21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Любоў і цярплiвасць як запаветы продкаў

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любоў і цярплiвасць як запаветы продкаў

Якое месца царква займала на працягу стагоддзяў ў жыццi беларусаў i як яе каштоўнасцi паўплывалi на характар нашага народа? Адказы на гэтыя пытаннi прапанавалi падчас "круглага стала" прадстаўнiкi духавенства i свецкiх навук.

Чаму да гэтай тэмы звяртаюцца сёння навукоўцы? Таму што ўсведамленне важнасцi хрысцiянскiх каштоўнасцяў дапамагае супрацьстаяць выклiкам часу. На гэта звярнуў увагу Старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч: "У эпоху глабалiзацыi, у час жорсткага прагматызму, важна захаваць духоўны стрыжань. Усвядомiць уплыў хрысцiянства на ход гiсторыi. Таму што хрысцiянскiя каштоўнасцi аказалi вялiзны ўплыў на фармiраванне культуры народаў, на нацыянальную свядомасць i лад жыцця ўсходнiх славян, у тым лiку i беларусаў. Школа, кнiгi на працягу многiх стагоддзяў былi выключна царкоўнымi. Былi розныя часы. Але цяпер новы этап у развiццi хрысцiянства ў Беларусi."

Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт пажадаў навукоўцам шчыраваць у пазнаннi свету i чалавека. І звярнуўся да гiсторыi Царквы на нашай зямлi. "Хрышчэннем у Дняпроўскай купелi быў вызначаны адзiны духоўны шлях для нашых народаў i сфармiраваны лад нацыянальнага i духоўнага быцця кожнага з iх. Дабратворная галiнка лазы Хрыстовай, высаджаная ў 988 годзе, дала свае добрыя парасткi на зямлi Белай Русi, калi ў 992 годзе ў Полацк мiтрапалiтам Лявонцiем быў пастаўлены першы епiскап. Менавiта з таго моманту бярэ свой пачатак Праваслаўная Царква на нашай зямлi, галоўнай задачай якой — аднаўленне душы чалавека, навучанне яго "хадзiць прад Богам".

Невыпадкова, што многiя людзi навукi звярталi ўвагу на "нацыянальныя асаблiвасцi веры", на факты з гiсторыi праваслаўнай царквы на нашых землях. Шмат дакументаў з царкоўнага жыцця захоўваюцца сёння ў Нацыянальным архiве.

Але гiсторыю хрысцiянства на гэтай зямлi захоўвае i... сама зямля. Яна адкрывае археолагам новыя сведчаннi таго, што тысячу гадоў таму нашы продкi iмкнулiся спасцiгнуць таямнiцу Боскай любовi.

Прафесар, археолаг Пётр Лысенка, пазнаёмiў з вельмi цiкавымi знаходкамi з самых розных кусточкаў Беларусi i засведчыў:

— На тэрыторыi ўсёй нашай краiны падчас археалагiчных даследаванняў былi выяўлены старажытныя прадметы, якiя характэрныя для праваслаўнай веры. У Тураве, Брэсце былi знойдзены праваслаўныя нацельныя крыжыкi, крыжы-iнкалпiёны. Археолагi, якiя вялi даследаваннi старажытнага Мiнска ў раёне Нямiгi, знайшлi цiкавыя рэчы, напрыклад, абраз Божай Мацi, а на адвароце — выява Святога Пятра. Ёсць полацкiя знаходкi. На адным з абразкоў выява Святой Алены i яе сына iмператара Усходне-Рымскай iмперыi Канстанцiна, яны займалiся пошукамi крыжа, на якiм быў распяты Iсус Хрыстос. Знаходка са старажытнага Пiнска — цудоўны маленькi абраз, выразаны з каменю, ён утрымлiвае сляды пазалоты i датуецца XII стагоддзем. У старажытным Тураве быў знойдзены праваслаўны епархiяльны крыж са свiнцу. Адтуль жа — пячатка Кiеўскага Мiтрапалiта Кiрыла з надпiсам на грэчаскай мове, а на адвароце — выява Божай мацi. Неверагодным было адкрыццё падмурка Тураўскага храма. А падчас раскопак была знойдзена цудоўная кадзiльнiца з выявамi святых на шасцi гранях. I абразок на костцы з выявай Iсуса Хрыста. Тураву ў XI стагоддзi належала Бярэсце. Таму не дзiўна, што ў Бярэсцi была знойдзена выява Дзмiтрыя Салунскага, якi спрыяў Тураўскаму князю Iзяславу Яраславiчу. Датуецца яна сярэдзiнай 1052 года. У вёсцы Капланцы Бярэзiнскага раёна наш калега адкапаў цудоўныя маленькiя абразкi маленькiя, выкананыя ў вельмi тонкай тэхнiцы перагародчатай эмалi. Ёсць у нас i самы старажытны ў Беларусi буквар — грабянi з лiтарамi, не лацiнскiмi, а кiрылiчнымi... Гэтыя знаходкi з’яўляюцца сведчаннем таго, што пасля прыняцця хрысцiянства Вiзантыйская культура, найвышэйшая ў той час, стала распаўсюджвацца на беларускiх землях, што мела вялiкае значэнне для развiцця народа. Дзяржаўнае — гэта спрыяла фармiраванню дзяржаўнасцi на гэтых землях. Эканамiчнае — перадавыя на той час тэхналогii з Вiзантыi прыйшлi на нашу зямлю, асаблiва ў ювелiрнай справе, у архiтэктуры. Духоўнае i адукацыйнае — развiваўся iканапiс, распаўсюджвалiся кнiгi, веды. Мы павiнны гэта прызнаваць i быць удзячнымi нашым продкам.

Сучасныя жыхары Беларусi разумеюць каштоўнасць духоўнага скарбу, якi збiралi многiя пакаленнi папярэднiкаў. I ёсць рэч, якая для беларусаў мае асаблiвае значэнне — крыж нашай святой Ефрасiннi Полацкай. Мы гатовыя падарыць сваiм гасцям самае каштоўнае. I хоць самi не маем арыгiнала, але Свяцейшаму Патрыярху, якi аддаў пашану навукоўцам i багасловам, паднеслi ў дар галаграфiчную выяву Крыжа Ефрасiннi.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якое месца царква займала на працягу стагоддзяў ў жыццi беларусаў i як яе каштоўнасцi паўплывалi на характар нашага народа? Адказы на гэтыя пытаннi пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика