Развітанне
Развітанне
Моладзь акрыляецца рамантыкай. Гэтае, дараванае прыродай, прамянiстае пачуццё клiча юнакоў i дзяўчат наперад, за далягляд, каб спазнаваць, рабiць адкрыццi, самасцвярджацца. Рамантыка вымагае i самаахвярнасцi. Дзеля справядлiвасцi, дзеля роўнасцi. Моладзь востра адчувае сацыяльную неўладкаванасць, духоўны прыгнёт i смела, без аглядкi рашуча выступае на абарону годнасцi, чалавечнасцi. Так было заўсёды i паўсюль. І сто гадоў таму моладзь, акрыленая рэвалюцыйнай рамантыкай, адважна ўключылася ў перабудову грамадскiх адносiнаў... Мiнуў час. Векапомны час для ўсёй планеты. Але пакуль яшчэ па-прыродцэнтрысцку не прааналiзаваны i не асэнсаваны... Змянiўся час, акалiчнасцi. А песнi засталiся. Бо ў iх i рэчаiснасць — суровая, бязлiтасная i адначасова жыццесцвярджальная, i каханне — трывожнае, iмклiвае, i рамантыка — рэвалюцыйная, асвятляльная. Гэтыя песнi блiзкiя нашым сучаснiкам. I па духу, i па сутнасцi. Яны пабуджаюць дзейнiчаць, ствараць, наладжваць паразуменне, усталёўваць справядлiвасць. Кранальна ўспрымаецца на бяседзе i песня "Развiтанне", якая ўваскрашае падзеi грамадзянскай вайны, хоць Мiхаiл Iсакоўскi напiсаў верш значна пазней, у 1935 годзе. Дзеля Радзiмы, яе светлай будучынi — сцвярджаецца ў песнi — патрабуецца актыўная жыццядзейнасць, а пры неабходнасцi i самаахвяраванне. Верш Мiхаiла Iсакоўскага Музыка Дзмiтрыя Пакраса Дан приказ: ему — на запад, Ей — в другую сторону... Уходили комсомольцы На гражданскую войну. Уходили, расставались, Покидая тихий край. — Ты мне что-нибудь, родная, На прощанье пожелай. И родная отвечала: — Я желаю всей душой, Если смерти — то мгновенной, Если раны — небольшой. А всего сильней желаю Я тебе, товарищ мой, Чтоб со скорою победой Возвратился ты домой. Он пожал подруге руку, Глянул в девичье лицо: — А еще, тебя прошу я, Напиши мне письмецо. — Но куда же напишу я? Как я твой узнаю путь? — Все равно, — сказал он тихо, — Напиши... Куда-нибудь! Дан приказ: ему — на запад, Ей — в другую сторону... Уходили комсомольцы На гражданскую войну. Камсамольскiя актывiсты Белдзяржунiверсiтэта, якiя па-студэнцку весела адзначалi 50-годдзе камсамола, прасiлi змясцiць любiмую моладдзю песню "Развiтанне" i ёю прывiтаць сваiх калегаў, равеснiкаў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моладзь акрыляецца рамантыкай. Гэтае, дараванае прыродай, прамянiстае пачуццё клiча юнакоў i дзяўчат наперад, за далягляд, каб спазнаваць, рабiць адкр
|
|