21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без рознагалосся

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без рознагалосся

На пасады кiраўнiкоў пастаянных камiсiй у нiжняй палаце парламента было па адным прэтэндэнце

З 14 абраных старшыняў камiсiй Палаты прадстаўнiкоў — двое прадстаўляюць найпрыгажэйшую палову чалавецтва, васьмёра ўжо маюць вопыт дэпутацтва, самаму маладому з iх — 34 гады, а найбольш сталаму — 58, тэрытарыяльнае "размеркаванне" атрымалася надзвычай гарманiчным — па двое прадстаўнiкоў ад кожнай вобласцi краiны i сталiцы. Усiх iх абралi безальтэрнатыўна. "Жаночы почырк" цяпер будзе ўласцiвы рабоце Камiсii па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтве, гандлi i прыватызацыi, а таксама Камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў (у гэтым склiканнi iх узначаляць ужо вопытны дэпутат Галiна Палянская i парламентарый-пачаткоўца, у мiнулым — гендырэктар "Белбыту", Ганна Лаўрукевiч адпаведна). На чале Камiсii па заканадаўстве i судова-прававых пытаннях — прафесiйны юрыст, былы старшыня суда Цэнтральнага раёна сталiцы Мiкалай Самасейка.

Вiктар Гумiнскi з пазiцыi намеснiка старшынi Камiсii па нацыянальнай бяспецы падняўся ў новым склiканнi на пасаду яе кiраўнiка. Яшчэ больш прыкметны кар’ерны рост у Аляксандра Юшкевiча — у мiнулым члена Камiсii па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI, сёння — яе старшынi. Аналагiчныя змены, толькi ў Камiсii па прамысловасцi, ТЭК, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве, — i ў Сяргея Сямашкi.

Сяргей Маскевiч, якi працаваў у Камiсii па бюджэце, фiнансах i падатковай палiтыцы (у чацвёртым склiканнi яе работу будзе каардынаваць, дарэчы, "навiчок" у парламенце — былы старшыня Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка), цяпер узначальвае Камiсiю па мiжнародных справах i сувязях з СНД. "Ракiроўка" адбылася i з Мiхаiлам Русым: старшыня Камiсii па аграрных пытаннях у трэцiм склiканнi, ён цяпер адказны за работу Камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстаннi (а яго ранейшую пасаду зойме Сяргей Крыжэвiч, экс-старшыня Клiчаўскага райвыканкама). У звыклым званнi застаўся Уладзiмiр Здановiч — старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе. Роўна як i Алег Вялiчка — кiраўнiк Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi.

Васiль Байкоў (былы старшыня Вiцебскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя), знаёмячы дэпутатаў са сваiм бачаннем работы Камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце, кiраўнiком якой ён учора быў абраны, зрабiў акцэнт на ўдасканаленнi заканадаўства, а не на падрыхтоўцы новых праектаў. На яго думку, асноватворныя законы ў сферы дзяржаўнага будаўнiцтва ўжо прынятыя ў папярэднiя гады."Неабходна захаваць пераемнасць i такiм жа актыўным чынам, як гэта рабiлi дэпутаты — члены камiсii мiнулых трох склiканняў, працягнуць работу па ўдасканаленнi заканадаўства ў сферы дзяржаўнага ладу, мясцовага самакiравання, выбарчай сiстэмы, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ладу, прававога статусу дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i мясцовых Саветаў дэпутатаў", — адзначыў новы старшыня камiсii.

Абраны старшынёй Пастаяннай камiсii па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай дзейнасцi Яўген Арцюшэнка (яшчэ нядаўна намеснiк гендырэктара "Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода") упэўнены: "Неабходна фармiраваць, удасканальваць тую нарматыўную базу, якая створыць iнфраструктуру для нармальнага эканамiчнага росту, для канкурэнтаздольнасцi беларускай эканомiкi". Ён прызнаў, што сёння дастаткова шмат складаных пытанняў менавiта ў фiнансавай сферы — "гэта звязана i з тымi высокiмi тэмпамi эканамiчнага росту, якiя ёсць у нашай краiне, i з тымi выклiкамi, якiя ёсць у Рэспублiцы Беларусь у сувязi з глабальным фiнансавым крызiсам, i ў сувязi з тым, што неабходна адэкватна рэагаваць на знешнiя праблемныя сiтуацыi".

Уменне паказваць работу камiсii ў СМI падкрэслiў Уладзiмiр Здановiч, ён таксама звярнуў увагу на патрэбу ў распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, якiя б рэгулявалi дашкольную i паслядыпломную адукацыю. "У спешным парадку трэба распрацоўваць закон аб iнавацыйнай дзейнасцi, якi патрэбны нашай дзяржаве", — дадаў дэпутат. Паводле яго меркавання, ужо прыспеў час пераходзiць да кадыфiкацыi заканадаўства ў сферы культуры. "На падыходзе Кодэкс законаў аб адукацыi — гэта вельмi сур’ёзны дакумент, i ён патрабуе сур’ёзнай работы. Калi мы адолеем яго, то Рэспублiка Беларусь стане першай у свеце краiнай, якая будзе мець такi паўнаважкi дакумент".

Сяргей Крыжэвiч згадаў, што пакуль нявырашанымi застаюцца пытаннi заканадаўчага забеспячэння АПК — "гэта i цэнавая палiтыка, i эканамiчная самастойнасць i адказнасць таваравытворцаў, стварэнне ўмоў стымулявання працы. Не ўрэгуляваныя заканадаўча пытаннi сацыяльнай абароны кадраў масавых прафесiй, а таксама спецыялiстаў i кiраўнiкоў. Пакуль што недасканалая прававая база для арганiзацый з новымi формамi гаспадарання, якiя займаюцца не толькi вытворчасцю прадукцыi, але i яе перапрацоўкай, захоўваннем i гандлем". На думку новага старшынi, "работа Камiсii па аграрных пытаннях як частка заканатворчай дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў павiнна стаць фактарам павышэння эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi, фактарам выканання ўсiх прынцыпаў поўнага гаспадарчага разлiку, выхаду ўсiх суб’ектаў гаспадарання АПК не толькi на самаакупнасць i рэнтабельнасць, але i на самафiнансаванне". Ён таксама адзначыў, што далейшае развiццё заканадаўчай базы ў аграрнай сферы дае падставу гаварыць аб "планаваннi распрацоўкi аграрнага кодэкса".

Неабходнасць актыўнага ўключэння Камiсii па прамысловасцi, ТЭК, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве ў працэс выканання праграмы развiцця лагiстычнай сiстэмы ў Беларусi падкрэслiў Сяргей Сямашка. Ён патлумачыў, што стварэнне лагiстычных цэнтраў прыводзiць да знiжэння транспартнага складнiку ў кошце тавараў, а таксама атрымання дадатковага прыбытку з-за прыцягнення транзiтных грузаў. "Нам давядзецца развязаць клубок праблем, звязаных з падрыхтоўкай законапраекта аб малым i сярэднiм прадпрымальнiцтве — гэта вялiкая карпатлiвая работа, i вельмi важна знайсцi раўнавагу iнтарэсаў прадпрымальнiкаў i дзяржавы", — запэўнiў калег дэпутат.

Учора быў сфармiраваны таксама Савет Палаты прадстаўнiкоў, натуральна, у яго складзе — спiкер нiжняй палаты Уладзiмiр Андрэйчанка, яго намеснiк — Валерый Iваноў, а таксама 14 кiраўнiкоў пастаянных камiсiй, якiх учора абралi дэпутаты. Персанальны ж склад гэтых камiсiй будзе зацверджаны сёння. Пакуль што карцiна досыць кантрасная — шляхам пайменнага электроннага галасавання намер працаваць у Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi выказала 13 народных абраннiкаў, а вось ахвотнiкаў займацца аграрнымi пытаннямi, наадварот, знайшлося толькi двое.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасады кiраўнiкоў пастаянных камiсiй у нiжняй палаце парламента было па адным прэтэндэнце З 14 абраных старшыняў камiсiй Палаты прадстаўнiкоў — дв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика