У самым Цэнтры моды
У самым Цэнтры моды
З 37 дамоў мадэляў, якiя iснавалi на постсавецкай прасторы, да цяперашняга часу дажыў толькi адзiн — Беларускi Цэнтр Моды, якому 5 лiстапада спаўняецца 60 гадоў. Свой прыгожы юбiлей Беларускi Цэнтр Моды адзначыць правядзеннем Тыдня моды Беларусi, у межах якога адбудзецца спецыяльны семiнар для спецыялiстаў моднай iндустрыi па накiрунку моды "Вясна—лета-2009", фестываль моды "Лён-2008" i эксклюзiўныя паказы аўтарскiх калекцый дызайнераў Цэнтра моды Эльвiры Жвiкавай, Марыi Нiцэвiч i Настассi Броўкi. І зусiм не важна, што гэты самы тыдзень зноў абмяжуецца лiтаральна трыма днямi. Галоўнае, у Беларусi ёсць падобныя "тыднi" i на iх ёсць што паказваць. Больш за тое, створанае беларускiмi дызайнерамi адзенне могуць насiць не адны толькi мадэлi. Альтэрнатыва "кiтайшчынцы" — вось яна, прадаецца ў фiрменных секцыях Цэнтра Моды, як непасрэдна пры самiм цэнтры, так i ў некаторых буйных гандлёвых пунктах абласных гарадоў i Мiнска, у тым лiку ў гандлёвым цэнтры "Сталiца". Зараз ААТ "Цэнтр Моды" — гэта адзiн з лепшых у рэспублiцы вытворцаў якаснага сучаснага адзення, iнстытут моды, iнфармацыйны цэнтр для прафесiйнай аўдыторыi. Гэта вядучая арганiзацыя, якая распрацоўвае прамысловыя i прэзентацыйныя калекцыi пад заказ, стварае iмiдж i фiрменны стыль, распрацоўвае i вырабляе форменнае i прадстаўнiчае адзенне. Дырэктар ААТ "Цэнтр Моды" Любоў Манулiк кажа, што цэнтр працуе для ўсiх, для каго мода, адзенне напоўненыя знакавым сэнсам. I адзначае, што такiх людзей становiцца ўсё больш. — Шэсць брэндаў, шэсць лiнiй дапамагаюць модна апранацца любой жанчыне, — тлумачыць Любоў Васiльеўна. — Лiнiя "Шык" — гэта вытанчанае, вячэрняе адзенне, якое ў рэспублiцы фактычна нiхто больш не вырабляе. "Лэдзi-бос" — недарагая лiнiя для жанчын з сярэднiм дастаткам, для работы ў офiсе, для адпачынку плюс верхняе адзенне. "Лэдзi плюс" — модныя i стыльныя вырабы для дам з формамi. "Люкс" — гэта добрыя, натуральныя матэрыялы. "Галерэя лёну" — брэнд, якi пастаянна развiваецца, яго палюбiлi ў нас i ён добра экспартуецца. Нарэшце, "Подыум" — аўтарскiя калекцыi. Па ўсiх пазiцыях адзначаецца запатрабаванасць i попыт на гатовы прадукт... — Наша задача падчас тых жа Тыдняў моды Беларусi — не проста прадэманстраваць творчы патэнцыял, а спрыяць таму, каб на ўнутраным рынку вырабляць модны, стыльны, "смачны" прадукт, — заў-важае галоўны мастацкi кiраўнiк Цэнтра моды Эльвiра Жвiкава. — Усе калекцыi павiнны знаходзiць пакупнiка. Дызайнер не мае права ствараць "нятленку ў шафу"... Дызайнеры цэнтра былi неаднаразовымi ўдзельнiкамi i прызёрамi мiжнародных фестываляў i конкурсаў. Аўтарскiя калекцыi дэманстравалiся ў Японii, Кiтаi, Iндыi, Польшчы, Румынii, Югаславii, Канадзе, Германii, Iталii, Францыi. Цяпер цэнтр цесным чынам супрацоўнiчае з адной вядомай французскай маркай — шые пад заказ на замежны рынак. Гэта адначасова спрыяе актыўнаму навучанню нашых спецыялiстаў сучасным аспектам стварэння моднага адзення. Дарэчы, будучыя калекцыi сваiх дызайнераў Цэнтр моды будзе суправаджаць не толькi "лэйблам" самога цэнтра, але i iмем стваральнiка мадэлi — на замежны лад. I правiльна. Будзем пераймаць у замежнiкаў лепшае, але пры гэтым ствараць i насiць сваё. I за "вялiкiмi" дызайнерамi свету, якiя бяруць за свае вiзiты шалёныя ганарары, таксама ганяцца не будзем... Навошта? Пабывалi на Беларусi калiсьцi П’ер Кардэн i Тэд Лапiдус, i хопiць. У нас жа ёсць свае, магчыма, не з такiмi гучнымi iмёнамi, але з залатымi рукамi i зразумелай нам фантазiяй. Колькi можна "прысядаць" перад iншаземным? Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 37 дамоў мадэляў, якiя iснавалi на постсавецкай прасторы, да цяперашняга часу дажыў толькi адзiн — Беларускi Цэнтр Моды, якому 5 лiстапада спаўняецц |
|