Яблыкі выратоўваюць ад раку?
      
					Яблыкі выратоўваюць ад раку?
 
				
				
				На самай справе пекцiны здольныя яшчэ не на тое. Гэтыя рэчывы паглынаюць у нашым кiшэчнiку не толькi халестэрын, але многае iншае, не патрэбнае арганiзму — таксiны, мiкробы, адным словам, усё шкоднае. Адным словам, даследчыкi ўказваюць на здольнасць пекцiнаў прафiлактаваць не толькi сардэчна-сасудзiстыя, страўнiкава-кiшачныя, але нават анкалагiчныя праблемы. Пекцiнавыя рэчывы звязваюць у страўнiкава-кiшачным тракце радыенуклiды — стронцый, цэзiй, цырконiй i iншыя, а таксама iоны металаў — свiнец, ртуць, кобальт, кадмiй, цынк, хром, нiкель i iх злучэннi з наступным утварэннем нерастваральных комплексаў, якiя не ўсмоктваюцца i выдаляюцца з арганiзма. Прафiлактычнае прымяненне пекцiну паказана i з пазiцыi паскарэння выдалення радыенуклiдаў з крывi. У штодзённы рацыён харчавання можна ўключаць як гатовыя пекцiнавыя прэпараты прамысловай вытворчасцi, так i непасрэдна тыя плады з караняплодамi, якiя ўтрымлiваюць апошнiя, што называецца "ў чыстым" выглядзе. Найбольш багатыя на пекцiны: буракi, морква, перац, гарбуз, баклажаны, яблыкi, айва, вiшнi, слiвы, грушы, цытрусавыя, ягады. Высокiм утрыманнем пекцiнаў характарызуюцца таксама фруктовыя i гароднiнныя сокi з мякаццю — яблычны, маркоўны, яблычна-маркоўны, яблычна-журавiнавы, айвовы, персiкавы, таматны, — фрукты i ягады, працёртыя з цукрам. Рэкамендуюцца i плодаагароднiнныя кансервы, узбагачаныя пекцiнам — перац рэзаны з гароднiнай, iкра баклажанная, а таксама фруктовыя пюрэ, напоi, кiсялi, сiропы, мармелад, дражэ, жэле, зефiр. Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА. 
 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Сцвярджаецца, што амерыканскiя вучоныя вывучылi дзеянне пекцiну, якi ўтрымлiваецца ў грэйпфруце, на ўзровень халестэрыну ў крывi. Так, людзям, якiя шт  | 
 
		
		
		 
     |