21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шмат лёну i крыху... зефiру

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шмат лёну i крыху... зефiру

У межах Тыдня моды Беларусi прайшоў фестываль "Лён-2008" — трэцi, прысвечаны раслiне i матэрыялу, ад якога млеюць за мяжой i якi, бадай, толькi пачынае браць у палон радзiму. Ва ўсякiм разе, новы брэнд Цэнтра Моды — "Галерэя лёну" карыстаецца ўсё большым попытам i ў беларусаў.

Падобныя фестывалi не проста паказваюць, на што здатныя нашы крэатыўныя дызайнеры, але i маюць цалкам меркантыльную мэту — насыцiць рынак натуральным, стыльным айчынным адзеннем. Дзеля чаго галоўны рэалiзатар дызайнерскiх фантазiй — Аршанскi льнокамбiнат — з зайздроснай рэгулярнасцю рэарганiзуе вытворчасць, набывае новае абсталяванне.

Дваццатка калекцый дызайнераў самых розных айчынных прадпрыемстваў прадэманстравала на фестывалi неверагодна прывабны лён. Паверце на слова.

Лён можа быць да месца i там, дзе жывуць на паказ, з размахам, скажам, у вандроўцы на яхце або на вечарынцы ў прыстойным загарадным доме. Таму што гэта можа быць лён з бляскам, таму што ён можа быць не толькi мешкаватым i пакамечаным, але здольны падкрэслiваць тонкую талiю, не псаваць прыгажосць аголеных плячэй i ног, i нават прагне стаць шлейфам у доўгай вячэрняй сукенцы. Лён — гэта лёгкiя фарбы i дарослыя сiлуэты для "miss siхtу", што абавязкова зрывае бурную авацыю ў дарослых гледачоў.

Вядучы дызайнер Цэнтра Моды Эльвiра Жвiкава паказала, што лён можа быць мяккiм i незаменным падчас любых вандровак i даследаванняў. Вось такая куртка, тунiка, камбiнезон з кароткiмi шортамi, сукенка-бутон, кашуля з кiшэнямi, штаны не будуць лiшнiмi ў гардэробе кожнай жанчыны — незалежна ад узросту i камплекцыi. Мужчыны ж не павiнны ўстаяць перад двухбаковымi пiнжакамi. Эканомiя, аднак: дзве рэчы ў адной!

Марыя Нiцэвiч запэўнiла публiку, што старадаўнi матэрыял станоўча разглядае магчымасцi выкарыстання арнаменту, пазбаўлення сукенак рукавоў, а касцюмаў — аб’ёму (так, лён можа быць "у аблiпку").

Элегантныя, строгiя i адначасова жыццярадасныя i легкадумныя касцюмы для мужчын ад Людмiлы Тараканавай i Наталлi Кулiковай (РУП "Навагрудская швейная фабрыка") уражваюць нечаканымi для лёну ўвогуле i для мужчын у прыватнасцi колерамi — ярка-аранжавым або класiчна блакiтным, i ўвогуле задавольваюць настальгiю па 70-х.

Эластычны, экалагiчны, не выключае разнастайных камбiнацый i спалучэнняў, шматслойны, любога колеру — ружовага, лiловага, iзумруднага, сапфiравага, алiўкавага, бэзавага, нават чорнага... Усё гэта яго Вялiкасць лён! А хто б мог падумаць, што ён дазваляе вырабляць з сябе цалкам класiчныя спартыўныя касцюмы, гледзячы на якiя ну проста немагчыма сказаць, з чаго ўсё гэта.

Алена Леановiч (ЗАТ "Вяснянка", г. Магiлёў) са сваёй калекцыяй "Zефiр" абавязкова павiнна трапiць у гiсторыю, галерэю, а яшчэ лепш — у нашы шафы. Празрысты белы, ружовы, цёмна-карычневы колеры... Капелюшы, аборкi, валаны, кiшэнi, хвалi ўтвараюць такую смачную шматслойнасць, што кожную мадэль хочацца... панадкусваць. Выбачайце, люблю я, шаноўныя, зефiр i лён! Над чым i вам жадаю паразважаць: лепшага спалучэння для апантаных здаровым ладам жыцця не прыдумаць. Як зефiр праслаўлены сваiмi пекцiнамi, так лён — высокай гiгiенiчнасцю, трываласцю, камфортам, што дапамагае iнтэнсiўнаму кровазвароту, стымуляванню арганiзма i змяншэнню стомленасцi. Медыкi нават лiчаць, што лён спрыяе знiжэнню прастудных захворванняў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах Тыдня моды Беларусi прайшоў фестываль "Лён-2008" — трэцi, прысвечаны раслiне i матэрыялу, ад якога млеюць за мяжой i якi, бадай, тол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика