21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

1020-годдзе хрышчэння Русi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1020-годдзе хрышчэння Русi Абчышчаны "абменнік"

У самым цэнтры Калiнкавiчаў, каля рынка, злачынца абакраў пункт абмену валюты ААТ Белаграпрамбанка. Здабытак невядомага склаў амаль 13 млн беларускiх рублёў, 500 украiнскiх грыўняў, больш за 11 тысяч расiйскiх рублёў, 320 еўра, 595 долараў ЗША.

Здарэнне адбылося пад час абедзеннага перапынку. Як паведамiў начальнiк Калiнкавiцкага РАУС Васiль Кузьменка, супрацоўнiца "абменнiка" пакiнула памяшканне без сiгналiзацыi, чым i скарыстаўся злачынца. Следчыя мяркуюць, што ён мог трапiць у памяшканне, падабраўшы ключы. Службова-разыскны сабака ў людным месцы не змог узяць след. На гэты момант узбуджана крымiнальная справа, вядзецца следства.

Ірына Асташкевiч.

Ну i ну!

Нi тушонкi, нi грошай

Рэалiзаваўшы салiднаму, як здавалася, пакупнiку 28 тысяч 395 бляшанак ялавiчнай тушонкi агульным коштам больш за 85 мiльёнаў рублёў, у СВК "Гервяты" Астравецкага раёна разлiчвалi скарацiць сваю запазычанасць перад дзяржавай i iншымi суб’ектамi гаспадарання. А ў вынiку аказалiся i без прадукцыi, i без грошай.

Гарачае жаданне набыць буйную партыю тушонкi i тым самым палепшыць фiнансавае становiшча гаспадаркi выказаў ў лiпенi мiнулага года 28-гадовы мiнчанiн Генадзь Бельскi. У сельгаскааператыве яго ведалi як дзелавога партнёра па пастаўцы кармавых дабавак. Аднак на той момант ён ужо не з’яўляўся агентам гэтай кампанii i тым не менш менавiта пад яе "шыльдай" дамовiўся з кiраўнiцтвам гаспадаркi аб набыццi тушонкi. Адпаведныя дакументы былi "лiпавыя", а некаторыя наогул адсутнiчалi, што не перашкодзiла Бельскаму атрымаць тавар без папярэдняй аплаты. А далей...

Да справы тут жа падключыўся яшчэ адзiн пакупнiк, якi заплацiў за партыю мясных кансерваў ужо 88 мiльёнаў рублёў наяўнымi. Але грошы за гэту тушонку на разлiковым рахунку СВК так i не з’явiлiся, паколькi iх "дабрадзей" вырашыў правярнуць яшчэ адну аперацыю. Праз iнтэрнэт ён выйшаў на расiйскую фiрму, якая спецыялiзуецца на пастаўках дабавак для камбiкармоў i перадаў яе прадстаўнiкам атрыманыя за тушонку мiльёны. Разлiк быў на тое, каб прадаць кармавыя дабаўкi i яшчэ больш павялiчыць уласны "навар". Аднак прадукцыi ад расiян Бельскi не дачакаўся: фiрма аказалася фiктыўнай, як кажуць у падобных выпадках, аднадзёнкай. Па сутнасцi яго "кiнулi" так жа, як i ён сам СВК "Гервяты". Суд квалiфiкаваў дзеяннi Генадзя Бельскага як махлярства ў асаблiва буйным памеры i вырашыў, што асэнсоўваць iх трэба тры з паловай гады ў калонii ўзмоцненага рэжыму. А галоўны бухгалтар сельгаскааператыва за перавышэнне службовых паўнамоцтваў з цяжкiмi наступствамi асуджана да трох гадоў пазбаўлення волi ў калонii агульнага рэжыму.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

1020-годдзе хрышчэння Русi

25 кастрычнiка 2008 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь уводзiць у паштовае абарачэнне блок з 3 марак "1020-годдзе хрышчэння Русi", падрыхтаваны ВЦ "Марка" РУП "Белпошта". Мастацкае афармленне Аляксандра Блiнцова.

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 кастрычнiка 2008 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь уводзiць у паштовае абарачэнне блок з 3 марак "1020-годдзе хрыш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика