"Беларускія сокi — з беларускiх ягад!"
"Беларускія сокi — з беларускiх ягад!"
Менавiта такi прынцып павiнен быць у аснове работы нашай харчовай прамысловасцi, лiчыць намеснiк старшынi праўлення Белкаапсаюза Іван Макоўскi. За 9 месяцаў арганiзацыi спажывецкай кааперацыi закупiлi ў насельнiцтва сельскагаспадарчай прадукцыi i сыравiны амаль на 144 млрд рублёў. Узраслi закупкi бульбы, гароднiны, садавiны, ягад. Кошт на ягады, яблыкi, якiя закуплялiся, таксама ўзрос — ад 1,1 да 2,9 раза. Гэта прывяло да рэкорду па нарыхтоўцы чарнiц — 4,4 тысячы тон. А гэта — рэальнае павышэнне даходаў вяскоўцаў. Дарэчы, уся гэтая сыравiна праходзiць двухступеньчаты радыелагiчны кантроль: правяраецца агульны фон нарыхтовак, пасля праводзяцца даследаваннi ў спецыялiзаваных лабараторыях. Сёння ў Белкаапсаюзе паспяхова працуюць 12 перапрацоўчых прадпрыемстваў. На Маладзечанскiм харчовым камбiнаце, у Iванаўскiм i Глускiм райпо ўведзены тры лiнii па вытворчасцi хутказамарожанай прадукцыi. У Паставах наладжана вытворчасць салёных памiдораў, агуркоў i iншай агароднiны, а значыць, нашы суайчыннiкi ўжо цяпер могуць бачыць у магазiнах беларускiя саленнi ў зручнай тары рознага аб’ёму, а не замежныя, як было раней. Перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублiкi могуць ужо сёння ганарыцца 70 найменнямi айчынных сокаў, у хуткiм часе плануецца прапанаваць спажыўцу i шэраг натуральных сокаў — без кансервантаў, без цукру. Усё гэта накiравана на мiнiмалiзацыю экспарту сыравiны: айчынныя прадпрыемствы пераарыентавалiся на рэалiзацыю сваёй прадукцыi за мяжу ўжо ў гатовым выглядзе. Гэта ў далейшым забяспечыць значную эканомiю нашых дзяржаўных сродкаў на закупку гатовых прадуктаў з нашай жа сыравiны. Вольга Дамарацкая.
1
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта такi прынцып павiнен быць у аснове работы нашай харчовай прамысловасцi, лiчыць намеснiк старшынi праўлення Белкаапсаюза Іван Макоўскi.
|
|