Адна вера, адно хрышчэнне
      
					Адна вера, адно хрышчэнне
 
				
				
				З нагоды ўрачыстасцяў, прысвечаных 1020-годдзю Хрышчэння Русi i 30-гадоваму служэнню Мiтрапалiта Фiларэта на зямлi Белай Русi ўчора ў Мiнск прыбыў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй ІI. У Нацыянальным аэрапорце Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай царквы сустрэлi царкоўныя іерархі, а таксама прадстаўнікі ўлады на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Аляксандрам Косінцам. Патрыярх Аляксiй вiтаў беларускую зямлю словамi: — Сёлета мы адзначаем 1020-годдзе з часу Хрышчэння Русi. Мы пачалi са святаў у Маскве на архiрэйскiм саборы, потым урачыстасці былi перанесеныя ў Кiеў, i вось зараз яны адбываюцца ў Мiнску. Гэта тры славянскiя братнiя народы, якiя пачалi сваё гiстарычнае i рэлiгiйнае быццё дзякуючы подзвiгу роўнаапостальнага князя Уладзiмiра — асветнiка зямлi рускай. Не выпадкова трыадзiнае святкаванне адбываецца ў Маскве, Кiеве i Мiнску... Я рады прыбыць у Беларусь, у якой заўсёды з любоўю народ сустракае нас, што сведчыць пра братнiя пачуццi да рускага народа. Мы ў гэтыя днi таксама можам павiтаць Уладыку Мiтрапалiта Фiларэта з яго 30-гадовым служэннем, якое можна адзначыць як подзвiг асабiсты, дзяржаўны i царкоўны... Я думаю, што памiж нашымi народамi асаблiвыя адносiны. Мы ўваходзiм у Саюзную дзяржаву. Я рады, што адбудзецца сустрэча з Прэзiдэнтам Беларусі. Мы з iм часта сустракалiся i заўсёды знаходзiлi ўзаемаразуменне... У адзiнстве нашы народы пераадолеюць усе цяжкасцi, з якiмі сутыкнуліся многія краіны, у тым ліку і нашы, у сувязi з сусветным крызiсам. Першым пунктам вiзiту Патрыярха стала наведванне Нацыянальнай бiблiятэкi, дзе праходзiла пасяджэнне Мiжнароднага Круглага стала на тэму "Хрышчэнне Русi ў лёсах народаў Расii, Украiны i Беларусi". Завяршыўся першы дзень вiзiту Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай царквы наведваннем Дома Мiласэрнасцi. Сёння, а 9 гадзiне ранiцы ў Мiнскiм Свята-Духавым кафедральным саборы адбудзецца галоўная падзея свяцейшага вiзiту — Божая лiтургiя, якую ўзначалiць Патрыярх. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. 
 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							З нагоды ўрачыстасцяў, прысвечаных 1020-годдзю Хрышчэння Русi i 30-гадоваму служэнню Мiтрапалiта Фiларэта на зямлi Белай Русi ўчора ў Мiнск прыбыў Свя  | 
 
		
		
		 
     |