21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эканамічны эфект ад вакцынацыi — не менш як 70 долараў на чалавека

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эканамічны эфект ад вакцынацыi — не менш як 70 долараў на чалавека

Далучыцца да кампанii па масавай iмунiзацыi насельнiцтва супраць грыпу заклiкаюць кiраўнiкоў прамысловых прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый работнiкi сталiчнай санэпiдслужбы.

Як сведчаць вынiкi шматгадовых навуковых даследаванняў i практычны вопыт iмунiзацыi работнiкаў ААТ "Атлант" i Мiнскага механiчнага завода iмя Вавiлава, для дасягнення ярка выражанага эфекту ад вакцынацыi (г.зн. знiжэння агульнай непрацаздольнасцi з-за захворвання на грып i iншыя вострыя рэспiраторныя iнфекцыi на 70—90 працэнтаў) неабходна ахапiць прышчэпкамi не менш як 75 працэнтаў працуючых у калектыве.

Аднак укладанне сродкаў у масавую вакцынацыю цалкам акупляецца. Справа ў тым, што захварэлыя на грып вымушаны прапускаць па прычыне хваробы сама меней пяць працоўных дзён, а пры ўзнiкненнi ўскладненняў — да месяца. Для прадпрыемстваў такiя пропускi немiнуча цягнуць выплаты па лiстках непрацаздольнасцi, неабходнасць аплаты працы па замене захварэлага работнiка, знiжэнне прадукцыйнасцi працы прадпрыемства, завышаныя нагрузкi на здаровы персанал i г.д. Падлiчана, што ў беларускiх рэалiях эканамiчны эфект ад вакцынацыi кожнага работнiка складае не менш як 140 тысяч зэканомленых рублёў.

Дарэчы, сёлета ў Мiнску ўпершыню бясплатныя прышчэпкi ад грыпу будуць зроблены работнiкам камунальных службаў (ЖЭСаў, прадпрыемстваў энерга- i водазабеспячэння), а таксама вадзiцелям грамадскага аўтатранспарту. Гэтыя прадпрыемствы забяспечваюць жыццядзейнасць горада, таму вельмi важна, каб падчас сезоннага ўздыму захваральнасцi на грып iх работнiкi заставалiся здаровымi i маглi працаваць на карысць гараджан. Усяго за кошт гарадскога бюджэту плануецца прышчапiць каля 20 тысяч работнiкаў гэтых службаў. Таксама бясплатнымi прышчэпкамi будуць ахопленыя выхаванцы дзiцячых садкоў i вучнi пачатковай школы. Гэта яшчэ плюс 43 тысячы чалавек, не лiчачы асобаў з так званай групы рызыкi развiцця постгрыпозных ускладненняў, якiя традыцыйна атрымлiваюць бясплатныя прышчэпкi.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Далучыцца да кампанii па масавай iмунiзацыi насельнiцтва супраць грыпу заклiкаюць кiраўнiкоў прамысловых прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый работнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика