"Цудоўная пяцёрка" скончылася, але не спынiлася
"Цудоўная пяцёрка" скончылася, але не спынiлася
Тэлесеткі
У пятнiцу, 24 кастрычнiка, на тэлеканале АНТ фiнiшаваў праект "Цудоўная пяцёрка-3". Прызёраў у спаборнiцтвах "спяваючых офiсаў" вызначылi тэлегледачы тэлефонным галасаваннем, аддаўшы першае месца камандзе агракамбiната "Сноў". За песню "Арлекiна" каманда атрымала кубак пераможцы i галоўны прыз шоу — 25 мiльёнаў рублёў. Блiжэйшых сапернiкаў, каманду трэнераў усходнiх адзiнаборстваў з песняй "Манхэтан", пяцёрка супрацоўнiкаў агракамбiната абагнала з адрывам больш як у 2 разы: 22 656 галасоў супраць 10 842. Іншыя фiналiсты набралi наступную колькасць галасоў: каманды Дзяржаўнай мытнай службы Беларусi з песняй "Генiяльны сышчык" — 8444, прадстаўнiкi кандытарскай фабрыкi "Камунарка" з хiтом "Не хвалюйцеся, цёця" — 5293, каманда Нацыянальнай бiблiятэкi са сваёй версiяй бiланаўскай песнi "Павер" — 4743. Акрамя таго, на сайце тэлеканала на працягу апошняга тыдня iшло галасаванне за лепшую каманду з пяцi, якiя не трапiлi ў фiнал. Прыз глядацкiх сiмпатый i сувенiры ад арганiзатараў шоу атрымала каманда завода "Гарызонт". Нягледзячы на тое, што "Цудоўная пяцёрка" прайшла ўжо тройчы, рэйтынг шоу застаецца высокiм, а колькасць арганiзацый, якiя маюць ахвоту прадэманстраваць вакальныя таленты, не змяншаецца. Таму, як расказалi нам у прэс-службе канала АНТ, вясной праект стартуе ў чацвёрты раз. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу, 24 кастрычнiка, на тэлеканале АНТ фiнiшаваў праект "Цудоўная пяцёрка-3". Прызёраў у спаборнiцтвах "спяваючых офiсаў" вы
|
|