21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фактар добрасуседства

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фактар добрасуседства

Учора ў Мiнску пачаў работу двухдзённы ХІI эканамiчны форум "Добрасуседства 2008". Яго дэвiз — "Беларуска-польскае эканамiчнае партнёрства — новыя iнвестыцыйныя магчымасцi" — удала адлюстроўвае дух сустрэчы прадстаўнiкоў дзелавых колаў, мiнiстэрстваў i ведамстваў, дыпламатаў.

Апошнiя, дарэчы, актыўна працавалi ў першы дзень форуму. Адкрыў яго пасол Беларусi ў Польшчы Павел Латушка, якi завяршае сваю дыпламатычную мiсiю ў Варшаве. За гады працы ён прыклаў шмат намаганняў да паляпшэння клiмату даверу памiж бiзнэсам абедзвюх краiн i на гэтай глебе актывiзацыi ўзаемавыгаднага эканамiчнага партнёрства, садзейнiчаў правядзенню форуму ў Мiнску. Увогуле гэты год у пэўным сэнсе адметны для беларуска-польскiх адносiнаў. Сёлета аднавiлася работа сумеснай гандлёва-эканамiчнай камiсii на ўзроўнi вiцэ-прэм’ераў, трансгранiчнай камiсii па ўзроўнi намеснiкаў мiнiстраў замежных спраў i намеснiкаў мiнiстраў унутраных спраў Беларусi i Польшчы. У рамках гандлёва-эканамiчнай камiсii створана 5 рабочых груп: па пытаннях энергетыкi, транспарту, гандлю i iнвестыцый i спецыяльна па Аўгустоўскiм канале. Плануецца стварэнне шостай групы па сельскай гаспадарцы. Апошнiм часам развiваецца супрацоўнiцтва памiж рэгiёнамi краiн. Гэтаму ў многiм садзейнiчаў першы беларуска-польскi рэгiянальны форум, якi прайшоў сёлета ў Гайнаўцы. Лагiчным працягам стаў форум "Добрасуседства 2008".

Нагадаем, папярэднi форум адбыўся чатыры гады таму ў Варшаве. За гэты час iстотна змянiлiся характар i дынамiка гандлёва-эканамiчных адносiнаў Беларусi i Польшчы. Па вынiках 9 месяцаў гэтага года iх гандлёвы абарот склаў 2,3 млрд долараў ЗША. Для параўнання: яшчэ ў 2002 годзе ён толькi ўшчыльную наблiзiўся да 500 млн долараў ЗША. Такiм чынам, за апошнiя пяць гадоў узаемны гандлёвы абарот павялiчыўся больш чым у 4,5 раза. Сёлета назiраецца асаблiва актыўная дынамiка гандлю. Напрыклад, беларускi экспарт за 9 месяцаў перавысiў паўтара мiльярда ў доларавым эквiваленце. Калi мы зноў жа параўнаем гэту лiчбу з паказчыкам экспарту Беларусi за ўвесь 2002 год, то ўбачым, што аб’ёмы продажу тавараў у Польшчу выраслi ў шэсць разоў. Нягледзячы на глабальны фiнансавы крызiс, падзялiўся сваiм прагнозам П. Латушка, гандлёвы абарот 2008 года перавысiць тры мiльярды долараў ЗША.

На фоне гэтых паказчыкаў iнвестыцыйная дзейнасць партнёраў выглядае даволi сцiпла, хоць патэнцыял у гэтай сферы велiзарны. Польшча нават не ўваходзiць у лiк вядучых краiн-iнвестараў у эканомiку Беларусi. Таму на форуме iшла зацiкаўленая размова аб тым, як задзейнiчаць фактар суседства ў мэтах павелiчэння плыняў iнвестыцый у абодвух накiрунках.

У прыватнасцi, намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй Тур адзначыў, што назiраецца няўхiльны рост замежных iнвестыцый у нашу краiну. Так, за першае паўгоддзе яны склалi 3,5 млрд долараў ЗША. Таксама павялiчваюцца i прамыя замежныя iнвестыцыi. Аднак польскiя iнвестыцыi пакуль не спяшаюцца ў нашу краiну. А. Тур выказаў спадзяванне, што форум, знаёмства яго польскiх удзельнiкаў з асноўнымi тэндэнцыямi развiцця эканомiкi Беларусi, мерамi, што прымаюцца ўрадам па iх прыцягненнi, падатковыя льготы дазволяць бiзнэсменам з суседняй краiны пераканацца ў велiзарных перспектывах супрацоўнiцтва з беларускiмi партнёрамi.

У рамках форуму былi падпiсаны заснавальнiцкiя дакументы аб стварэннi сумеснага прадпрыемства канцэрна "Белдзяржхарчпрам", мiнскiм заводам "Крышталь" i польскай кампанiяй.

Леанiд ЛАХМАНЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску пачаў работу двухдзённы ХІI эканамiчны форум "Добрасуседства 2008". Яго дэвiз — "Беларуска-польскае эканамiчнае партнёрс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика