Шэсць чвэрцьфіналiстаў вызначана
Шэсць чвэрцьфіналiстаў вызначана
Вызначылiся першыя шэсць удзельнiкаў чвэрцьфiналу Кубка Беларусi 2008/2009. Нядаўнiя вынiкi першых матчаў не пакiдалi аднаму з сапернiкаў нiякiх шанцаў. Зноў пяць галоў у вароты слонiмскага "Камунальнiка" "закiнуў" салiгорскi "Шахцёр". Крыху менш, сем мячоў за два матчы "накiдаў" у вароты сталiчнага "Лакаматыва" наваполацкi "Нафтан". Прычым апошняя гасцявая перамога 4:0 аказалася нават буйнейшай за хатнюю. Столькi ж разоў за дзве гульнi ўскрыў абарону землякоў з "Дынама-Белкард" гродзенскi "Нёман". У апошнiм матчы, праўда, прадстаўнiк вышэйшай лiгi дазволiў сапернiку забiць гол прэстыжу — 3:1. Сцiпла, усяго 1:0, перамог "Белшыну" ў Брэсце "Гранiт-Мiкашэвiчы". "Гомель" з лiкам 4:2 перамог пiнскую "Хвалю". Сур’ёзнае супрацiўленне аказала толькi "Смаргонь". Прайграўшы першы матч МТЗ-РІПА з лiкам 0:4, падапечныя Георгiя Кандрацьева паядынак у адказ звялi да нiчыёй 2:2. Гульня ў Смаргонi была адзначана ўжо звыклым выхадам на поле кубкавага матча ў якасцi футбалiста трэнера МТЗ-РIПА Юрыя Пудышыва. Чэмпiён СССР выйшаў на замену на 77-й хвiлiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначылiся першыя шэсць удзельнiкаў чвэрцьфiналу Кубка Беларусi 2008/2009. Нядаўнiя вынiкi першых матчаў не пакiдалi аднаму з сапернiкаў нiякiх шанца
|
|