КАЛЫСКА
КАЛЫСКА
Калыска (люлька, зыбка) — месца, дзе знаходзiцца дзiця амаль што ўвесь час ў першы год пасля нараджэння. Калыска магла быць змешчана на падлозе, магла быць замацавана за столь, яе выраблялi з дрэва, палатна, плялi з лазы цi саломы, надавалi ёй самыя разнастайныя формы. l Пры вырабе калыскi прытрымлiвалiся строгага правiла: калыску павiнен быў зрабiць бацька цi дзед дзiцяцi. l Калi майстравалi калыску, выбiралi адзiн матэрыял; часцей за ўсё гэта былi раслiны, якiя хутка растуць: вярба, арэх, "каб так жа хутка расло i дзiця". Калi калыску рабiлi з баярышнiку, казалi: "Каб дзiця жыло доўга". У народных казках калыска была з золата цi срэбра. l Забаранялася рабiць калыску да нараджэння першага дзiцяцi, бо лiчылася, што дзiця памрэ. l У традыцыях усходнiх славян было прынята ўпрыгожваць калыску роспiсам, iнкрустацыяй, разьбой, што, як лiчылi нашы продкi, выконвала магiчныя ахоўныя функцыi ў адносiнах да дзiцяцi. l Магiчнымi якасцямi ў народнай культуры быў надзелены i вочап — шэст, на якiм замацоўвалi калыску да столi. Калi бацькi больш не жадалi мець дзяцей, то з вочапа не здымалi кару i не абсякалi голле. l У калыску клалi рэчы-абярэгi: нож, нажнiцы, крыж, чацвярговую соль i г.д.; над калыскай вешалi паясы, званочкi. l Калыску накрывалi палогам, якi часта выраблялi з жаночай спаднiцы. l Калi дзiця першы раз клалi ў люльку, прытрымлiвалiся цэлага шэрагу правiлаў. Часцей за ўсё, дзiця клалi ў калыску пасля хрышчэння. Да гэтага часу яно магло спаць на ложку з бацькамi, на печы, у рэшаце i г.д. l Для гэтай, як лiчылi нашы продкi, даволi значнай падзеi ў жыццi дзiцяцi выбiралi самы спрыяльны для гэтага дзень, напрыклад, той дзень тыдня, на якi ў гэтым годзе прыпадала Раство, каб у далейшым дзiця было "багатае i шчаслiвае". l У хаце калыску ставiлi блiжэй да печы, так, каб дзiця ляжала галавой да парога. Катэгарычна забаранялася, каб на калыску трапляла месяцовае святло. l Перш, чым пакласцi дзiця ў калыску, выконвалi шэраг рытуальных дзеянняў: абпырсквалi яе святой вадой, абсыпалi макам цi чацвярговай соллю, бабка-павiтуха малявала вакол яе круг, чытала замовы, каб дзiця добра расло, добра спала па начах i г.д. l Потым, на працягу усяго першага года мацi будзе чытаць малiтву i выказваць благаславенне кожны раз, калi будзе класцi дзiця ў люльку. l Па ўяўленнях нашых продкаў, калi калыску гушкаць, гэта паспрыяе хуткаму росту i развiццю дзiцяцi. Першы раз гушкаць дзiця ў люльцы неабходнай было правай рукой — "каб дзiцю па жыццi шанцавала". l У нашых продкаў iснаваў шэраг строгiх забаронаў, якiя тычылiся калыскi: нельга было гушкаць пустую калыску, гушкаць яе ўдвух, сядаць цi абапiрацца на калыску. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калыска (люлька, зыбка) — месца, дзе знаходзiцца дзiця амаль што ўвесь час ў першы год пасля нараджэння. Калыска магла быць змешчана на падлозе, магла
|
|