140 кілаграмаў агароднiны — на кожнага
140 кілаграмаў агароднiны — на кожнага
За апошнiя пяць гадоў у рэспублiцы ў цэлым забяспечаны значны рост вытворчасцi гароднiны — з 1 мiльёна 500 тысяч тон да амаль 2 мiльёнаў 150 тысяч тон летась. Гэта было падкрэслена на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi. Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, пад старшынствам якога разглядаўся ход выканання праграмы забеспячэння патрэбаў краiны ўласнай агароднiнай прадукцыяй на 2006—2010 гады, зазначыў, што сабраны ўраджай неабходна максiмальна захаваць. І патлумачыў, што нельга паўтараць памылкi мiнулых гадоў, калi ўжо ў красавiку не хапала ўласнай агароднiны. Акрамя таго, кiраўнiк Урада звярнуў увагу i на тое, што якасць беларускай агароднiны павiнна адпавядаць еўрапейскiм стандартам. "Неабходна, — перакананы Сяргей Сiдорскi, — каб насельнiцтва атрымлiвала якасны беларускi прадукт". Працягваючы размову аб вытворчасцi айчыннай агароднiны, мiнiстр сельскай гаспадаркi Сямён Шапiра праiнфармаваў прысутных аб тым, што ў Беларусi пры рэкамендаванай гадавой норме спажывання гароднiны ў 126 кiлаграмаў на чалавека летась фактычнае спажыванне склала 138 кiлаграмаў, а сёлета чакаецца ўжо 140 кiлаграмаў. Заўважыўшы, што ўнутраныя патрэбы краiны ў агароднiне забяспечаны поўнасцю, мiнiстр паведамiў i пра тое, што яе экспартны патэнцыял складае 500 тысяч тон. Разам з тым ён упэўнены, што пакуль аблвыканкамы недастаткова актыўна працуюць над арганiзацыяй збыту гэтай прадукцыi як на знешнiм так i на ўнутраным рынках. А вось iмпарт агароднiны, мяркуючы па ўсiм, будзе скарачацца. У прыватнасцi, налета плануецца поўнасцю адмовiцца ад закупак морквы, сталовых буракоў, цыбулi. Разам з тым для забеспячэння спажыўцоў патрэбна пакiнуць iмпарт таматаў у студзенi-лютым, а таксама iмпарт некаторай садавiны i экзатычнай агароднiны. Каб ажыццявiць запланаванае, сярод iншага неабходна рэалiзаваць i комплекс мераў па вырошчваннi ранняй агароднiны. Мiж iншым, як адзначыў кiраўнiк мiнiстэрства, асноўным iмпарцёрам агароднiны з’яўляюцца Мiнск i Мiнская вобласць, у якiя пастаўляецца 41 працэнт згаданай прадукцыi. Паводле разлiкаў мiнiстэрства, аб’ёмы iмпарту павiнны скарацiцца да 20-30 тысяч тон. Гаворачы аб нарошчваннi аб’ёмаў вытворчасцi айчыннай агароднiны, Сямён Шапiра адзначыў, што важная роля ў гэтай справе адводзiцца будаўнiцтву i пашырэнню цяплiц. Сёння, паведамiў ён, у краiне ёсць каля 210 гектараў зiмовых цяплiц, у тым лiку 39,8 — энергазберагальных. Што датычыцца фiнансавання праграмы нарыхтовак плодаагароднiннай прадукцыi, то сёлета на яе выдзелена 32 мiльярды рублёў. Налета на праграму плануецца выдаткаваць 86 мiльярдаў рублёў. Са свайго боку мiнiстр гандлю Аляксандар Iванкоў паведамiў на пасяджэннi пра тое, што закладка гароднiны на мiжсезонны перыяд будзе забяспечана ў поўным аб’ёме. Паводле аператыўнай iнфармацыi, закладка бульбы ў стабiлiзацыйныя фонды склала 57,3 тысячы тон, цi 101 працэнт да задання. Акрамя таго, на мiжсезонны перыяд ужо закладзена 27,9 тысячы тон капусты (99 працэнтаў да задання), 12,9 тысячы тон морквы (98 працэнтаў), 10,7 тысячы тон буракоў (99 працэнтаў), 11,4 тысячы тон цыбулi пры планах 11,3 тысячы тон. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя пяць гадоў у рэспублiцы ў цэлым забяспечаны значны рост вытворчасцi гароднiны — з 1 мiльёна 500 тысяч тон да амаль 2 мiльёнаў 150 тысяч тон
|
|