21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская дзяржава пашырае абавязацельствы перад укладчыкамі

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская дзяржава пашырае абавязацельствы перад укладчыкамі

Беларуская банкаўская сiстэма апошнiм часам значна ўмацавалася, што дае дзяржаве магчымасць пашырыць абавязацельствы перад укладчыкамi. Аб гэтым заявiў 4 лiстапада Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб дзяржаўнай гарантыi захаванасцi банкаўскiх укладаў насельнiцтва.

"Сёння, як бы там нi было складана, наша банкаўская сiстэма фiнансава значна больш магутная, чым раней, з’явiлася магчымасць пашыраць абавязацельствы дзяржавы перад укладчыкам", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь апынулася сёння ў больш выгадным становiшчы перад узнiкшымi глабальнымi эканамiчнымi выклiкамi, чым iншыя краiны.

У аснове гэтай упэўненай пазiцыi два фактары. Па-першае, тая мадэль развiцця, якая рэалiзуецца ў краiне, станоўча адбiваецца на жыццi людзей. А па-другое, гэта беларускi народ, якi давярае i ўладзе, i банкаўскай сiстэме. "Нашы людзi, як бы нi было цяжка, давяраюць i ўладзе, i банкаўскай сiстэме. Яны не пабеглi абвальна забiраць свае ўклады", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. На яго думку, калi б людзi не давяралi банкаўскай сiстэме, то нiхто б не трымаў у ёй свае грошы.

Разам з тым, падкрэслiў Прэзiдэнт, "хоць Беларусь у найменшай ступенi ў параўнаннi з суседзямi пацярпела ад негатыўных працэсаў на сусветных фiнансавых рынках, неабходна ўлiчваць нашу ўключанасць у глабальную эканомiку". У сiтуацыi, калi многiя пакутуюць ад сусветнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу, Беларусi неабходна значна рушыць далей у плане лiбералiзацыi эканомiкi, i адпаведныя рычагi для гэтага ёсць, лiчыць кiраўнiк дзяржавы.

У краiне ўжо дзейнiчае дэкрэт № 4 ад 20 красавiка 1998 года, у якiм гарантуецца захаванасць укладаў у замежнай валюце ў шасцi буйнейшых банках Беларусi. Больш таго, 8 лiпеня 2008 года прыняты Закон "Аб гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў", дзе таксама прадугледжана дзяржаўная гарантыя захаванасцi сродкаў у нацыянальнай i замежнай валюце ў суме, эквiвалентнай 5 тыс. еўра.

"Аднак дзеючыя прававыя акты маюць пэўныя абмежаваннi па абароне ўкладаў насельнiцтва", — сказаў Прэзiдэнт. Менавiта таму сёння настаў момант для прыняцця дэкрэта i ўказа па пытаннях абароны ўкладаў фiзiчных асобаў i спрашчэння сiстэмы справаздачнасцi банкаў. Пры гэтым iх прыняцце не дыктуецца якiмi-небудзь надзвычайнымi абставiнамi, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. А з другога боку — будзе садзейнiчаць прыцягненню ўкладаў, у тым лiку i замежных грамадзян.

Прэзiдэнт таксама растлумачыў, што неабходнасць укаранення дадатковых механiзмаў па захаванасцi ўкладаў грамадзян выклiкана i клопатам аб стабiльнасцi нацыянальнай валюты, i iмкненнем абаранiць iнтарэсы людзей, якiя захоўваюць грошы ў банкаўскiх установах.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч лiчыць, што прыняцце гэтых дакументаў — новая старонка ў развiццi банкаўскай сiстэмы краiны ў кантэксце даручэнняў кiраўнiка дзяржавы па лiбералiзацыi эканомiкi.

У адпаведнасцi з распрацаванымi дакументамi дзяржава гарантуе вяртанне ўкладаў у поўным аб’ёме i на ўсю суму як у нацыянальнай, так i ў замежнай валютах ва ўсiх банках, якiя маюць лiцэнзiю Нацбанка на работу з укладамi насельнiцтва.

У той жа час Нацыянальны банк Беларусi з 1 студзеня 2009 года павышае патрабаваннi да мiнiмальнага памеру ўласнага капiталу банкаў, якiя прыцягваюць уклады грамадзян. Мiнiмальны памер нарматыўнага капiталу для беларускiх банкаў, што прэтэндуюць на атрыманне права па прыцягненнi грашовых сродкаў фiзiчных асобаў, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ва ўклады, або адкрыцці i вядзенні iх банкаўскiх рахункаў, павялiчваецца да сумы, эквiвалентнай 25 млн еўра. Цяпер ён роўны суме, эквiвалентнай 10 млн еўра. Паводле слоў старшынi праўлення Нацбанка, такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння гарантый захаванасцi грашовых зберажэнняў насельнiцтва ў беларускiх банках.

Як паведамiў Пётр Пракаповiч, сёння лiцэнзiю мае 21 банк, з iх толькi 7 не маюць нарматыўнага капiталу 25 млн еўра. Ён таксама дадаў, што астатнiм банкам будзе адведзены год для нарошчвання капiталу.

Дакументы таксама прадугледжваюць стварэнне ў краiне Агенцтва па гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў. Капiтал агенцтва будзе сфармiраваны ў аб’ёме Br275 млрд, якi ў далейшым будзе павялiчаны да сумы, што складае не менш як 5 працэнтаў ад усiх укладаў насельнiцтва. Агенцтва разглядаецца як дадатковы эфектыўны iнструмент абароны iнтарэсаў укладчыкаў i павышэння такiм чынам прывабнасцi беларускай фiнансавай сiстэмы.

Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу на працягу блiжэйшых двух гадоў давесцi капiтал агенцтва да Br700 млрд, каб ён цалкам адпавядаў мiжнародным стандартам адносна такiх агенцтваў.

Капiтал агенцтва будзе своеасаблiвым фактарам, гарантуючым спакой грамадзян i ўпэўненасць у захаванасцi сродкаў, а дзяржава будзе працаваць над тым, каб не дапусцiць банкруцтва банкаў.

"Такiм чынам, Беларусь фактычна па пытаннях гарантавання ўкладаў будзе адным з сусветных лiдараў: такiя ўмовы маюць толькi некалькi краiн у свеце", — падкрэслiў Пётр Пракаповiч. Ён таксама паведамiў, што рэалiзацыя мераў, прадугледжаных праектамi дэкрэта i ўказа, адкрые магчымасцi прыцягнення рэсурсаў не толькi ад грамадзян Беларусi, але i замежных грамадзян. "Мы спадзяёмся, што паток сродкаў замежных грамадзян значна павялiчыцца ў канцы гэтага i ў наступным годзе", — сказаў ён.

Прысутны на нарадзе вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў падтрымаў прыняцце дакументаў i выказаўся за ўзмацненне нагляду за работай банкаў з тым, каб дзяржава магла прадбачыць любыя крызiсныя з’явы.

Старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова лiчыць, што дакументы неабходна прымаць як мага хутчэй. Пры гэтым яна вiтае рашэнне ўстанавiць адзiныя правiлы па гарантаваннi ўкладаў насельнiцтва для дзяржаўных i прыватных банкаў. Надзея Ермакова таксама адзначыла, што пры фiнансавых аперацыях, якiя маюць сумнiўны характар, у сiлавых структур заўсёды ёсць магчымасць звяртацца за растлумачэннямi банка. Таму адмова ад дэкларавання ўкладчыкамi сваiх зберажэнняў не нанясе нейкага ўрону.

Як падкрэслiў старшыня праўлення "Прiорбанк" ААТ Сяргей Касцючэнка, "гэтыя дакументы трэба было прымаць ужо ўчора".

Падводзячы вынiкi нарады, кiраўнiк дзяржавы заўважыў: "Настаў момант, калi мы сур’ёзна можам рушыць наперад па многiх напрамках".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў таксама ўвагу на праблему дэбюракратызацыi. "У нас ледзь не самая забюракратызаваная краiна ў свеце! Людзi хочуць нармальна працаваць, а мы прымушаем iх хадзiць па паверхах i адбiваем усялякае жаданне працаваць!", — падкрэслiў Прэзiдэнт. На яго думку, у краiне ўжо прынята нямала мераў па спрашчэннi розных працэдур, аднак цяпер неабходна зрабiць рывок наперад.

Дакументы дапрацаваны з улiкам заўваг, што прагучалi на нарадзе, i ўнесены на подпiс Прэзiдэнту Беларусi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская банкаўская сiстэма апошнiм часам значна ўмацавалася, што дае дзяржаве магчымасць пашырыць абавязацельствы перад укладчыкамi. Аб гэтым заявi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика