21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колісь рэвалюцыю МЫ зрабiлi, цяпер рэвалюцыя робiць НАС!

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колісь рэвалюцыю МЫ зрабiлi, цяпер рэвалюцыя робiць НАС!

8 лiстапада споўнiлася б 100 гадоў з дня нараджэння пiсьменнiка Мiхася Багуна

Лёс Мiхася Багуна (сапраўднае прозвiшча Блошкiн Мiхаiл Фёдаравiч) мала чым адрознiваецца ад лёсаў дзясяткаў, соцень яго равеснiкаў — таленавiтых творцаў.

Жыццёвы шлях Багуна быў кароткiм — усяго няпоўных 30 гадоў... У 1936 годзе ён быў рэпрэсаваны, сасланы ў Сiбiр, памёр у лютым 1938-га.

Рэабiлiтаваны ў 1954 годзе.

Мiхась Багун скончыў курсы пры Мiнскiм педагагiчным тэхнiкуме ў 1928-м, настаўнiчаў. З 1931 года працаваў у газеце "Чырвоная Полаччына", з 1932-га — у Дзяржаўным выдавецтве БССР i газеце "Лiтаратура i мастацтва".

Друкавацца пачаў у 1925 годзе. Гэта быў, як цяпер сказалi б, рамантычна-пафасны паэт-трыбун. У вершах ён сцвярджаў сваю адданасць рэвалюцыйным пераўтварэнням:

Будуем харомы

блiскучаму дню —

адзiнай сусветнай краiне,

i нашую радасць

не могуць сагнуць

нi буры, нi ветры, нi стынi!

Ён i ўявiць не мог, ШТО сагне яго радасць i пагубiць ягонае жыццё...

Сучасныя даследчыкi-лiтаратуразнаўцы адзначаюць, што Багун паслядоўна ўвасобiў усе асноўныя прынцыпы рэвалюцыйнага канцэптуалiзму. Матыў супрацьпастаўлення старога i новага шырока разгорнуты iм у сюжэтна-iлюстрацыйнай паэме "Над балотам", дзе ў якасцi прыкладу дабратворных рэвалюцыйных перамен выводзiцца вёска з сiмвалiчнаю назваю "Гнiль", якую "завiрухi, пажары краiны... не кранулi саў- сiм". Але ўрэшце перамены адбылiся, i вёска стала называцца "Новая доля". Рэвалюцыйны эпатаж праявiў М. Багун у творы "Крокi ў вякох: паэма без героя" (1930). Эпiграф красамоўна сведчыў пра пазiцыю аўтара: "Колiсь рэвалюцыю МЫ зрабiлi, цяпер рэвалюцыя робiць НАС!"

Гадаванец рэвалюцыi, Багун цi не наўмысна iмкнуўся да лозунгавасцi. "Я выкiнуў з сэрца трывогi труп, пакрыты, як коўдрай, лiрычнай карою... I зараз не песню, а лозунг вастру..."

Мiхась Багун любiў творчасць Уладзiмiра Маякоўскага, некаторыя вершы напiсаны iм непасрэдна пад уплывам генiяльнага рускага паэта.

Я

сваю

пяцiгодку —

на стол

i ў сэрцы

такая

шалёная

бура

быць пралетарскiм

на ўсе,

на сто,

цi —

пакiнуць

лiтаратуру.

Мiхась Багун пiсаў таксама апавяданнi для дзяцей, пераклаў на беларускую мову шэраг раманаў, у тым лiку раман Мiкалая Астроўскага "Як гартавалася сталь", асобныя вершы Пушкiна, Маякоўскага, Багрыцкага.

Яго талент мог бы расцi i мацнець разам з iм — калi б не...

Таццяна ПАДАЛЯК.

 

Мiхась БАГУН

 

 

Растраслi старыя клёны...

Растраслi старыя клёны

Ночы чорную кару,

На блакiтныя загоны

Хтосьцi выкiнуў зару.

Сонцам роджанае ранне

Выбягае на палi,

На закiнутай паляне

Нехта золата разлiў...

Жыць так хораша на свеце!

Жыць без суму i тугi!

Малады бадзяка-вецер

Грае сонцу цiхi гiмн...

I ў душы грымяць акорды

Ды на розныя лады:

Я сабой i сонцам горды

I, як ранне, малады!

Пахам iскрыстага рання

Я абмыю юны твар,

На красуючай паляне

Вып’ю радасць хараства.

I пайду назад дадому

Праз расквечаную гаць,

Каб другой або другому

Свежасць рання перадаць.

1928

Вясновы эскiз

Пахнуць далi

бярозавым сокам,

Чарназёмнаю пахнуць вясной.

На палях — не акiнулi вокам —

Закурыўся растрэсены гной.

Па-знаёмаму вечар гарэзны

Па-над борам цалуе зару,

I махае бялявы бярэзнiк

Павуцiннем зялёных рук.

Вольхi новай набраклi сiлай

Над талеркай азёрнай вады,

Млын стары,

па-старому мiлы,

Хоча стаць, як i я, маладым.

Дажывай свае днi, старэча,

Захлынайся ў жытнёвай крывi,

Камсамольцы з песняй

пад вечар

У калгас прывязуць паравiк!..

1928

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 лiстапада споўнiлася б 100 гадоў з дня нараджэння пiсьменнiка Мiхася Багуна Лёс Мiхася Багуна (сапраўднае прозвiшча Блошкiн Мiхаiл Фёдаравiч) мала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика