Што ў вас добрага?
Што ў вас добрага?
"Добрае было і ёсць, проста мы яго часам не заўважаем"
Святлана Крот, знаходзiцца ў водпуску па доглядзе дзiцяцi, вёска Калiнаўка Дубровенскага раёна: — У гэтую нядзелю споўнiлася два годзiкi нашай малодшай дачушцы. Яна ў нас вельмi жвавая, актыўная, здольная! Вельмi любiць бавiць час з татам, увогуле на яго вельмi падобная. Затое старэйшая больш спакойная — мая копiя! Ходзiць у трэцi клас, цяпер вось на канiкулах. Як вучыцца? Пакуль не скардзiмся! Яшчэ ў мяне ёсць вельмi добрая сяброўка ў Дуброўне, мы часта тэлефануем адна адной. Вось абяцала пад’ехаць у госцi — чакаю. У яе самой сямёра дзяцей, яна напачатку збiраецца ў Маскву, бо трэба iх апрануць, а пасля ўжо да нас. Абяцала дапамагчы паклеiць шпалеры ў пакоi. Лiма Парфiмовiч, дырэктар ПУП "Профiтагра" Старадарожскага раёна: — У мяне ўсё добра! I ўвогуле я па жыццi — аптымiстка. Калi некаторыя людзi часам кажуць, што нешта дрэнна, штосьцi не так, я магу адказаць: добрае было i ёсць, проста мы яго чамусьцi не заўважылi. Хiба не шчаслiвым было наша дзяцiнства, гады вучобы ў школе?! А калi мы стваралi сем’i, нараджалi дзяцей?! Так, былi i клопаты, але i яны напаўняюць наша жыццё, робяць яго асэнсаваным. Мяне радуюць мае дзецi, унучка — дай Бог iншым такiх дзяцей, радуе сям’я. У мяне вельмi цяжкая, але цiкавая праца. Я шмат паездзiла па свеце — была ў Германii, Польшчы, Румынii, Балгарыi, Амерыцы — i ён мне бачыцца прыгожым. Да прыкладу, калi я ездзiла ў ЗША на конкурс "Сельская гаспадарка ХХI стагоддзя", засталося шмат яскравых уражанняў ад жыцця людзей на iншым кантыненце. Мы кантактавалi з нармальнымi, адкрытымi амерыканцамi — звычайнымi працаўнiкамi. Аляксандр Сарока, вядучы спецыялiст Стаўбцоўскай раённай iнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя: — Я толькi што выйшаў з водпуску. Нават адзiн дзень, праведзены ў лесе, у цiшынi, сам-насам з уласнымi думкамi, дае такое заспакаенне, адпачынак... Ну i, вядома ж, парадаваў "ураджай" грыбоў! А калi гаварыць больш сур’ёзна, мяне радуе мая сям’я, кола блiзкiх мне людзей i адсюль дом — у шырокiм сэнсе гэтага слова. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Крот, знаходзiцца ў водпуску па доглядзе дзiцяцi, вёска Калiнаўка Дубровенскага раёна: — У гэтую нядзелю споўнiлася два годзiкi нашай малодш |
|