У 1/8 — без сенсацый
У 1/8 — без сенсацый
У межах розыгрышу Кубка Беларусi па футболе адбылося пяць матчаў першага раўнда 1/8 фiналу. Нiхто з малодшых па рангу не змог дасягнуць поспеху. Вынiкi: "Шахцёр" (Салiгорск) — "Камунальнiк" (Слонiм, Д2) — 5:0, "Дынама-Белкард" (Гродна, Д2) — "Нёман" (Гродна) — 0:4, "Белшына" (Бабруйск, Д2) — "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — 1:4, "Хваля" (Пiнск, Д2) — "Гомель" — 0:2, "Нафтан" (Наваполацк) — "Лакаматыў" (Мiнск) — 3:0. 11 кастрычнiка БАТЭ прайграў на сваiм полi "Мiнску" (Д2) — 1:4, а 12 кастрычнiка сталiчны МТЗ-РІПА разграмiў "Смаргонь" — 4:0. 4 лiстапада згуляюць "Вiцебск" i жодзiнскае "Тарпеда". Матчы ў адказ 1/8 фiналу пройдуць 2 i 20 лiстапада. "Дынама" выйграла хатнi матчУ чарговым матчы чэмпiянату Кантынентальнай хакейнай лiгi мiнскае "Дынама" перамагло тальяцiнскую "Ладу" з лiкам 3:1. Галоўны трэнер "Дынама" Васiль Спiрыдонаў на прэс-канферэнцыi падзялiўся меркаваннем аб гульнi: "Я добра ведаў, што такое тальяцiнская "Лада". Удзячны хлопцам, што яны строга выконвалi трэнерскае заданне i дасягнулi поспеху. Задаволены, што ў нас з’явiлася звяно-лiдар. Тройка Андрэя Мiхалёва, з якiм разам выступае Яраслаў Чупрыс i Сяргей Дзямагiн, закiнула чатыры шайбы ў апошнiх двух паядынках. Мiхалёў — сапраўдны капiтан".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах розыгрышу Кубка Беларусi па футболе адбылося пяць матчаў першага раўнда 1/8 фiналу. Нiхто з малодшых па рангу не змог дасягнуць поспеху. Вынiк
|
|