У Мінску падаражэў праезд у маршрутках
У Мінску падаражэў праезд у маршрутках
Праезд у маршрутках у Мiнску з 1 лiстапада падаражэў на 20 працэнтаў. Як патлумачылi ў ГУ "Сталiчны транспарт i сувязь", падаражэнне адбылося на падставе пастановы Мiнiстэрства эканомiкi № 165. Згодна з гэтым дакументам, цэны на праезд у гарадскiх i прыгарадных маршрутках, маса якiх не перавышае 5 тон, павысiлiся на 20 працэнтаў. Гэта значыць, калi раней праезд у маршрутным таксi каштаваў 1550 рублёў, то зараз пасажыру прыйдзецца раскашэлiцца на 1850 рублёў. Сама ж пастанова была прынята Мiнэканомiкi яшчэ ў жнiўнi гэтага года, аднак уступiла ў сiлу толькi з 1 лiстапада. Аляксей ІВАНЮШКА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праезд у маршрутках у Мiнску з 1 лiстапада падаражэў на 20 працэнтаў. Як патлумачылi ў ГУ "Сталiчны транспарт i сувязь", падаражэнне адбыло
|
|