Трамваi ў бок Зялёнага Лугу будуць хадзiць толькi ў ранiшнiя i вячэрнiя гадзiны
Трамваi ў бок Зялёнага Лугу будуць хадзiць толькi ў ранiшнiя i вячэрнiя гадзiны
Як паведамiў намеснiк дырэктара па перавозках фiлiяла "Трамвайны парк" камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнсктранс" Анатоль Лапко, на ўчастку ад праспекта Машэрава да дыспетчарскай станцыi "Зялёны Луг" трамваi будуць хадзiць з 4.45 да 10.00 i з 15.20 да 1.00. У астатнi час мiнчанам па-ранейшаму давядзецца карыстацца аўтобусам № 158. Звязана гэта з тым, што на гэтым участку рэйкавай дарогi яшчэ не ў поўным аб’ёме завершаны намечаныя работы. Бетонную плiту на новым трамвайным палатне неабходна закрыць асфальтам. Яшчэ трэба замянiць апоры i кантактную сетку. Кацярына ГУСЕВА, "Мiнск—Навiны". .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў намеснiк дырэктара па перавозках фiлiяла "Трамвайны парк" камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнсктранс" Анатоль
|
|