21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Камянi: лягчэй пазбавiцца, чым не набыць

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камянi: лягчэй пазбавiцца, чым не набыць

Адно з самых частых уралагiчных захворванняў — мочакаменнае. Дзесьцi да 40 працэнтаў ложкаў ва ўралагiчных стацыянарах занятыя пацыентамi, якiя пакутуюць ад камянёў i тых ускладненняў, якiя яны выклiкалi. Адным словам, мочакаменная хвароба для беларусаў — нярэдкасць.

Адно з самых частых уралагiчных захворванняў — мочакаменнае. Дзесьцi да 40 працэнтаў ложкаў ва ўралагiчных стацыянарах занятыя пацыентамi, якiя пакутуюць ад камянёў i тых ускладненняў, якiя яны выклiкалi. Адным словам, мочакаменная хвароба для беларусаў — нярэдкасць.

Паводле слоў загадчыка кафедры ўралогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, доктара медыцынскiх навук, прафесара Аляксандра СТРОЦКАГА, Беларусь адносiцца да эндэмiчных рэгiёнаў па вышэйзгаданым захворваннi. Згодна з данымi краiн блiзкага замежжа, 4 працэнты працаздольнага насельнiцтва ад 20 да 59 гадоў раз у год знаёмiцца з праявамi мочакаменнай хваробы. У нашай краiне падобных даследаванняў не праводзiлася, але блiзкiя да нашых клiматычныя ўмовы, лад жыцця, пiтны i харчовы рэжымы насельнiцтва ў краiнах Садружнасцi дазваляюць меркаваць, што i ў Беларусi сiтуацыя адпаведная.

Мужчыны i жанчыны ў цэлым пакутуюць ад камянёў у аднолькавай ступенi, з той толькi рознiцай, што ў жанчын мочакаменная хвароба ўпершыню праяўляецца пераважна да 50 гадоў, а ў мужчын — пасля.

Мочакаменная хвароба — утварэнне камянёў у органах мочавыдзяляльнай сiстэмы, а менавiта ў нырках, мачаточнiках, мачавым пухiры i мочаспускальным канале — можа працякаць злаякасна i дабраякасна. У першым выпадку рэцыдыў наступае за рэцыдывам. Здаецца, не паспеў чалавек пазбавiцца аднаго каменя, як утварыўся другi. Адносна дабраякаснай сiтуацыя бывае ў двух варыянтах. У першым гаворка iдзе пра эпiзадычныя камянi, якiя выдаляюцца цi адыходзяць самi i нiколi больш не "вяртаюцца". Бывае гэта толькi ў тым выпадку, калi знiкае фактар правакацыi развiцця хваробы. Напрыклад, цяжарнасць завяршылася родамi, камень выдалiлi, i жанчына назаўжды забыла аб падобнай праблеме. Утварэнне камянёў падчас цяжарнасцi, дарэчы, можа быць абумоўлена парушэннем мiнеральнага абмену або затрымкай адтоку мачы.

Другi дабраякасны варыянт — камянi ўтвараюцца, самастойна пакiдаюць арганiзм, але праз нейкi час упарта вяртаюцца. Такiх хворых умоўна называюць нараджальнiкамi камянёў, паколькi за жыццё iх арганiзм пакiдае 20, а тое i 30 няпрошаных утварэнняў. Тут не патрабуецца нi хiрургiчнага ўмяшання, нi драбнення. Тым не менш, працэс выхаду каменя з арганiзма нельга назваць цалкам лёгкiм i простым для яго носьбiта.

— Тым не менш камень не абавязкова праяўляецца характэрнымi сiмптомамi, — тлумачыць Аляксандр Строцкi. — Гэта вызначаецца тым, якi камень мае быць, дзе ён знаходзiцца, цi парушае рух мачы, цi суправаджаецца запаленнем — шэрагам нюансаў... Зразумела, што як правiла, хворыя звяртаюцца з канкрэтнай сiмптаматыкай — нырачнай колiкай. Боль суправаджаецца ванiтаваннем, успушваннем жывата, часам расстройствам мочаспускання...

Камянi, якiя размяшчаюцца ў нырках або мачавым пухiры, добра дыягнастуюцца з дапамогай ультрагуку. Для абследавання мачаточнiку ёсць рэнтгеналагiчны метад, унутрывенная i аглядная ўра- графiя, камп’ютарная тамаграфiя.

Пасля адпаведнага агляду, адзначае прафесар Строцкi, урач-уролаг вызначае тактыку лячэння. У некаторых выпадках, як было заў- важана вышэй, камень можа выходзiць самастойна, але гэта залежыць не ад метаду лячэння, а ад таго, дзе менавiта ён размешчаны i шэрагу iншых абставiнаў. Калi ўрач прыйшоў да высновы, што камень здольны пакiнуць "гаспадара" без дапамогi звонку, хвораму прызначаюцца мачагонныя травы, фiзiяпрацэдуры i пэўны лад жыцця. Ва ўсiх iншых выпадках пацыенту патрабуецца дапамога iншага кшталту.

Напрыклад, два вiды эндаскапiчнага выдалення, або драбнення: дыстанцыйная лiтатрыпсiя, без парушэння скураных покрываў, i кантактная — калi выкарыстоўваюцца спецыяльныя iнструменты i спецыяльныя метады. З дапамогай першага вiду сёння лечацца каля 68 працэнтаў пацыентаў з камянямi, выяўленымi ўпершыню. Выкарыстанне метаду цяпер даступнае ў кожнай вобласцi.

Кантактная лiтатрыпсiя робiцца з дапамогай ультрагуку, лазера або электрагiдраўлiчнага метаду. База для ажыццяўлення гэтых умяшанняў зараз таксама ствараецца ва ўсiх абласцях. Ужо закуплены рэнтгенуралагiчныя сталы, вызначаюцца штаты супрацоўнiкаў.

Пры наяўнасцi процiпаказанняў для памянёных метадаў застаецца хiрургiчнае лячэнне, якому падвяргаюцца каля 25 працэнтаў пацыентаў. Не пазбегнуць хiрургiчнага ўмяшання i ў тым выпадку, калi камень паспрыяў запаленчаму працэсу.

ПРЫЧЫНЫ ЎТВАРЭННЯ КАМЯНЁЎ.

1. Гiпадынамiя. Шэраг застойных з’яў у арганiзме тлумачыцца маларухомым ладам жыцця.

2. Аднастайнасць харчавання. Схiльнасць да тых жа малочных прадуктаў, асаблiва ў людзей, якiя пакутуюць ад гастрытаў, язвы страўнiка, моцна зашчалачвае мачу. Малако i малочныя прадукты, як вядома, багатыя на кальцый, аднак лiшак гэтага мiкраэлемента спрыяе з’яўленню так званых фасфатных камянёў.

3. Вада. Уся наша вада вельмi багатая на кальцый, аб чым сведчыць накiп на чайнiку — гэта ёсць не што iншае, як солi кальцыю.

4. Цёплы клiмат. Людзi, якiя пражываюць у краiнах са спякотным клiматам, а таксама тыя, хто часта i падоўгу там адпачывае, часцей пакутуюць ад мочакаменнай хваробы, паколькi вада выдаляецца з арганiзма не праз мочавыдзяляльную сiстэму, а праз скуру i лёгкiя.

5. Іншыя захворваннi. Няправiльнаму мiнеральнаму абмену спрыяюць хваробы парашчытападобных залоз, тонкай кiшкi, дзе адбываецца павышанае ўсмоктванне соляў кальцыю, i падагра, падчас якой назiраецца парушэнне абмену мачавой кiслаты, што не толькi "атакуе" суставы, але i суправаджаецца ўтварэннем камянёў. У рэдкiх выпадках мочакаменная хвароба мае быць у дзяцей, што абумоўлена прыроджанай паталогiяй абмену рэчываў.

— Важна не тое, колькi вадкасцi мы паглынаем, а тое, колькi выдзяляем, — падкрэслiвае Аляксандр Уладзiмiравiч. — Калi чалавек выдзяляе 1200-1500 мл мачы ў суткi, гэта добрая ўмова для таго, каб камянi ўтваралiся радзей. Даказана, што асобы, якiя паступаюць у стацыянар з ныркавай колiкай, выдзяляюць за суткi менш за лiтр, а 70 працэнтаў гэтай катэгорыi — менш за 800 мл. Колькасць жа кальцыю, якая выводзiцца з арганiзма, у гэтых людзей такая ж, як i ў тых, хто пазбаўляецца 1500 мл мачы за суткi. У вынiку атрымлiваецца гiперканцэнтраваная мача, якая i спрыяе ўтварэнню камянёў. Як толькi хворы пазбавiўся каменя, яму адразу ж даюць першую рэкамендацыю — дабiцца павелiчэння аб’ёму мачы...

РЭКАМЕНДАЦЫI.

l Ужывайце гатаваную ваду, у якой кальцый асядае на сценках чайнiка.

l Звяртайце ўвагу на ўтрыманне кальцыю ў бутыляванай пiтной або мiнеральнай вадзе: чым меншы гэты паказчык, тым лепш.

l У якасцi мачагонных сродкаў выкарыстоўвайце не каву, якая не лепшым чынам адбiваецца на рабоце сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, а чай, журавiнавы морс, яблычны сок, якiя больш уздзейнiчаюць на ныркi i валодаюць супрацьзапаленчым эфектам, паляпшаюць мiкрацыркуляцыю крывi ў нырках, аддзяленне мачы.

l Мачагонным эфектам валодаюць кавун, дыня, вiнаград, яблыкi, бруснiцы, з траў — пупышкi таполі, бярозы, палявы хвошч. Праўда, што тычыцца траў, то пiць iх па самастойных паказаннях нельга. Травы — той жа лекавы сродак, толькi з iншым механiзмам дзеяння. Iх прыём павiнен кантраляваць урач.

l Памятайце пра пачуццё меры. Нельга такi важны мiкраэлемент, як кальцый цалкам выдалiць з рацыёну. Ён патрэбны для трываласцi касцей, прафiлактыкi такога распаўсюджанага ўзроставага захворвання, як астэапароз.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адно з самых частых уралагiчных захворванняў — мочакаменнае. Дзесьцi да 40 працэнтаў ложкаў ва ўралагiчных стацыянарах занятыя пацыентамi, якiя пакуту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика