i падтрымку ўсiх вылучаных кiраўнiцтвам краiны iнiцыятыў.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка ўзяў учора ўдзел у заключным сумесным пасяджэннi Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика