Каша
Каша
Каша — крупа, звараная ў вадзе цi на малацэ, папулярная страва на славянскiм стале ("шчы ды каша — ежа наша"), у традыцыйнай культуры займала самае важнае месца ў лiку ўсiх рытуальных абрадавых страў. "Рытуальную" кашу варылi з зерня пшанiцы, проса цi грэчкi, i практычна нiколi не выкарыстоўвалi зерне жыта, часам кашу гатавалi з мукi i называлi зацiркай. Каша з-за шматлiкасцi выкарыстоўваемых гатункаў зерня заўсёды сiмвалiзавала пладаноснасць, дабрабыт i багацце. l У залежнасцi ад абраду, рытуальная каша атрымлiвала i сваю назву: Бабiна каша, куцця, калядная, Васiльева, памiнальная каша. У сваю чаргу гэта ж рытуальная каша дала назву каляндарным святам, напрыклад, Бабiны кашы (8 студзеня), Посная куцця, Шчодрая куцця, Вадзяная куцця (асноўныя святочныя днi на Каляды). l Каша, якую гатавала бабка-павiтуха (адсюль i назва — Бабiна каша), была абавязковай рытуальнай стравай, што павiнна было забяспечыць нованароджанаму здароўе, а парадзiсе — пладавiтасць. l Каша займала цэнтральнае месца i ў час вяселля. Яе падавалi на святочны стол i для гасцей, i для маладых, але для апошнiх кашу падавалi ў адной талерцы з адной лыжкай. На працягу ўсяго вяселля маладым дазвалялася есцi толькi гэту страву, каб у iх нарадзiлiся здаровыя дзецi. На Палессi, калi нявеста захавала да вяселля дзявоцкасць, маладым варылi салодкую кашу, калi ж не, у кашу сыпалi шмат солi i перцу, каб маладыя елi i плакалi. l На пахаваннi цi за памiнальным сталом трапезу распачыналi менавiта з куццi ("колiва", "кануна"). Звычайна гэту кашу варылi з ячменю, дадавалi ў яе мёд, разынкi, мак i iншыя сухафрукты. l "Памiнальную" кашу варылi i ў днi ўшанавання продкаў на працягу года: на Каляды, перад Масленiцай, на Радаўнiцу — бацькоўскi дзень на Фамiным тыднi, на Тройцу, на Дзмiтрыеўскiя, Мiхайлаўскiя або Восеньскiя Дзяды. l На Палессi ў калядныя вечары дзяўчаты варажылi аб сваёй будучынi з выкарыстаннем кашы: лыжку каляднай кашы клалi на зруб калодзежа i сачылi: чыя хутчэй у калодзеж звалiцца, тая дзяўчына хутчэй i замуж выйдзе. l Адзiн з рытуалаў улазiн — зварыць кашу ў старой хаце i перанесцi яе ў новую, каб разам з ёй у новую хату перайшлi поспех, сямейнае шчасце i дабрабыт. Кашу, звараную ў печы старой хаты, загортвалi ў ручнiк, кланялiся на ўсе бакi i абавязкова запрашалi ў новую хату з сабой дамавiка. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каша — крупа, звараная ў вадзе цi на малацэ, папулярная страва на славянскiм стале ("шчы ды каша — ежа наша"), у традыцыйнай культуры займал
|
|