Наш бы патэнцыял ды на ўсе 100 працэнтаў!
Наш бы патэнцыял ды на ўсе 100 працэнтаў!
Падрабязнасці
У Мiнску ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэзентацыя даклада ААН аб сусветных iнвестыцыях у 2008 годзе. Яго падрыхтавала Канферэнцыя ААН па гандлі i развiццi (ЮНКТАД) — спецыялiзаваная арганiзацыя ААН. Дык вось, згодна з класiфiкацыяй ЮНКТАД, Беларусь аднесена да краiн з высокiм патэнцыялам прыцягнення iнвестыцый. Прадстаўнiк ААН у Беларусi Антонiус Брук спачатку пахвалiў нашу краiну за высокiя тэмпы росту прыцягнення ПМЗ. Бо сапраўды, за некалькi гадоў яны павялiчылiся ў пяць разоў, што значна вышэй за сярэднiя паказчыкi як сярод краiн СНД, так i ўвогуле ў свеце. Аднак потым А. Брук звярнуў увагу на нашы вялiкiя, мякка кажучы, нявыкарыстаныя рэзервы ў гэтай сферы. Нягледзячы на вельмi высокую iнвестыцыйную прыбаўку ў 2007 годзе доля ПМЗ у валавых укладаннях у асноўны капiтал склала толькi 12,9 працэнта. Для параўнання: у краiнах СНД гэты паказчык роўны 19,7 працэнта. А глабальны паказчык — 14,8 працэнта. Нешта падобнае, на погляд А. Брука, назiралася летась i ў сферы назапашвання ПМЗ у працэнтах да валавога ўнутранага прадукту (ВУП). Вось статыстыка даклада: Беларусь — 10,0 працэнтаў (4,5 млрд долараў ЗША), Расiя — 25,1 працэнта (324 млрд долараў), Украiна — 27,0 працэнта (38 млрд долараў), Лiтва — 38,3 працэнта (14,7 млрд долараў). У краiнах СНД i ўвогуле ў свеце адпаведна 26,0 працэнтаў (433,6 млрд долараў) i 27,9 працэнта (15,2 трлн долараў ЗША). Але ў цэлым прагноз А. Брука для Беларусi станоўчы: яна мае ўсе шанцы далучыцца да лiку краiн з высокiм узроўнем прыцягнення iнвестыцый. Як, напрыклад, Галандыя. Гэта ў многiм будзе залежаць ад работы Урада па стварэннi iнвестыцыйнай прывабнасцi краiны ў свеце, сказаў прадстаўнiк ААН. Дарэчы, адным з такiх крокаў павiнен стаць маючы хутка адбыцца Беларускi iнвестыцыйны форум у Лондане. У час прэзентацыi гэта тэма закраналася неаднойчы. Як вобразна сказаў намеснiк начальнiка ўпраўлення iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва i свабодных эканамiчных зонаў Мiнэканомiкi Мiкалай Пiдлажэвiч, гэта будзе поўнамаштабнае наступленне на Захад. Яго дзелавым людзям Беларусь прадаставiць цiкавыя iнвестыцыйныя праекты. Дырэктар Нацыянальнага iнвестыцыйнага агенцтва Алег Зiноўеў сказаў, што форум мае стратэгiчнае значэнне i стане чарговым звяном у ланцугу намаганняў па лiквiдацыi пэўных прабелаў. Напрыклад, пакуль Беларусь мала гаварыла пра сабе, пра яе вялiкiя iнвестыцыйныя магчымасцi за мяжой. Цяпер надышоў час выпраўляць гэты недахоп. А. Зiноўеў паведамiў, што на форум у Лондан запрошаны генеральны сакратар ЮНКТАД Супачай Панiтчпакдзi з прапановай зрабiць даклад-агляд аб зменах у лепшы бок iнвестыцыйнага клiмату Беларусi. Намеснiк мiнiстра замежных спраў Вiктар Гайсёнак зазначыў, што ў мэтах пашырэння прытоку iнвестыцый наша краiна моцна разлiчвае на плённае супрацоўнiцтва з ЮНКТАД. На думку В. Гайсёнка, асаблiвая роля Канферэнцыi павышаецца ў цяперашнiх умовах глабальнага фiнансавага крызiсу, якi выклiкаў паўсюдна на планеце сур’ёзную заклапочанасць. Важна, што ЮНКТАД дала сваю ацэнку прычынам яго ўзнiкнення, сказаў В. Гайсёнак. Яе генеральны сакратар Супачай Панiтчпакдзi, нагадаў намеснiк мiнiстра, неаднойчы папярэджваў аб дысбалансе ў сусветнай фiнансавай сiстэме, неабходнасцi яе рэфармавання з самым актыўным удзелам ААН, выпрацоўкi новых механiзмаў кiравання глабальнымi фiнансамi. — Мы поўнасцю падзяляем гэту пазiцыю ЮНКТАД, бо наспела нагода стварэння новага фiнансавага парадку, якi б уключаў у сябе i сiстэму ранняга апавяшчэння аб крызiсных пряўленнях i недапушчэння iх разбуральнага ўплыву на эканомiку, — падкрэслiў В. Гайсёнак. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэзентацыя даклада ААН аб сусветных iнвестыцыях у 2008 годзе. Яго падрыхтавала Канферэнцыя ААН па гандлі
|
|