21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Міхаiл Кавалёў: "У Беларусi ствараюцца ўнiкальныя ўмовы для ўкладчыкаў"...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаiл Кавалёў: "У Беларусi ствараюцца ўнiкальныя ўмовы для ўкладчыкаў"...

Падпiсаны Прэзiдэнтам Беларусi дэкрэт, якiм прадастаўляюцца поўныя гарантыi дзяржавы на вяртанне банкаўскiх укладаў фiзiчных асобаў незалежна ад вiдаў валют, тэрмiнаў i формы ўласнасцi банкаў, з’явiўся своечасова, лiчыць член грамадскага навукова-эканамiчнага савета пры "Звяздзе", дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў. Як заў-важыў эксперт, у дакуменце дакладна прапiсана, хто i за кошт якiх сродкаў будзе гарантаваць уклады насельнiцтва, прычым стапрацэнтна.

— Ствараецца агенцтва па гарантаваннi ўкладаў, прапiсаны крынiцы сродкаў для гэтага агенцтва, што, безумоўна, вельмi выгадна для ўкладчыкаў, — гаворыць прафесар. — Цяпер кожны ўкладчык ведае, што ўклады няма патрэбы драбiць па некалькiх банках, паколькi раней гарантавалася толькi 1 тысяча еўра, цi ў далейшым меркавалася павысiць гарантыi да 5 тысяч еўра. Цяпер кожны смела можа несцi ўсе свае сродкi ў адзiн банк. Нават у тым выпадку, калi iх будзе больш за 70 мiльёнаў рублёў: дэклараваць, адкуль ва ўкладчыка такiя грошы, ужо не трэба, i дзяржава пры дапамозе агенцтва па гарантыях, што ствараецца, у выпадку банкруцтва банка адразу ж верне гэтыя грошы. Прычым фонд агенцтва, якое будзе створана, дастаткова значны. Але, на мой погляд, гэты фонд i не спатрэбiцца, таму што адначасова дэкрэт звужае колькасць банкаў, якiм праз год будзе дазволена прыцягваць уклады насельнiцтва. Банкi, якiя плануюць працаваць з дэпазiтамi фiзiчных асобаў, павiнны будуць мець уласны капiтал 25 мiльёнаў еўра. 25 мiльёнаў еўра — гэта вельмi значная сума, i яна сама па сабе будзе гарантам стабiльнасцi банка.

— Мiхаiл Мiхайлавiч, трэба разумець, у краiне ствараюцца сапраўды ўнiкальныя ўмовы для ўкладчыкаў?

— Стапрацэнтная гарантыя, адсутнасць дэкларавання, магчымасць датэрмiновага зняцця ўклада i, нарэшце, незбiранне падаходнага падатку з працэнтных даходаў, сапраўды, ствараюць у Беларусi ўнiкальныя ўмовы для ўкладчыкаў. Калi быць шчырым, гэтыя ўмовы не вельмi выгадныя для банкаў. І я мяркую, што даючы стапрацэнтную гарантыю вяртання ўкладаў, можна было б адмянiць права датэрмiновага зняцця грошай. Такога няма нi ў адной краiне свету: там, калi вы паклалi грошы на 6 месяцаў у банк, зняць iх можна толькi праз 6 месяцаў, а не датэрмiнова. У Беларусi ж, калi мне не спадабаўся банк, альбо спатрэбiлiся грошы, банк абавязаны датэрмiнова вярнуць уклад, праўда, ён мае права ў меншым аб’ёме выплацiць працэнты. Гэта вельмi цяжкiя ўмовы для банкаў.

— Як вы мяркуеце, прывабныя ўмовы захоўвання зберажэнняў у беларускiх банках пашыраць геаграфiю ўкладчыкаў: у банкаў шмат з’явiцца клiентаў з-за межаў краiны?

— Я не думаю, што шмат замежных укладчыкаў адразу ж панясуць свае грошы ў беларускiя банкi. Але ўпэўнены, што наша насельнiцтва яшчэ больш спакойна будзе давяраць свае сродкi беларускiм банкам. Хоць, не выключаю, што ва ўмовах, калi назiраецца нестабiльнасць ва Украiне, у невялiкiх расiйскiх банках, з пагранiчных рэгiёнаў людзi могуць прынесцi зберажэннi ў беларускiя банкi. Да таго ж у свеце заўсёды знаходзяцца экзатычныя фiгуры, якiя могуць, напрыклад, з Канады перавесцi грошы на дэпазiт у наш банк.

Адзiнае, што я яшчэ зрабiў бы, — паклапацiўся б не толькi аб захаванасцi ўкладаў насельнiцтва, але i аб тым, каб грошы, якiя людзi прынясуць у банкi, эфектыўна выкарыстоўвалiся. Каб яны не пашыралi iмпарт у краiну i не стваралi праблемы беларускiм прадпрыемствам. Таму я не выключаю, што было б мэтазгодна абмежаваць долю сродкаў насельнiцтва ў банках, якiя накiроўваюцца на спажывецкае крэдытаванне. Таму што сёння склалася сiтуацыя, што з 13,3 трыльёна рублёў, прынесеных у банкi, 11 з лiшкам аддадзены насельнiцтву на крэдыты. Добра, што палова з iх пайшла на будаўнiцтва жылля (крэдытаванне будаўнiцтва жылля нiяк нельга абмяжоўваць, наадварот, патрэбна яго стымуляваць), а вось выдачу крэдытаў на куплю iмпартных аўтамабiляў, тэлевiзараў, халадзiльнiкаў я, магчыма, i абмежаваў бы. Як звычайны ўкладчык я хацеў бы, каб на мае грошы стварылi, напрыклад, новую мадэль трактара, а не набываў хтосьцi патрыманы аўтамабiль. Для эканомiкi гэта дрэнна. Таму было б правiльна, калi б у цяперашнiх умовах банк мог накiраваць на спажывецкае крэдытаванне толькi пэўны працэнт прыцягнутых грошай ад насельнiцтва.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падпiсаны Прэзiдэнтам Беларусi дэкрэт, якiм прадастаўляюцца поўныя гарантыi дзяржавы на вяртанне банкаўскiх укладаў фiзiчных асобаў незалежна ад вiдаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика