У дэндралагiчным парку з’явiлiся дзве туi ад "Звязды"
У дэндралагiчным парку з’явiлiся дзве туi ад "Звязды"
Акцыi
Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi Беларусi на працягу тыдня была праведзена нацыянальная акцыя ў межах Еўрапейскага тыдня лесу. У гэтым мерапрыемстве ўзялi ўдзел 46 еўрапейскiх дзяржаў, прадстаўнiкi якiх абмяркоўвалi перспектывы i шляхi вырашэння самых вострых праблем, звязаных са змяненнем клiмату, захаваннем бiяразнастайнасцi i падтрыманнем аптымальных узроўняў грунтовых водаў. У нацыянальнай акцыi Еўрапейскага тыдня лесу ўзяў удзел i карэспандэнт "Звязды", якi гэтымi днямi наведаў Барысаўскi лясгас. Сёння Барысаўскi лясгас складаецца з 18 ляснiцтваў агульнай плошчай больш за 150 гектараў. У гаспадарцы дзейнiчае базiсны гадавальнiк лесу, дзе штогод вырошчваецца каля 4,5—5 млн сеянцаў розных парод для аднаўлення планавых высечак. Аднак сапраўднай "разыначкай" мясцовага лесу з’яўляецца чорная елка, лiчыць начальнiк аддзела лясной гаспадаркi Барысаўскага лясгаса Валерый Кульбянок. Яшчэ ў савецкiя часы лясгас атрымаў насенне чорнай елачкi i ў якасцi эксперыменту пасадзiў потым саджанцы ў лесе на плошчы 3 гектараў. Сёння гэтыя ялiны дасягнулi дарослага ўзросту i пачалi даваць насенне. Спецыялiсты паспрабавалi вырошчваць чорную елку ўжо са свайго насення i... атрымалася. Цяпер у гадавальнiку падрастаюць ажно 8 тысяч дэкаратыўных трохгадовых саджанцаў, якiх мясцовыя работнiкi клiчуць "чарнушкамi". Радзiмай чорнай ялiны лiчыцца Канада. Валерый Кульбянок упэўнены, што расце яна, як звычайная елка, толькi мае цямнейшы колер i iглiца на лапах значна мякчэйшая. "Чарнявую" елку з поспехам можна выкарыстоўваць для азелянення паркаў у гарадах, цi, напрыклад, тэрыторый дзiцячых садкоў або навучальных устаноў. Саджанцы чорнай i блакiтнай елкi лясгас прадае прыкладна па 12 тысяч рублёў. Увогуле лясны гадавальнiк сёння прапануе спажыўцам шмат дэкаратыўных парод дрэў, сярод якiх туя, пiхта, розныя вiды ядлоўцу, чырвоны дуб, шарападобная i нiцая вярба, шыпшына, лiстоўнiца i г.д. На тэрыторыi гадавальнiка 4 гады таму быў закладзены дэндралагiчны парк плошчай каля 5 гектараў. Сёння ў гэтым парку расце ўжо 917 дрэў i 834 кусты розных парод. У межах акцыi Еўрапейскага тыдня лесу аўтар гэтых радкоў пасадзiў ад iмя "Звязды" ў дэндралагiчным парку дзве невялiкiя заходнiя туi. Сяргей КУРКАЧ. Мiнск — Барысаўскi лясгас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi Беларусi на працягу тыдня была праведзена нацыянальная акцыя ў межах Еўрапейскага тыдня лесу. У гэтым мерапрыемстве ў |
|