Тэма дня. Чым для нас ёсць “Дзяды”?
31 октября 2008 Общество
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY Фота Bymedia.net2 лiтапада на Беларусi будут адзначаць адно з самых аўтэнтычных i асабiстых святаў, якое сягае сваiмi каранямi дахрысцiянскай мiнуўшчыны — Дзяды. Адкуль пайшла традыцыя памiнання продкаў? Што рабiлi ў гэты дзень нашыя папярэднiкi i што робiм цяпер мы? Як на Дзяды адбыўся прарыў грамадскай свядомасцi беларусаў? Вытокi Дзядоў Дзяды — так нашыя папярэднiкi-паганцы называлi Дзень памяцi продкаў. Гэты народны абрад вынiкае яшчэ з дахрысцiянскага культу продкаў. Лiчыцца, што на Дзяды душы памерлых наведваюць жывых нашчадкаў, каб упэўнiцца, што ў iх жыццi ўсё iдзе, як мае быць. Характэрна, што у Беларусi Дзядамi называлi ўсiх памерлых, у тым лiку дзяцей i немаўлят. Традыцыйна Дзяды спраўляўся да шасцi разоў на год: масленiчныя, радаўнiцкiя, траецкiя (духаўскiя або стаўроўскiя), пятроўскiя, але галоўнымi лiчылiся менавiта Восеньскiя Дзяды (Змiтраўскiя). Калi ўвесну на Радаўнiцу мы iдзем да могiлак, каб навесцi там парадак, адведаць продкаў i атрымаць iхняе блаславенне, дык увосень мы запрашаем iх да сябе ў хату. Каб аддзячыць за дапамогу i заступнiцтва. У сучаснай Беларусi праваслаўныя адзначаюць Змiтраўскiя Дзяды ў першую суботу перад 8 лiстапада. Каталiкi ўспамiнаюць усiх памерлых 2 лiстапада. Дзяржаўны Дзень памяцi — 2 лiстапада — яшчэ некалькi год назад быў у Беларусi не толькi святочным, але i выхадным днём. Рытуалы Дзядоў Рытуал Дзядоў у найбольш архаiчнай форме захаваўся толькi ў беларусаў. "Да нас не забудзьце, прыходзьце, Дзяды; Хопiць малiтваў у мяне i ядыЗ сёлаў забытых, з лагчын i бароўI з наднямонскiх старых цвiнтароў.У дом мой плывеце на светла агню,Вокны шырокiя Вам адчыню;Гэдак прыходзьце, як колiсьць жылi,Весткi прыносце iз роднай зямлi", — пiсала Ларыса Генiюш. У дзень памяцi продкаў беларусы па завядзёнцы з самага ранку прыбiралi хату, мылiся ў лазнi, пакiдаючы крыху вады i венiк для дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалi вячэру, каб пачаставаць i ўлагодзiць продкаў. "Пацярпi безь яды - пачакай на Дзяды", "На Дзяды многа яды", — павучаюць беларускiя прыказкi. На стол ставiлi сем i болей няцотных святочных i абрадавых страў: куцця, клёцкi, блiны, мяса, яечня Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалi па кавалачку для нябожчыкаў i пакiдалi на ноч. А яшчэ пакiдалi на стале чысты прыбор — для апошняга ў хаце нябожчыка. Перад тым як сесцi вячэраць, гаспадар тры разы абыходзiў са свечкай стол, адчыняў вокны i дзверы i клiкалi па iмёнах продкаў: "Святыя Дзяды! Завем Вас, хадзiце да нас, ляцiце да нас, чым толькi хата багата, што ёсць тут — усё для Вас ахвяраваў!" У хаце запальвалiся свечкi, усе згадвалi добрым словам памерлых дзядоў i прадзедаў. Пасля вячэры ўсе жадалi гасцям з ТАГО свету: "Святыя дзяды! Елi i пiлi — iдзiце да сябе!". Дзяды пераменаў Пачынаючы з 30 кастрычнiка 1988 году Дзяды набылi для беларусаў грамадзкую значнасць. Менавiта ў той дзень тысячы мiнчукоў пад кiраўнiцтвам новастворанага грамадска-палiтычнага руху "Беларускi Народны Фронт "Адраджэньне" накiравалiся ад Маскоўскiх могiлак да ўрочышча Курапаты, дзе ў гады сталiнiзму супрацоўнiкi НКВД вынiшчылi тысячы нi ў чым невiнаватых людзей. Народ упершыню адкрыта выказаў грамадзянскую пазiцыю, а ўлады БССР таксама ўпершыню жорстка разагналi мiрнае шэсце. У iнтэрв'ю "Польскаму радыё для замежжа" пiсьменнiк i гiсторык Уладзiмiр Арлоў узгадаў, як выглядала шэсце на Дзяды 20 гадоў таму: Уладзiмiр Арлоў "Векапомныя Дзяды здолелi ўскалыхнуць грамадзтва й даць яму новыя iдэалы й арыентыры. У той дзень тысячы людзей сабралiся каля Ўсходнiх могiлак. Людзi былi з усёй Беларусi. Я прыехаў з Полацку. Уваход на могiлкi быў перакрыты. Калi параўнаць колькасна, то ўлады кiнулi на ўстрыманьне гэтага нашага iмкненьня ня менш сiлы, чым было нас. Мiтынг каля могiлак, як меркавалася, правесьцi не ўдалося. Пасьля таго, як некалькi ўдзельнiкаў былi арыштаваныя, як быў вырваны з рук сiлавiкоў Зянон Пазьняк, было вырашана iсьцi на Курапаты. Так i сталася. Большая частка ўдзельнiкаў вырушыла па дарозе на Курапаты. Пасьля Зянон Пазьняк запрапанаў вельмi слушны, як на той момант, манэўр. Калi ўсе машыны зь сiлавiкамi паехалi на Курапаты, мы павярнулi ў поле й там пачалi мiтынг. Пасьпеў выступiць я, Зянон Пазьняк i прачытала свой верш Тацьцяна Зiненка. Усё адбывалася ў шчыльным коле мiлiцыi i ўнутраных войскаў Калона дэманстрантаў па дарозе у Курапаты Пасьля нашага выступу адзiн хлопчык расшпiлiў сваё палiто, ён быў абкручаны бел-чырвона-белым сьцягам. Сьцяг быў узьняты. Гэта было першае ўзьняцьцё нацыянальнага сьцягу за некалькi апошнiх дзесяцiгодзьдзяў. Прагучала каманда: „Расьсякай". На нас кiнулiся сотнi выканаўцаў гэтага загаду. Так i завершылiся Дзяды, але розгалас аб iх быў магутны. Пра яго пачулi ня толькi на тэрыторыi былога Савецкага Саюзу, а й па-за межамi. Адзiн з нашых пiсьменьнiкаў Вiктар Касько тады напiсаў, што на Дзяды iшло насельнiцтва, а вяртаўся народ ". Дзяды i камунiзм Вiдавочна, что гiстарычны мiтынг у "Курапатах" нiколi не адбыўся б без эпахальнага артыкула ДЗЯДЫ-2008 Сёлета 2 лiстапада ў Мiнску адбудзецца адразу два санкцыянаваныя ўладамi шэсця з мiтынгамi. У 1988-м паплечнiкi, а цяпер апаненты - Партыя БНФ i Кансерватыўна-Хрысцiянская партыя БНФ - па традыцыi збiраюць прыхiльнiкаў у розных месцах у розны час, каб рознымi шляхамi правесьцi народ у Курапаты, дзе адбудуцца два мiтынгi. А напярэдаднi адбудзецца традыцыйная талака, дзе кожны ахвочы здолее дапамагчы прыбраць тэрыторыю ўрочышча, якое калiсьцi абавязкова стане нацыянальным мемарыялам.Зянона Пазьняка i Яўгена Шмыгалёва ў газеце "Лiтаратура i мастацтва" "Курапаты - дарога смерцi", якi стаў дэтанатарам грамадскага выбуху, распачаўшы новую эпоху ў гiсторыi Беларусi. 20 гадоў мiнула з таго часу. Савецкага Левiяфана не iснуе ў прыродзе, мы з вамi жывём ў суверэннай краiне, якой так праглi дэманстранты 1988-га. Тым не менш, адказаў на многiя пытаннi, якiя прагучалi тым пахмурным лiстападаўскiм днём, няма дасюль. Нездарма 28 кастрычнiка ў Менску адбылося паседжанне грамадзкага трыбуналу, на якiм было агучана абвiнаваўчае заключэньне злачынствам сталiнiзму ў Беларусi. Дзяды-2007 "Вiнаватыя ў генацыдзе ня маюць тэрмiну даўнасьцi. Бальшавiзм як сацыяльная катэгорыя не павiнен мець шанцаў на аднаўленьне. Краiна, якая ня здатная адкрыта асудзiць памылкi свайго недалёкага мiнулага, асуджаная на iх паўтор у будучынi", - гаворыцца ў абвiнаваўчам заключэннi. Наконаднi аднаго з самых беларускiх святаў TUT.BY запытаўся: "А што для вас значаць "Дзяды" Аляксандр ВАЙТОВIЧ, акадэмiк, экс-старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi: — Мне найперш узгадваецца дзяцiнства. Мая родная вёска Рачкевiчы на Капыльшчыне. На дварэ глыбокая восень, халодна. На вячэру мацi ставiла на стол куццю, бацька адчыняў дзверы ў сенцы i стукаў у шыбы: "Дзяды, дзяды, iдзiце кашу есцi!" Куццю гатавалi самi. Пачыналася ўсё з таго, што тата выцягваў з каморкi вялiкую ступу з таўшчэзнага дрэва i ўсе, у каго быў час, хоць па троху але таўклi крупы. Памятаю толькi, что таўкач быў для мяне надта цяжкi. Дзяды — гэта добрае i светлае сьвята, якое захоўвае сапраўдную нацыянальную традыцыю беларусаў. Аляксандр КОКТЫШ, журналiст: — Калi быць да канца шчырым, то з такой з"явай як Дзяды я пазнёмiўся ў тым самым 1988-м падчас шэсця да Курапатаў, праз выступы знакавых асобаў i нi з чым непараўнальны пах мiлiцэйскай "Чаромхi" Сказаць, што потым кожны год у гэты дзень хадзiў да могiлкаў сваiх дзядоў — значыць, схлусiць. Але з цягам часу стаўленне да родных, якiя пайшлi з жыцця, змянiлася кардынальна. Мне падаецца, я стаў куды больш глыбока разумець значэнне слова "спадчына". Пазней з"явiўся артыкул пад такой жа назвай — "Дзяды", у якiм я распавёў пра дзеда-камунiста, знакамiтага партызана-ардэнаносца, якiм дагэтуль ганарацца мае родныя Ляхавiчы ды й я сам, i другога дзеда-антыкамунiста, "падкулачнiка", шчырага вернiка, якi кожную нядзелю шыбаваў 7 кiламетраў пешшу да касцёлу. Ужо колькi год запар туга па iх абсалютна аднолькавая Бо незалежна ад iх заслуг перед грамадствам i перад Богам яны — мая спадчына, мой боль i мае унiверсiтэты. Гэтым разам здолею прыйсцi на iх могiлкi толькi 7 цi 8 лiстапада: iнакш не выпадае з часам. А успамiнаць i шанаваць памяць сваiх дзядоў нiчога не перашкаджае i ў астатнiя днi года. Ды й цэлага жыцця Леанiд МАРАКОЎ, лiтаратар, пляменнiк рэпрэсаванага паэта Валерыя Маракова, даследавальнiк сталiнскiх рэпрэсiяў, аўтар 10-томнага энцыклапедычнага даведнiка "Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991": — Дзяды — гэта памяць, а памяць — той падмурак, якi дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у заўтра. Чым лепш мы знаёмыя са сваiм мiнулым, чым часцей выкарыстоўваем назапашаны досвед, тым больш у нас шанцаў не паўтарыць чужыя i ўласныя памылкi ў будучынi, некаторыя з якiх могуць мець для нацыi катастрафiчныя наступствы. Гэтак, гiсторыя Беларусi ХХ стагоддзя — гэта гiсторыя рэпрэсiй, ад якiх наш народ пацярпеў больш за астатнiя. Сталiнiсты выразалi каля 80% беларускай iнтэлiгенцыii, тады, як, напрыклад, у Расеi — 15%. Iнтэлектуальны генафонд нацыi, напрацаваны за стагоддзi, быў амаль цалкам знiшчаны. Наша паўсюдная няўпэўненасць, абыякавасць, жывёльны страх — вынiк гэтага генацыду. Iрына АФАНАСЬЕВА, спявачка: — Калi я жыла з бацькамi i бабуляй, у нашай сям"i адзначалiся ўсе традыцыйныя рэлiгiйныя святы. Цяпер не на ўсё хапае часу, але на Вялiкдзень, на Радаўнiцу вяртаюся да вытокаў, абавязкова наведваю магiлы бацькi, дзядулi. Дзяды — гэта добрае, светлае свята, бо яно аб"ядноўвае сям"ю. Напячы блiноў, паклiкаць памерлых — цудоўная завядзёнка. У нас, у прынцыпе iншае пакаленне, але я яшчэ пра гэтыя традыцыi помню. Iгар ЧАРНЯЎСКI, намеснiк начальнiка упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры: — Я б не называў Дзяды з Радунiцай святамi. Гэта памятныя днi, калi чалавек настройваецца на пэўныя думкi, наведвае могiлкi Для мяне Дзяды звязаныя з глыбокiмi ўнутранымi перажыва Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 октября 2008 Общество Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY Фота Bymedia.net2 лiтапада на Беларусi будут адзначаць адно з самых аўтэнтычных i асабiстых святаў, якое сягае сваiмi каранямi дахрысцiянскай мiнуўшчыны — Дзяды.
|
|