Што нас чакае ў 2012 годзе?
Што нас чакае ў 2012 годзе?
Канец дзён ці выхад на новыя гарызонты? Продкi народа мая прыйшлi ў Паўднёвую Мексiку аднекуль з Поўначы, з боку легендарных Сiнiх пячор, чыё месцаразмяшчэнне дагэтуль невядомае. Яны прынеслi людзям каляндар, якi адлiчваў не толькi днi, тыднi i гады, але эпохi i цывiлiзацыi, што змяняюцца на нашай планеце. У гэтым свяшчэнным календары сказана, што 21 снежня 2012 года эпоха Чацвёртага Сонца, у якой жывём мы, закончыцца. Надыдзе Канец Дзён. Што хаваецца за гэтымi словамi? Існуе па меншай меры тры трактоўкi таго, што можа адбыцца 21 снежня 2012 года. Першая сцвярджае, што менавiта ў гэты дзень збудуцца шматлiкiя прароцтвы i наступiць канец свету, апакалiпсiс. Некаторыя даследчыкi гавораць аб рэвалюцыi самой прыроды. Яны лiчаць, што Зямля знiшчыць нас, як паразiтаў свайго цела. Адбудуцца катастрофы глабальнага маштабу: Зямля зменiць свой магнiтны полюс, а Сонца павялiчыць актыўнасць. Усё гэта прывядзе да значных змяненняў клiмату: павелiчэння колькасцi землятрусаў, цунамi, вулканiчнай актыўнасцi. Паводле другой версii, мы, нарэшце, уступiм у кантакт з цывiлiзацыямi прышэльцаў, з iншапланецянамi. Мiж iншым, гэтая версiя сёння мае шмат прыхiльнiкаў. Згодна з трэцяй трактоўкай прадказанняў мая, у снежнi 2012 года чалавецтва выйдзе на якасна новы этап свайго развiцця. Магчыма, у нас разаўюцца неверагодныя здольнасцi i таленты, якiя дазволяць радыкальна перагледзець свой светапогляд. Прыхiльнiкi гэтай версii перакананыя, што трэба чакаць iстотнага эвалюцыйнага скачку ў развiццi чалавека. На змену чалавеку разумнаму прыйдзе чалавек разумны мiжпрасторавы — нам адкрыюцца новыя вымярэннi. Самы вядомы прыхiльнiк i актыўны прапагандыст версii перараджэння чалавека ў 2012 годзе — калумбiйскi вучоны, астраном i фiзiк Фернанда Малькун. Ён сцвярджае, што зараз мы перажываем пераходны перяд ад аднаго цыкла часу да iншага, ад эры цемры да эры святла, ад эры Рыбаў, чый дэвiз быў "Я веру!" да эры Вадалея — "Я ведаю!" Паводле слоў Малькуна, для чалавецтва 2012 год будзе пачаткам велiзарнага прарыву ў галiне касмiчнай iнфармацыi. Мы ўпершыню дакранёмся да сакральных ведаў, якiя на працягу многiх тысяч гадоў былi схаваныя ад нас. Сонечная сiстэма атрымае з цэнтра галактыкi сiнхранiзуючы прамень, якi пакладзе канец многiм звыклым прадстаўленням чалавека i стане пачаткам нашай iнтэграцыi з Сусветам, з касмiчным розумам. 7 рас, як 7 класаў Мы ўступаем у новую расу, i гэты пераход завершыцца менавiта ў 2012 годзе, перакананы кiраўнiк аддзела па даследаваннi працэсаў планетарнага сiнтэзу Iнстытута гуманiтарных i экалагiчных тэхналогiй НАН Беларусi, фiлосаф Мiкалай ПАНЧЫШЫН. Паводле яго тэорыi, на нашай планеце па чарзе павiнна з’явiцца 7 рас (мы — пятая раса), пасля чаго Зямля знiкне (бо яе функцыя будзе завершана) i наноў народзiцца ў iншым месцы, у iншым вымярэннi. Што датычыцца нашай рэчаiснасцi, то першапачаткова планета, уся матэрыя i людзi праявiлiся з нябачнага духоўнага свету, свету iдэй, святла, Абсалюту. — Пра першую расу мала што можна сказаць, — тлумачыць Мiкалай Васiльевiч. — Паводле паданняў, гэта была гiпербарэйская раса, якая жыла на Паўночным полюсе. Але яе прадстаўнiкi мелi настолькi эфiрныя тонкiя целы, што не пакiнулi нiякiх матэрыяльных слядоў свайго iснавання. Тое ж датычыцца i другой расы. Увогуле, першыя дзве расы ў iзатэрычнай лiтаратуры лiчацца тайнымi, пра iх нiчога канкрэтнага сказаць нельга. Вядома, што чалавек тады быў цэласнай, адзiнай манадай, без палавога падзелу i размнажаўся пачкаваннем. Свядомасць тагачасных людзей была блiзкай да Абсалюту, а iх духоўныя патокi — вельмi магутнымi. Трэцяй зямной расай сталi лемурыйцы. Яны першымi здолелi праявiцца ў канкрэтнай фiзiчнай абалонцы i на пачатку свайго iснавання былi гермафрадытамi. I толькi ў сярэдзiне развiцця лемурыйскай цывiлiзацыi (паводле iндыйскiх старажытных крынiц 18 млн гадоў таму) адбыўся падзел чалавека на мужчыну i жанчыну. Паводле даследаванняў Панчышына, кожная новая раса была больш моцна "завязана" на матэрыi, i менш — на духоўнасцi, хоць першапачаткова любая раса стваралася ў святле. Нiжэй за ўсiх апусцiлася да негатыўнага духоўнага полюсу чацвёртая раса — атлантаў. Iх цывiлiзацыя мела "гранiчнае зазямленне" на эгаiзме i загiнула з-за чорнай магii. — У цывiлiзацыi атлантаў магiя была шырока распаўсюджаная, — працягвае фiлосаф, — яе нават выкладалi ў школах. З дапамогай магii атланты здзяйснялi дзiўныя неверагодныя рэчы. Аднак калi ў iх грамадстве пачаў дамiнаваць эгаiзм i злоўжыванне магiяй, яны загiнулi. Менавiта таму ў арыйскай (нашай пятай) расе магiчную лiтаратуру забаранялi i знiшчалi, бо справядлiва меркавалi, што атрымаўшы магчымасць, чалавецтва возьмецца за старое. Кожная раса iснвала мiльёны гадоў, напрыклад, лемурыйцы былi сучаснiкамi дыназаўраў. Паводле iндыйскiх старажытных календароў, самы буйны востраў Атлантыды — Рут пагрузiўся пад ваду 850 тысяч гадоў таму. А апошнi — Пасейдонiс, пра якi пiсаў Платон, знiк у акiяне 11 тысяч гадоў таму. Па розных падлiках арыйцы iснуюць на Зямлi ўжо каля мiльёна гадоў. — Кожная раса — гэта прынцыпова новы падыход да чалавека, — тлумачыць Панчышын. — Так, лемурыйцы не валодалi нашай свядомасцю i ментальнасцю, але былi духоўна чыстымi. Потым з’явiлася раздзяленне на дабро i зло, кожны чалавек зрабiў свой выбар, прайшоў духоўную "селекцыю". У чацвёртай расы — атлантаў — дамiнавалi эмоцыi, пачуццi, якiя былi ў iх выключна развiты. Пятая раса — наша, грунтуецца на ментале, логiцы. А хутка мы пяройдзем у шостую, якая будзе вызначацца iнтуiцыяй ("пачуццём ведання"). У многiх дзяцей яно праяўляецца ўжо сёння, а ў шостай расе гэта будзе натуральнай якасцю кожнага чалавека. У адрозненне ад логiкi iнтуiцыя ўсё разумее адразу. Ёй не патрэбны доказы, каб выбраць правiльнае рашэнне. Адзначу, што ўсходнеславянскiя народы знаходзяцца ў авангардзе новай расы. Славяне, якiя характарызуюцца цэласнасцю мыслення, павiнны аб’яднаць Захад i Усход i стварыць новую духоўную канцэпцыю, у якой спалучыцца навука, рэлiгiя i соцыум. Расiя, Украiна I Беларусь бяруць на сябе сусветную карму — менавiта таму жыццёвы шлях iх такi складаны. Iх гiстарычная задача "пераварыць" увесь сусветны негатыў на пазiтыў i нарадзiць новую парадыгму, адпрацаваць для чалавецтва новы кармiчны калiдор, шлях да новых магчымасцяў, да новай расы. Паводле даследаванняў Панчышына, зараз мы на парозе пераходу ў шостую расу, для якой пакуль няма назвы. Нашы целы паступова набудуць светланоснасць, лёгкасць (людзi новай эпохi будуць крылатымi), энерганасычанасць. Мы пачнём мацней адчуваць iндывiдуальныя энергетычныя патокi, аўру чалавека. Некатрыя людзi валодаюць гэтымi здольнасцямi ўжо цяпер, а ў шостай расе гэта будзе нормай для ўсiх. Мы атрымаем уладу над матэрыяй i здольнасць пераўтвараць яе па ўласным жаданнi. Стваральная сiла нашай думкi ўзрасце шматразова. Пра апошнюю — сёмую расу пакуль сказаць няма чаго. Тэарэтычна гэта будуць высокадухоўныя богападобныя iснасцi, здольныя ствараць новыя сусветы, i якiя пры гэтым захаваюць сваю iндывiдуальнасць, усвядомленасць. Людзi атрымаюць гэтае права дзякуючы сваёй духоўнай працы i пераадоленню выпрабаванняў. Пасля з’яўлення сёмай расы духоўнае навучанне чалавецтва завершыцца i наша планета знiкае... каб праявiцца ў новай рэчаiснасцi i прыняць новую партыю кандыдатаў. Гэта як школа з 7 класамi. Самi боскiя планы — вечныя, як i структура — "сiстэма адукацыi"... Дзецi Белага Ягуара З прароцтваў мая: "У самым канцы Чацвёртага Сонца наступiць Эпоха Перамен. На Зямлi народзяцца дзецi Белага Ягуара. Яны будуць рознага колеру скуры i будуць жыць у розных кутках нашага свету. Менавiта яны вернуць людзей да любовi, святла i старажытных каранёў". Многiя даследчыкi лiчаць, што дзецi iндзiга — гэта якраз тыя самыя белыя ягуары, прызваныя змянiць свет. Як падрыхтавацца да прыходу новай эры? Умець жыць сённяшнiм днём, у цесным кантакце з прыродай, у гармонii i любовi. Рабiць дабро, нiкога не асуджаць, не скардзiцца, не слухаць чужых скаргаў i плётак. 2012 год не за гарамi. А вы — гатовы да пераходу ў новую расу? Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канец дзён ці выхад на новыя гарызонты? Продкi народа мая прыйшлi ў Паўднёвую Мексiку аднекуль з Поўначы, з боку легендарных Сiнiх пячор, чыё месцара
|
|