...
...
Новыя гранiчныя тарыфы за 1 км праезду пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiнаў зацвердзiў Мiнгарвыканкам. Так, на звычайных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыф павялiчыўся з Br80 да Br102 (за 1 км), у аўтобусах з мяккiмi крэсламi — з 83,2 да Вr106. Паездка ў хуткасных маршрутах абыдзецца ў "жорсткiм" аўтобусе Br132,6, у "мяккiм" — Br137,8 за 1 км, на дадатковых — Br137,7 i Br143,1 i экспрэсных маршрутах — Br153 i Br159 за 1 км. У перавозчыкаў цэны могуць быць i нiжэйшымi. Прыгараднымi лiчацца перавозкi да 50 км ад мяжы горада. Аўтацягнiк "Даймлер-Крайслер" на 237-м кiламетры аўтадарогi Брэст—Мiнск у Баранавiцкiм раёне пратаранiў аўтацыстэрну ЗiЛ-130, што стаяла на ўзбочыне. У ёй знаходзiўся звадкаваны кiсларод. Цыстэрна перавярнулася, кiсларод разлiўся. Вадзiцель атрымаў чэрапна-мазгавую траўму i быў дастаўлены ў бальнiцу. Супрацоўнiкi МНС перапампавалi кiсларод у iншую ёмiстасць, у вынiку чаго ўдалося прадухiлiць нанясенне ўрону навакольнаму асяроддзю. Вадзiцель аўтамашыны "Форд-транзiт" збiў у Рэчыцкiм раёне дзвюх жанчын, якiя галасавалi, адна з iх загiнула. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, пацярпелыя аказвалi паслугi iнтымнага характару. Вадзiцель сам пазванiў у мiлiцыю. У Брэсце на будоўлю разам з грунтам прывезлi 6 стрэлаў да ручнога супрацьтанкавага гранатамёта РПГ-7. Яны абясшкоджаныя групай размiнiравання. Цэны на сланечнiкавы алей, што пастаўляецца з Малдовы, могуць быць знiжаныя. Самае буйное прадпрыемства гэтай галiны, АТ "Флоара Соарэлуй", зменшыла заводскiя цэны на алей у сярэднiм на 30 працэнтаў. Знiжэнне коштаў тлумачыцца вельмi добрым ураджаем сланечнiка. Мiнiстр унутраных спраў Мексiкi i яшчэ 7 чалавек загiнулi пры крушэннi самалёта. Трагедыя адбылася ў цэнтры Мехiка. Пасля падзення самалёта адбыўся моцны выбух, у вынiку якога пацярпелi каля 40 чалавек. З-за пажару, якi пачаўся, згарэла каля 30 аўтамабiляў. Па меркаваннi экспертаў, самалёт упаў з-за тэхнiчнай няспраўнасцi. Тэндэнцыя знiжэння дзiцячай смяротнасцi адзначаецца ў Беларусi, паведамiў першы намеснiк мiнiстра аховы здароўя Роберт Часнойць на калегii мiнiстэрства. Паводле яго даных, за 9 месяцаў гэтага года дзiцячая смяротнасць у Беларусi зменшылася на 21 працэнт у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года i складае 4,5 прамiле (у студзенi—вераснi 2007 года — 5,7 прамiле). Роберт Часнойць падкрэслiў, што гэты паказчык у Беларусi самы нiзкi сярод краiн СНД. Узровень дзiцячай смяротнасцi ў перынатальны перыяд знiзiўся з 5,8 на 1 тыс. народжаных у студзенi—вераснi 2007 года да 5,2. У Мiнску даражэе праезд у таксi. Новыя тарыфы зарэгiстравалi большасць перавозчыкаў. Максiмальны кошт праезду вырас на 20 працэнтаў. У Германii, непадалёк ад Гановера, згарэў аўтобус з 30 пасажырамi. У вынiку iнцыдэнту загiнулi 20 чалавек. Выратавацца ўдалося толькi 10 пасажырам. Прычынай, хутчэй за ўсё, стала тэхнiчная няспраўнасць аўтобуса. Новае пакаленне парфумы, якая робiць жанчыну маладзейшай на 10 гадоў, з’явiлася на прылаўках магазiнаў Лондана. Яна зроблена па найноўшай тэхналогii з адметнай малекулай. якая здольная ўздзейнiчаць на зоны чалавечага мозгу, што адказваюць за эмоцыi. Дзякуючы гэтаму жанчына не толькi сама адчувае сябе маладой, але i перадае гэтае пачуццё навакольным. Спецыялiсты лiчаць, што новая парфума дзейнiчае на ўзроўнi падсвядомасцi, блакуючы рацыянальнае мысленне. ПОЎНЫ АБЗАЦДаволi незвычайнае вiдовiшча давялося назiраць работнiкам аднаго з ЖЭСаў Харкава, калi яны вырашылi зазiрнуць на гарышча свайго шматпавярховiка. Нагодай для вiзiту стала скарга адной з жыхарак апошняга паверха — нейкi дзядуля рэгулярна лазiць на дах. Падчас агляду было выяўлена больш за 200 тушак галубоў, кожная з якiх была старанна раздзеланая i падсушаная на iмправiзаванай буржуйцы, што таксама знаходзiлася тут. Сумесная засада прынесла вынiкi — тым самым дзядулем аказаўся сусед з другога пад’езда, як выявiлася, даволi забяспечаны чалавек. Да гэтага нiхто не ведаў, што свой дабрабыт ён зарабiў... збiраючы мiласцiну. І хоць грошай на жыццё хапала, ён захаваў слабасць да галубiнага мяса. Як стала вядома, сваё кулiнарнае майстэрства 62-гадоваму харкаўчанiну давядзецца адточваць у iншым месцы. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на сланечнiкавы алей, што пастаўляецца з Малдовы, могуць быць знiжаныя. Самае буйное прадпрыемства гэтай галiны, АТ "Флоара Соарэлуй",
|
|