21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка:"Беларусь і В’етнам павiнны больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял гандлёва

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка:"Беларусь і В’етнам павiнны больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва"

Беларусi i В’етнаму неабходна актывiзаваць гандлёва-эканамiчныя адносiны ў адпаведнасцi з iснуючымi ў краiн патэнцыяламi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявiў на сустрэчы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Сацыялiстычнай Рэспублiкi В’етнам у Рэспублiцы Беларусь Ву Суан Нiнем у сувязi з завяршэннем яго дыпламатычнай мiсii.

"Тавараабарот нядрэнны, ён развiваецца, але ўсё ж гэта не тыя лiчбы, якiя павiнны быць, — сказаў Прэзiдэнт. — Ужо сёння мы маглi б мець тавараабарот у 10 разоў большы".

Прэзiдэнт канстатаваў, што "ў адносiнах Беларусi i В’етнама няма закрытых тэм" i супрацоўнiцтва ажыццяўляецца ва ўсiх сферах. "В’етнам — не чужая для нас краiна", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама нагадаў, што Беларусь i В’етнам аб’ядноўваюць значныя гiстарычныя сувязi: беларускiя ваеннаслужачыя прымалi ўдзел у вызваленчай вайне ў В’етнаме, нашы спецыялiсты шмат зрабiлi па стварэнні в’етнамскай эканомiкi.

"Я да гэтага часу знаходжуся пад уражаннем ад свайго апошняга наведвання Ханоя. Мяне ўразiлi тэмпы развiцця вашай краiны", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Прэзiдэнт адзначыў, што бачыць вялiкiя знешнепалiтычныя перспектывы В’етнама. "Упэўнены, В’етнам зойме вельмi важнае месца на сусветнай арэне, i ў сувязi з гэтым я рады, што памiж нашымi краiнамi ўстанавiлiся такiя дружалюбныя адносiны", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб наступны пасол Сацыялiстычнай Рэспублiкi В’етнам ставiўся да сваёй дыпламатычнай мiсii ў нашай краiне гэтак жа добрасумленна, як Ву Суан Нiнь.

Прэзiдэнт дадаў, што беларускi бок з задавальненнем выкарыстоўваў бы i ў далейшым вопыт Ву Суань Нiня на карысць дзвюх дзяржаў. Ён адзначыў, што пасол, якi завяршае сваю мiсiю, у будучым мог бы актыўна дапамагаць развiццю гандлёва-эканамiчных сувязяў памiж Беларуссю i В’етнамам.

У сваю чаргу пасол В’етнама Ву Суан Нiнь падкрэслiў, што Беларусь стала для яго фактычна роднай краiнай. Ён нагадаў, што прымаў удзел у працэсе ўстанаўлення дыпламатычных адносiнаў памiж нашымi краiнамi i быў сведкам таго, як паспяхова ўмацоўвалiся беларуска-в’етнамскiя адносiны.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусi i В’етнаму неабходна актывiзаваць гандлёва-эканамiчныя адносiны ў адпаведнасцi з iснуючымi ў краiн патэнцыяламi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика