Тэст на шкоднасць. Часу ўжо не шмат?
      
					Тэст на шкоднасць. Часу ўжо не шмат?
 
				
				
				Электрагазазваршчык, акумулятаршчык, муляр, урач-рэнтгенолаг, фармацэўт. Як сведчыць статыстыка, у шкодных цi асаблiвых умовах працуе каля мiльёна грамадзян Беларусi, прычым гэтыя работнiкi маюць права на своеасаблiвыя кампенсацыi — датэрмiновую пенсiю, дадатковы водпуск, даплаты, скарочаную працягласць працоўнага часу. Праўда, пры адной вельмi iстотнай умове — "шкоднасць" павiнна быць пацверджана па вынiках атэстацыi па ўмовах працы. Прычым вызначана, што для вызначэння права на дадатковы водпуск i скарочаную працягласць працоўнага часу падобная атэстацыя павiнна быць праведзена да канца гэтага года. Мiж тым, хто павiнен яе праводзiць, на якiх месцах i што будзе ў выпадку, калi "ацанiць" ступень шкоднасцi работы сваiх падначаленых наймальнiк не пажадае? Гэтым i iншым пытанням была прысвечана on-line канферэнцыя, удзел у якой узялi намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк упраўлення аховы i дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Леанiд Аляксандравiч ГРАКОВІЧ, начальнiк аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Вольга Iванаўна ВАЛЕТКА i галоўны дзяржаўны эксперт аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Людмiла Пятроўна ДАМАШЧАНКА. w Хто вызначае, якiя працоўныя месцы падлягаюць атэстацыi, а якiя — не? — Гэта вызначае наймальнiк. Разам з тым у абавязковым парадку атэстацыю ў 2008 годзе трэба правесцi на месцах, прадугледжаных Спiсам вытворчасцяў, прафесiй i пасад са шкоднымi ўмовамi працы (зацверджаны пастановай №89 Дзяржкампрацы Беларусi 29 жнiўня 1994 года) i Пералiкам тэкстыльных вытворчасцяў i прафесiй для мэтаў прафесiйнага пенсiйнага страхавання работнiц тэкстыльных вытворчасцяў, занятых на станках i машынах (зацверджаны пастановай №1490 Савета Мiнiстраў ад 9 кастрычнiка гэтага года). w Дзе можна вызначыць шкоднасць таго цi iншага працоўнага месца? — Калi цяжкасць i напружанасць вытворчага працэсу могуць ацэньваць наймальнiк або цэнтры гiгiены i эпiдэмiялогii, то ацэнка шкоднасцi фiзiчных фактараў (узроўню шуму, пылу, загазаванасцi, вiбрацыi) уздзеяння на работнiка робiцца толькi спецыяльна акрэдытаванымi лабараторыямi. Такiх лабараторый некалькi. А iх каардынаты можна даведацца на сайце Беларускага дзяржаўнага iнстытута метралогii www.belgim.by. Да слова, можна заўважыць, што тэрытарыяльная размешчанасць акрэдытаваных арганiзацый на правядзенне даследаванняў i замераў вытворчага асяродку значэння не мае. w Цi можна аднесцi выдаткi на даплаты па ўмовах працы на сабекошт прадукцыi? Даплаты па ўмовах працы па вынiках атэстацыi за шкодныя цi небяспечныя ўмовы адносiць менавiта на сабекошт. w Атэстацыя працоўнага месца была праведзена летась. Цi трэба "паўтараць" яе сёлета? — Трэба. Бо калi зараз вынiкi атэстацыi ўплываюць толькi на прызначэнне датэрмiновых пенсiй i даплат, то з 1 студзеня яна будзе таксама ўплываць на прадастаўленне дадатковых дзён водпуску i скарочанага працоўнага часу. Аднак тут трэба мець на ўвазе наступнае. Вырашана, што для змяншэння выдаткаў наймальнiкаў пры правядзеннi атэстацыi сёлета можна выкарыстоўваць аформленыя паводле заканадаўства замеры фактараў вытворчага асяродку, што былi зробленыя ў 2004-2007 гадах. w У арганiзацыi шмат структурных падраздзяленняў. Цi можна стварыць атэстацыйную камiсiю ў кожным з iх? — У арганiзацыi абавязкова ствараецца цэнтральная атэстацыйная камiсiя. А пры неабходнасцi камiсii могуць быць створаныя i ў структурных падраздзяленнях. w Работнiк заняты на 0,5 стаўкi, але пры гэтым праз дзень працуе па 8 гадзiн. Цi трэба атэстоўваць такое працоўнае месца i цi прадастаўляюцца ў такiм выпадку кампенсацыi? — Калi б работнiк быў заняты на палову стаўкi i выходзiў на сваё месца па 4 гадзiны штодзень, неабходнасцi ў атэстацыi не было б. Бо вызначана, што кампенсацыi могуць прадастаўляцца толькi тады, калi чалавек заняты ў шкодных цi небяспечных умовах не менш за 80 працэнтаў свайго працоўнага часу. Разам з тым у сiтуацыi, калi работнiк заняты ў шкодных цi небяспечных умовах праз дзень па 8 гадзiн, праводзiць атэстацыю яго месца трэба. Прычым, з улiкам вынiкаў атэстацыi, дадатковы водпуск за работу ў шкодных i небяспечных умовах тут будзе прадастаўляцца прапарцыянальна адпрацаванаму часу. w Работнiк працуе па сумяшчальнiцтве на месцы, якое прызнаецца шкодным. Цi зможа ён разлiчваць на датэрмiновую пенсiю? — У пэўных варунках "шкодная" работа па сумяшчальнiцтве можа ўплываць на дадатковы водпуск i даплаты. Аднак магчымасцi выйсцi на датэрмiновую пенсiю тут не будзе. Права на датэрмiновую пенсiю дае "шкодная" работа, якая выконваецца поўны працоўны дзень. Калi адна з сумешчаных прафесiй дае права на "льготную" пенсiю, а другая — не, то пенсiя будзе прызначана толькi на агульных падставах. У той жа час нельга не заўважыць: пры ўмове пералiчэнняў сацстраху работа па сумяшчальнiцтву ўплывае на каэфiцыент заробку i, адпаведна, — на памер пенсii ў будучынi. w Наколькi магчыма прадастаўленне работнiку дадатковага водпуску за ненармаваны працоўны дзень i дадатковага водпуску за шкодныя ўмовы па вынiках атэстацыi адначасова? — Калi работнiк мае права на дадатковыя водпускi за ненармiраваны працоўны дзень i за шкодныя ўмовы, то ён зможа карыстацца дзвюма гэтымi водпускамi. w Па вынiках леташняй атэстацыi, тэрмiн якой закончыцца ў 2011 годзе, былi вызначаны даплаты за шкодныя ўмовы. Цi пазбавяцца з 1 студзеня права на даплаты работнiкi, шкоднасць месцаў якiх не пацвердзiцца сёлета? — З 1 студзеня — не. Даплаты працягнуць рабiцца да заканчэння тэрмiну дзеяння ранейшай атэстацыi, iнакш кажучы, да 2011 года. w Цi можа быць працягнуты тэрмiн атэстацыi, цi можна будзе правесцi яе пасля 31 снежня? — Не. Тэрмiн не зменiцца — правесцi атэстацыю неабходна да 31 снежня 2008 года. так вызначае заканадаўства. w Што будзе ў выпадку, калi атэстацыя сёлета не пройдзе? — У такiм выпадку з 1 студзеня прадастаўленне кампенсацыi за работу ў шкодных ўмовах спынiцца. У то жа час атэстацыя — абавязак наймальнiка. Таму работнiк атрымае поўнае права запатрабаваць ад наймальнiка свае гарантыi, i ў тым лiку — праз суд. Прычым пры неправядзеннi атэстацыi ў тэрмiн на таго ж наймальнiка будзе накладзены штраф. Сяргей ГРЫБ. 
 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Электрагазазваршчык, акумулятаршчык, муляр, урач-рэнтгенолаг, фармацэўт. Як сведчыць статыстыка, у шкодных цi асаблiвых умовах працуе каля мiльёна гра  | 
 
		
		
		 
     |