Дзяцей эвакуявалi са школы...
Дзяцей эвакуявалi са школы...
"Заказала" суперніцу
У вёсцы Баянiчы Любанскага раёна супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС i крымiнальнага вышуку РАУС затрымалi 36-гадовую непрацуючую жыхарку вёскi Загалле. Жанчына, якая раней была судзiмая за крадзеж, на гэты раз пайшла на больш цяжкае злачынства — вырашыла пазбавiцца на глебе рэўнасцi 37-гадовай жанчыны з iншай вёскi. А каб ажыццявiць задуманае, зрабiла "заказ" на забойства, як ёй уяўлялася, супернiцы. Ды толькi ў цёмную справу своечасова ўмяшалiся праваахоўнiкi i папярэдзiлi злачынства. Ігар ГРЫШЫН. Дзяцей эвакуявалi са школы... Дзевяць вучняў сярэдняй сталiчнай школы былi шпiталiзаваныя ў дзiцячыя бальнiцы ў аўторак. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, ранiцай невядомы ў памяшканнi СШ № 172 па вулiцы Ахоцкай распылiў пярцовы газ з балончыка. У вынiку гэтага хулiганцтва заняткi былi сарваныя на тры гадзiны: з будынка тэрмiнова эвакуявалi 400 вучняў i 50 настаўнiкаў, а таксама абслуговы персанал. Па медыцынскую дапамогу ў дзiцячыя бальнiцы звярнулiся 17 вучняў. Злачынства ўчынiў 16-гадовы падлетак, якi раней ужо быў судзiмы за крадзеж i пашкоджанне маёмасцi. Ён затрыманы i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання. Iгар ГРЫШЫН. У Беларусi пачалася выплата пенсiй за 7 лiстапада У сувязi са святкаваннем Дня Кастрычнiцкай рэвалюцыi графiк выплаты пенсiй у Беларусi падкарэктаваны, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела плацяжоў РУП "Белпошта" Таццяна Цiтавец. Паколькi 7 лiстапада аддзяленнi сувязi не працуюць, выплата пенсiй за гэты дзень ажыццяўляецца на адзiн-два днi раней — 5 i 6 лiстапада. Фiнансаванне пенсiй праведзена загадзя i ў неабходным аб’ёме. Спецыялiст удакладнiла, што 8 лiстапада будуць выплачаны пенсii за 8 i 9 лiстапада. БЕЛТА. Злоўжыванне "пацягнула" на 220 млн?.. Папярэднiм расследаваннем Маскоўскага РУУС Мiнска ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да адказнай асобы ўстановы адукацыi "Рэспублiканскi iстытут прафесiйнай адукацыi". Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраецца 59-гадовы мужчына ў тым, што ў чэрвенi 2006 года, злоўжываючы службовым становiшчам, нанёс урон установе ў памеры 220 мiльёнаў 900 тысяч рублёў. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Калi трактар едзе сам На полi каля в. Быцень Iвацэвiцкага раёна знайшлi мёртвага пенсiянера. Судмедэкспертыза ўстанавiла, што ў загiнулага пераломаны косткi таза. Як паказала расследаванне, стары, хутчэй за ўсё, падчас збору буракоў неасцярожна трапiў пад самаробны трактар, якi самастойна рухаўся па полi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяць вучняў сярэдняй сталiчнай школы былi шпiталiзаваныя ў дзiцячыя бальнiцы ў аўторак. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў
|
|