Патрапіў у засаду
Патрапіў у засаду
Калi работнiкам Мазырскай мiжрайiнспекцыi паведамiлi пра тое, што ў лясным масiве паблiзу вёскi Пенiца Калiнкавiцкага раёна ў пятлi знойдзены дзiк, дзяржiнспектары сумесна з егерамi мясцовай лесапаляўнiчай гаспадаркi вырашылi арганiзаваць побач засаду. Наступным днём у яе "патрапiў" аператар кацельнi КУП "Камунальнiк" з Калiнкавiчаў. Парушальнiк прыбыў на асабiстым аўтамабiлi, дастаў з пятлi тушу дзiка i загрузiў яе ў багажнiк. Пасля гэтага на месца была выклiкана следча-аператыўная група мясцовага РАУС, дзе цяпер разглядаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА. Прапанавала старому паваражыцьЦыганка ў вёсцы Пускi Чашнiцкага раёна зайшла сярод белага дня ў дом 79-гадовага пенсiянера i прапанавала паваражыць. Пасля гэтага вiзiту стары звярнуўся ў мiлiцыю па дапамогу. Заявiў, што знiклi 30 тысяч расiйскiх рублёў, 200 тысяч — беларускiя i тры залатыя вырабы. Агульная страта — 3,5 мiльёна беларускiх рублёў. Узбуджана крымiнальная справа. Шкада, што так здарылася. Але ўзнiкае пытанне — а навошта варажыць у такiм паважаным узросце? Цыганцы, калi знойдуць, "будуць варажыць" ужо следчыя — наконт колькасцi гадоў пазбаўлення волi. Аляксандр ПУКШАНСКІ. ЗАГIНУЛI ПЕНСIЯНЕРЫУ в. Засценак Лунiнецкага раёна загарэўся дом 77-гадовага пенсiянера. Калi пажар патушылi, то ўбачылi, што гаспадар загiнуў. Не выратаваўся i 60-гадовы мужчына, якi пражываў у сваiм доме па завул. Вiльчкоўскага у Баранавiчах. Пенсiянер таксама задыхнуўся ў агнi. Ён п’яным закурыў у пасцелi. Сымон Свiстуновiч. Ламаў i бiў усё, што пад руку трапiць30-гадовы брастаўчанiн, у якога за плячыма пяць судзiмасцяў, чамусьцi уявiў, што у сталах i сейфах саўгаснай канторы захоўваюцца грошы. Ноччу ён прыехаў на спадарожнай машыне ў вёску Ракiтнiца Жабiнкаўскага раёна, залез у адмiнiстрацыйны будынак сельгаспрадпрыемства "Ракiтнiца" i ўчынiў там сапраўдны пагром з дапамогай цвiкадзёра, малатка i адвёрткi. Хулiган паламаў сталы, шуфляды, сейфы, папсаваў пажарную i ахоўную сiгналiзацыю, пабiў ноутбук i тэлевiзар. Яго затрымалi на месцы пагрому, але на патрабаваннi работнiкаў мiлiцыi здацца i папераджальныя стрэлы ён не рэагаваў, таму мiлiцыянеры стралялi па нагах. Параненага ў абедзве нагi, яго даставiлi ў бальнiцу. Урон, нанесены гаспадарцы няпрошаным начным вiзiцёрам, у суме цягне прыкладна на пяць мiльёнаў рублёў. Як паведамiлi ў аддзеле грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, суд прыгаварыў пагромшчыка да 6 месяцаў арышту. Яна СВЕТАВА. Гродзенскія памежнiкi затрымалi буйную партыю кантрабанднага серабра 29 кастрычнiка пры аглядзе аўтамабiля "Мерседэс", якi iшоў праз пункт пропуску "Брузгi" з Рэспублiкi Польшча ў Беларусь, гродзенскiя памежнiкi выявiлi буйную партыю серабра. Грамадзянiн Беларусi спрабаваў скарыстацца спрошчанай працэдурай пропуску па "Зялёным канале" i нелегальна ўвезцi на тэрыторыю краiны 38 кг сярэбраных вырабаў. Кантрабанда была схаваная ў абшыўцы аўтамабiля. Кошт i лёс затрыманага грузу яшчэ давядзецца ацанiць экспертам.Чый карп? Карпы агульнай вагой 120 кiлаграмаў былi знойдзены дзяржiнспектарамi Ляскавiцкай мiжрайiнспекцыi пры кантролi за захаванасцю рыбы ў сажалках рыбгаса "Трэмля". Тут жа была кiнута i забароненая прылада для лоўлi — так званы павук. Парушальнiк паспеў збегчы. "Улоў" здадзены на склад гаспадаркi. Сяргей РАСОЛЬКА. НЕ СПРАВІЛIСЯ З КIРАВАННЕМ На аўтадарозе Баранавiчы — Ляхавiчы каля в. Дарава вадзiцель "Крайслера-Ваяджара" выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з "Фольксвагенам-Гольфам", ад атрыманых траўмаў вадзiцель апошняга памёр на месцы. Такi ж лёс напаткаў i жыхарку в. Вулька-Целяханская (Iвацэвiцкi раён). Жанчына не справiлася з кiраваннем, i яе аўтамабiль "Рэно" ўдарыўся ў прыдарожнае дрэва. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi работнiкам Мазырскай мiжрайiнспекцыi паведамiлi пра тое, што ў лясным масiве паблiзу вёскi Пенiца Калiнкавiцкага раёна ў пятлi знойдзены дзiк, дз
|
|