Колькасць насельніцтва на 1 кастрычнiка склала 9 млн 675,6 тыс. чалавек
Колькасць насельніцтва на 1 кастрычнiка склала 9 млн 675,6 тыс. чалавек
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, у параўнаннi з 1 кастрычнiка мiнулага года жыхароў краiны стала менш на 20,1 тыс. чалавек. Яна адзначыла, што за мiнулы год колькасць насельнiцтва павялiчылася толькi ў Мiнску — з 1 млн 803,9 тыс. чалавек да 1 млн 819,5 тыс. У астатнiх рэгiёнах рэспублiкi адзначана змяншэнне колькасцi жыхароў. У вынiку на 1 кастрычнiка гэтага года ў Гомельскай вобласцi налiчвалася 1 млн 465,7 тыс. жыхароў, у Мiнскай вобласцi — 1 млн 458,5 тыс. чалавек, у Брэсцкай — 1 млн 435 тыс., у Вiцебскай — 1 млн 267,3 тыс., у Магiлёўскай — 1 млн 125,1 тыс., у Гродзенскай — 1 млн 104,5 тыс. жыхароў. За студзень—верасень гэтага года ў Беларусi нарадзiлiся 80,7 тыс. дзяцей — на 3,1 тыс. больш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Памерлi за дзевяць месяцаў 99,5 тыс. чалавек — на 54 чалавекi больш. Агульны каэфiцыент нараджальнасцi склаў у студзенi—вераснi гэтага года 11,1 на 1000 жыхароў, агульны каэфiцыент смяротнасцi — 13,7. Для параўнання: у студзенi—вераснi мiнулага года гэтыя паказчыкi былi адпаведна 10,7 i 13,7. Што датычыцца дзiцячай смяротнасцi, то гэты паказчык знiзiўся з 5,7 выпадку на 1000 народжаных да 4,5. За студзень—верасень 2008 года ў рэспублiку прыбыло 11,5 тыс. чалавек, выбыла 6,9 тыс. Мiграцыйны прырост склаў 4 тыс. 650 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, у параўнаннi з 1 кастрычнiка мiнулага года жых
|
|