21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Званы

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Званы

Званы ў шматлiкiх культурах свету сталi iнструментам, гук якога збiраў народ i быў надзелены сакральнымi i рытуальнымi функцыямi. Званы былi запазычаны ў Еўропе i ўвайшлi ў культуру ўсходнiх славян даволi позна, прыблiзна ў X—XІII стагоддзях. Яны даволi арганiчна ўвайшлi ў абрадавае жыццё, таму што у народным асяродку сiмвалiзавалi памяць i папярэджанне.

l Часам званы атрымлiвалi iмя, быццам бы гэта быў чалавек. Асобныя яго часткi таксама называлi часткамi цела чалавека: "тулово", "оплечье", "юбка", "язык". А пра гукi, якiя iдуць ад званоў, казалi як аб чалавечым голасе.

l На званiцы заўсёды знаходзiўся званар, якi быў майстрам па валоданнi званамi, ведаў шмат прыказак. Але народ быў упэўнены, што званы могуць званiць i без званара: калi ў вёсцы жыве праведны народ, а званы жадаюць папярэдзiць яе жыхароў аб хуткай небяспецы. Верылi, што перад пажарам, градам, эпiдэмiяй цi iншымi бедамi званы звоняць самi па сабе.

l У народзе захавалася вера ў тое, што званы, быццам чалавек, самi выбiраюць званiцу, дзе будуць вiсець. I калi перанесцi званы на iншае месца, яны ўсё роўна вернуцца на папярэдняе месца, жыхары вёскi будуць пакараны за такiя дзеяннi.

l Званы сталi атрыбутам хрысцiянскага набажэнства i атрымалi статус сакральнай рэчы. Яны ўвесь час заклiкаюць на царкоўнае набажэнства i сiмвалiзуюць чысцiню, праведнасць i святасць. Таму, калi званы падалi са званiцы, трэскалiся, гучалi глуха, лiчылася, што на званiцы прысутнiчаюць грэшнiкi, званы вылiты на грахоўныя грошы цi пры дапамозе грэшнiкаў (дзетазабойцаў, прадстаўнiкоў iншага веравызнання i г.д.).

l Гучанне званоў асацыiравалася з чалавечай гаворкай. Таму чалавека, якi страцiў голас, знахары вадзiлi да званоў, бо лiчылi, што з першым ударам у вялiкiя царкоўныя святы да яго вернецца голас. З той жа мэтай хворага паiлi вадой, у якой мылi "языкi" званоў.

l Той момант, калi гучаць званы, асаблiва спрыяльны для пачатку адказных спраў у хаце i гаспадарцы, для магiчных i рытуальных дзеянняў.

l Лiчылася, што з дапамогай званоў можна пазнаць рабаўнiка цi злодзея. У Вiцебскай вобласцi лейцы зведзенага каня прывязвалi да званоў i казалi, што злодзей з’явiцца i прывядзе каня назад, бо яму будзе дрэнна пасля кожнага удару званоў.

l Паўсюдна асаблiвай прадуцыравальнай i аднаўленчай сiлай надзялялi гучанне званоў на Вялiкдзень. Калi на Вялiкдзень пачуеш званы, неабходна тройчы сказаць: "Христос воскрес, а моей семье здоровья, моему дому богатства, моему полю урожай. Аминь".

l Па памерлым чалавеку неабходна было званiць некалькi разоў: адразу ж пасля смерцi, пры вынасе памёршага з хаты, пры апусканнi труны ў магiлу.

l Званiлi ў званы, калi чалавек памiраў у агонii — тым самым дапамагалi яму адыйсцi ў свет iншых.

l Лiчылася, што ноччу, калi званы маўчаць, на званiцы збiраюцца чэрцi i iншая чорная сiла. Таму iснавала строгая забарона хадзiць уначы на званiцу. Лiчылася, што той хто парушыць гэту забарону, абавязкова памрэ.

l Па народных уяўленнях, жыццё маладых будзе нядоўгiм, калi ў момант iх ад’езду з храма пасля вянчання зазвоняць званы, якiя запрашаюць на вячэрняе набажэнства. Таксама званы па памерламу чалавеку, якiя звоняць у час, калi едзе вясельны поезд, не прадказвае шчаслiвае i працяглае сумеснае жыццё.

l У народнай медыцыне гук званоў лiчыўся цудадзейным сродкам пры лячэннi шматлiкiх хваробаў. Iснавала шмат абрадаў, калi хворых прыводзiлi ў вялiкiя царкоўныя святы, каб яны пачулi першы ўдар званоў. Лiчылася, што ў такiм выпадку нячыстая сiла ў гэты момант "слабне, гiне i выпускае" са сваiх рук душу хворага чалавека. Так лячылi хворых лiхаманкай, спудам, сурокам.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Званы ў шматлiкiх культурах свету сталi iнструментам, гук якога збiраў народ i быў надзелены сакральнымi i рытуальнымi функцыямi. Званы былi запазычан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика