21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фальшывыя панелі для нацыянальных аб’ектаў

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фальшывыя панелі для нацыянальных аб’ектаў

Пытаннi эканамiчнай бяспекi краiны знаходзяцца ў полi зроку як праваахоўных органаў, пракуратуры, так i Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Нядаўна суд вынес рашэнне па адной з тых эканамiчных спраў, якiмi займалiся органы дзяржбяспекi. Гаворка iдзе аб раскраданнi 2,3 мiльярда бюджэтных сродкаў падчас правядзення будаўнiчых i рамонтных работ пры рэканструкцыi Нацыянальнага аэрапорта "Мiнск".

— Следчае ўпраўленне Камiтэта крымiнальнай справы ўстанавiла, што дзяржаўны ўрон быў учынены начальнiкам фiлiяла "Упраўленне № 6" РУП "Рамонтна-будаўнiчы трэст" Упраўлення справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Пятром Юхавым (тут i далей усе прозвiшчы змененыя), фiнансавым дарэктарам ЗПВГУП "Кампазiтныя алюмiнiевыя панэлi" Сяргеем Юрэвiчам i дырэктарам ТДА "ЭВА Трэйд" Валерыяй Кашанiнай, — расказвае намеснiк начальнiка аддзела Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь Андрэй МЫЦЬКО.

Замежнае прыватнае вытворчае гандлёвае ўнiтарнае прадпрыемства "Кампазiтныя алюмiнiевыя панэлi" было створана ў 2004 годзе. Заснавана адной з замежных фiрмаў, хоць расследаванне высветлiла, што фiрма цалкам належала i кантралявалася Сяргеем Юрэвiчам. Зарэгiстравалiся "панэлi" ў прамысловай зоне мiкрараёна "Шабаны", на тэрыторыi Свабоднай эканамiчнай зоны "Мiнск", што дазваляла не выплачваць мытную пошлiну падчас завозу тых матэрыялаў, з якiх выраблялiся алюмiнiевыя панэлi.

Выпуск пачаўся напрыканцы 2004-га. Гатовыя вырабы пры гэтым пазбягалi дзеючых нормаў i правiлаў, не правяралiся на адпаведнасць належным патрабаванням. Рэалiзоўвалiся гатовыя панелi праз прадпрыемства ТДА "ЭВА Трэйд", дырэктарам якога была вышэйпамянёная Валерыя Кашанiна, а заснавальнiкам... муж, Сяргей Юрэвiч.

Падчас правядзення тэндара на ажыццяўленне рэканструкцыi ў Нацыянальным аэрапорце "Мiнск", кiраўнiк прадпрыемства-падрадчыка Пётр Юхаў прапанаваў выкарыстоўваць падчас аблiцоўкi фасаду аэрапорта амерыканскiя кампазiтныя панэлi з высокiмi фiзiка-механiчнымi вартасцямi. Пастаўляць жа гэтыя вырабы з-за мяжы павiнна было ТДА "ЭВА Трэйд".

Аднак насамрэч у аэрапорце ўстанаўлiвалiся няякасныя панэлi, вырабленыя на самiм прадпрыемстве "Кампазiтныя алюмiнiевыя панэлi". Бюджэтныя грошы пералiчвалiся спачатку на рахункi Рамонтна-будаўнiчага трэста, далей "на адрас" ТДА "ЭВА Трэйд", адкуль траплялi на рахунак "Кампазiтных панэляў" i выкарыстоўвалiся спадаром Юрэвiчам па яго жаданнi.

Падчас расследавання крымiнальнай справы ўстаноўлена, што пры правядзеннi тэндара прадастаўлялiся ўсе неабходныя сертыфiкаты i iншыя дакументы, якiя, быццам бы, пацвярджалi высокую якасць панеляў. Аднак на iспыты прадастаўлялiся ўзоры або сапраўды якасных панэляў, вырабленых у ЗША i iншых краiнах, або беларускiя вырабы, запраўленыя рэчывам, якое запавольвае працэс гарэння...

Амаль аналагiчная схема паставак i ўстаноўкi панэляў дзейнiчала i падчас будаўнiцтва Нацыянальнай бiблiятэкi. Пры гэтым Юрэвiч i Кашанiна самi рэалiзоўвалi беларускiя панэлi пад выглядам вырабаў расiйскiх вытворцаў. Па гэтым эпiзодзе справа разглядаецца ў Мiнскiм абласным судзе.

Рашэннем Мiнскага гарадскога суда Пётр Юхаў прызнаны вiнаватым у злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi i пакараны пазбаўленнем волi тэрмiнам на 7 гадоў. Юрэвiч пазбаўлены волi на 7, Кашанiна на 5 гадоў. Абодва — з канфiскацыяй маёмасцi. Паводле рашэння суда, у абвiнавачаных канфiскаваныя 200 тысяч еўра, якiя знаходзiлiся на разлiковых рахунках — асабiстых i вышэйзгаданых прадпрыемстваў. Адабраны i некалькi зямельных участкаў з жылымi i гаспадарчымi пабудовамi, дарагое вытворчае абсталяванне, аўтамабiль. Абвiнавачаныя абскардзiлi прыгавор у Вярхоўным судзе, аднак апошнi пакiнуў яго без змен, i ў вераснi гэтага года ўступiў у законную сiлу.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi эканамiчнай бяспекi краiны знаходзяцца ў полi зроку як праваахоўных органаў, пракуратуры, так i Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Нядаўна суд вынес
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика