21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На планеце можа вярнуцца ледніковы перыяд? А ў Беларусi даволi цёплая зiма

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На планеце можа вярнуцца ледніковы перыяд? А ў Беларусi даволi цёплая зiма

Згодна з меркаваннем многiх навукоўцаў, у блiжэйшыя гады Сонца можа падкiнуць нам халодны сюрпрыз. Справа ў тым, што так мала "плям" на Сонцы, як сёлета не было з 1954 года. Назiральнiкi ўжо ахрысцiлi яго "самым белым годам" касмiчнай эры. Пачынаючы са студзеня 2008 года, агульны тэрмiн без "плям" на нашым свяцiле складае ўжо больш як 200 дзён (у 1954 годзе — 241 дзень).

Згубiў моц сонечны вецер

Разам з тым было выяўлена, што толькi на гэтым сонечныя нечаканасцi не заканчваюцца. Зараз працягвае губляць сваю моц зорны вецер. Сярэднi цiск яго ўжо знiзiўся на 20 працэнтаў у параўнаннi з сярэдзiнай 90-х гадоў. "Плямы" на нашым свяцiле звязаныя са складанымi магнiтнымi з’явамi на паверхнi Сонца. Гэтыя з’явы падпарадкоўваюцца 11-гадоваму цыклу, на працягу якога колькасць "плям" змяняецца ад мiнiмуму да максiмуму. Летась iх было менш усяго за цыкл, таму сёлета колькасць "плям" павiнна была павялiчвацца, але гэтага не адбылося.

Мiж iншым, многiя навукоўцы лiчаць, што рабiць сур’ёзныя высновы не трэба, бо былi гады, калi на Сонцы не назiралiся "плямы" больш як 200 дзён, але гэта не мела нiякiх наступстваў. Аднак нават iх трывожыць той факт, што ў перыяд памiж 1645 i 1715 гадамi зафiксаваны беспрэцэдэнтны мiнiмум сонечнай актыўнасцi, i менавiта тады на Зямлi назiраўся "малы леднiковы перыяд" — гады з вельмi халоднымi зiмамi.

Пацяпленне не спынiлася

А вось начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Беларусi Дзмiтрый Рабаў лiчыць, што навiна аб магчымым пачатку леднiковага перыяду з’яўляецца закамуфлiраванай iнфармацыйнай качкай пэўных навуковых структур, якiя гэткiм чынам спрабуюць "выбiць" дадатковае фiнансаванне на распрацоўку сваiх праектаў. Паводле iнфармацыi айчыннага спецыялiста, сёння на планеце назiраецца павелiчэнне колькасцi экстрэмальных сiнаптычных з’яў на фоне ўстойлiвага глабальнага пацяплення. У блiжэйшыя гады будзе працягвацца тэндэнцыя на агульнапланетарнае павелiчэнне сярэднегадавой тэмпературы паветра. Спецыялiсты адзначаюць, што зараз актывiзуецца раставанне вялiкiх участкаў iльдоў у Антарктыдзе.

Зноў цёплая зiма?

Згодна з iнфармацыяй, якую беларускiя сiноптыкi атрымлiваюць ад сваiх расiйскiх калег, у гэтым сезоне зiма ў Беларусi будзе дакладна не халоднай. Паводле падлiкаў маскоўскiх экспертаў, сярэднямесячная тэмпература паветра ў снежнi будзе прыкладна ў межах нормы шматгадовых вымярэнняў, што адпавядае мiнус 2 — мiнус 5 градусам. Сярэднямесячная тэмпература паветра студзеня ўвогуле прагназуецца на адзiн градус вышэй за клiматычную норму, якая складае мiнус 5 — мiнус 8 градусаў. Апошнi месяц зiмы таксама павiнен быць звычайным па тэмпературнай норме, якая зараз складае мiнус 3 — мiнус 8 градусаў. Такiм чынам, беларускiя сiноптыкi часткова згаджаюцца з тым меркаваннем, што па тэмпературным рэжыме сёлетняя зiма будзе нагадваць не зусiм халодны перыяд 2007—2008 гадоў. Аднак, трэба адзначыць, што на тэрыторыi Беларусi нават у цёплыя зiмы могуць стаяць добрыя маразы на працягу некалькiх тыдняў. У апошнiя гады такiя маразы з тэмпературай ад мiнус 15 да мiнус 20 градусаў назiраюцца ў другой палове студзеня, а таксама ў першай дэкадзе лютага. У лютым, праўда, моцныя маразы трымаюцца ў нас не больш за 2—3 днi.

Згодна з вопытам мiнулых гадоў, сiноптыкi не выключаюць такога сцэнарыя, калi першая сур’ёзная веснавая адлiга можа пачацца ўжо ў другой палове лютага, а сапраўдная вясна — прыкладна на тры тыднi раней чым звычайна.

На выхадныя — сонечна

Дзмiтрый Рабаў парадаваў нас добрым надвор’ем. Да панядзелка захаваецца сонечнае надвор’е. Уначы i ранiцай месцамi туман. Тэмпература паветра ўначы 1—6 цяпла, месцамi на глебе i ў паветры замаразкi ад 0 — да мiнус 3 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень ад плюс 6 па поўначы да 11 цяпла па поўднi краiны. Пачынаючы з панядзелка, надвор’е пачне псавацца. Амаль паўсюдна чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы 3—9, удзень — 5—11 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з меркаваннем многiх навукоўцаў, у блiжэйшыя гады Сонца можа падкiнуць нам халодны сюрпрыз. Справа ў тым, што так мала "плям" на Сонц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика