21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вымагалі $34 000

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вымагалі $34 000

Трое мiнчан, якiя сiлком "выбiвалi" грошы з iндывiдуальнага прадпрымальнiка з Заслаўя, трапiлi на "заметку" да праваахоўнiкаў.

35-гадовага пацярпелага "прэсавалi" двое iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i непрацуючы. Вымагальнiкi патрабавалi ад сваёй ахвяры значную суму — 34 тысячы долараў ЗША. Ды толькi перагнулi палку — у справу давялося ўмяшацца супрацоўнiкам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз". Узбуджана крымiнальная справа.

Збеглi i напракудзiлi

Па дапамогу да праваахоўнiкаў звярнулася 71-гадовая вясковая бабуля, да якой вечарам у хату ўварвалiся невядомыя злачынцы.

Крымiнальны "дуэт" завiтаў да пенсiянеркi з вёскi Крываконна, што ў Зэльвенскiм раёне. Старая, да якой у хату а палове сёмай вечара нехта пастукаўся, адчынiла дверы, аб чым потым пашкадавала. Двое мужчын звязалi жанчыну i яе мужа, а пасля таго, як адшукалi грошы — 1,5 мiльёна рублёў i 40 долараў, а яшчэ 5 бутэлек спiртнога, знiклi.

Як высветлiлi праваахоўнiкi, злачынства ўчынiлi трое асуджаных, якiя адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу i самавольна яе пакiнулi. Злачынцы затрыманы.

Ігар ГРЫШЫН.

Смерць на небяспечным пераходзе

2 лiстапада ў Магiлёве на пешаходным пераходзе аўтамабiль збiў маладую жанчыну, якая праз некалькi гадзiн памерла ў рэанiмацыi.

Гэта трагiчнае здарэнне адбылося позна ўвечары на вулiцы Крупскай насупраць каледжа мiлiцыi: 21-гадовую магiляўчанку збiў аўтамабiль "Сiят-Кардоба", якiм кiраваў 23-гадовы жыхар вёскi Мяжысеткi Магiлёўскага раёна. Жанчына атрымала цяжкiя траўмы, у тым лiку i адкрытую чэрапна-мазгавую. Урачы змагалiся за яе жыццё, але без поспеху. Дарэчы, у гэты ж дзень, але некалькiмi гадзiнамi раней на тым жа пераходзе аўтамабiль наехаў на двух пешаходаў, якiя атрымалi лёгкiя траўмы. Вадзiцелям i пешаходам неабходна быць надзвычай уважлiвымi i дбаць пра бяспеку позняй восенню: непрацяглы светлавы дзень i ранняя цемра, а таксама дажджы, туманы i замаразкi ўскладняюць сiтуацыю на дарогах.

Алена Казлова.   Пажары ад шчылін у печах Толькi за адзiн тыдзень у жыхароў сталiчнай вобласцi пацярпелi ад агню пяць пабудоў з-за парушэнняў правiлаў пажарнай бяспекi пры эксплуатацыi пячнога ацяплення.Сярод iх — дом i дача. Падчас аднаго з пажараў пенсiянер з вёскi Аляхновiчы Маладзечанскага раёна атрымаў значныя апёкi i ў цяжкiм стане быў дастаўлены ў бальнiцу. Як высветлiлася, мужчына палiў печ з адчыненай дзверцай. Сярод найбольш распаўсюджаных прычын, якiя прыводзяць да пажараў, у Мiнскiм абласным упраўленнi МНС найперш назвалi шчылiны ў печах.   Сяргей РАСОЛЬКА. Вясковыя разборкi

У вёсцы Дзям’янкi Добрушскага раёна распiццё бутэлькi гарэлкi "на траiх" ледзь не закончылася трагедыяй. Яблыкам разладу стала малочная фляга, якую двое жыхароў вёскi Дубовы Лог адабралi ў гаспадара дома, 56-гадовага жыхара вёскi Дзям’янкi. Як развiвалiся падзеi далей, зараз высвятляе следства. Пакуль жа вядома, што адзiн са злачынцаў — 21-гадовы, раней судзiмы, нiдзе не працуючы, — накiнуў на шыю пацярпеламу вяроўку, сеў на матацыкл i каля 10 метраў працягнуў яго па зямлi. Пасля чаго госцi адкрыта ўкралi 35 тысяч рублёў. Пацярпелы атрымаў траўмы, але цяпер яго стан здароў’я не з’яўляецца небяспечным. Адзiн са злачынцаў затрыманы, другога, 1971 года нараджэння, шукае мiлiцыя. Узбуджана крымiнальная справа.Ірына Асташкевiч.

Ведаў, чаго ўцякаўУ Пiнску на вул. Я. Маўра на пешахода наехаў мапед, якiм кiраваў 19-гадовы хлопец.

Ад удару пешаход упаў на дарогу i на яго наскочыў "Фольксваген", якi ехаў следам. Вадзiцель аўтамашыны збег з месца здарэння, але быў затрыманы нарадам ДАI. Пацярпелы памёр на месцы. У вадзiцеля мапеда кроў на праверку ўзялi, а вось вадзiцель-уцякач ад гэтай працэдуры адмовiўся. Узбуджана крымiнальная справа.   Сымон Свiстуновiч. Мужык, накачвай мускулы! А то i куры цябе заклююць. Гэта — наказ 30-гадоваму гамяльчанiну, якi i ў школьныя гады, i пасля лiчыў заняткi фiзкультурай дарэмнай справай. За што i паплацiўся. У бары "Галактыка" ў яго ўзнiк канфлiкт з 27-гадовай дзяўчынай, якая была з кагорты жанчын, якiя каня на скаку маглi спынiць. Дык тая такую прачуханку кулакамi дала мужыку, што той толькi размазваў слёзы.   Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.   За ўхiленне ад падаткаў — Br61 млн штрафу Таку суму жыхар Вiцебска заплацiць за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць i ўхiленне ад падаткаў. Аб гэтым паведамiў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымiнальных справах i аналiзе судовай практыкi Дзмiтрый Арэхва.Шырокую працоўную, але незаконную дзейнасць 43-гадовы мужчына разгарнуў у абласным цэнтры. Ён зарэгiстраваў у належных дзяржаўных органах падстаўнога чалавека ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, па дакументах якога працаваў сам, i з верасня па снежань 2006 года атрымаў даход у памеры Br42 млн. Акрамя таго, займаючы пасаду дырэктара аднаго з вiцебскiх прыватных унiтарных прадпрыемстваў, мужчына падаваў у падатковую iнспекцыю звесткi аб тым, што прадпрыемства знаходзiцца ў стадыi лiквiдацыi i нiякую фiнансава-гаспадарчую дзейнасць не ажыццяўляе. Махiнатар прадаў абсталяванне на суму больш за Br81 млн, а падаткi i зборы ў Br15 млн не заплацiў. Прыгаворам суда жыхару Вiцебска назначана пакаранне ў выглядзе 2,6 года пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання прыгавора. Дарэчы, раней мужчына ўжо быў асуджаны за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць i па Br100 млн, прысуджаных па папярэднiх справах, яшчэ не разлiчыўся.   Вольга ДАВЫДАВА, БЕЛТА.  

 

Затрыманы "спецыялісты" па доларавых падробках

У Мiнску ў Цэнтральным раёне горада праваахоўнiкамi былi затрыманы мужчына i жанчына, якiя выраблялi i збывалi доларавыя фальшыўкi.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, гэтыя фальшываманетчыкi, якiм па 37 гадоў, ужо маюць за спiнай судзiмасцi: раней яны прыцягвалiся да адказнасцi неаднойчы, прычым за выраб падробных грошай. На гэты раз "спалiлiся" прайдзiсветы пры збыце двух падробных 20-доларавых купюр. Нягледзячы на тое, што з-пад "станка" крымiнальнiкаў выпускалiся падробкi невысокай якасцi, прасцякоў, якiя бралi iх як "чыстую манету", хапала. Прынамсi, у сталiцы, паводле папярэдняй iнфармацыi, iм удалося збыць не адзiн дзясятак падобных падробак. У якасцi ж сваiх ахвяраў махляры выбiралi прадаўцоў садавiны, кветак, гаспадарчых тавараў, якiя працуюць на рынках, у падземных пераходах, акрамя таго, на вуду да iх траплялi i нелегальныя прадаўцы. Расплачваючыся з пералiчанымi прасцякамi "лiпай" за недарагi тавар, злачынцы атрымлiвалi рэшту ўжо сапраўднымi грашыма. Прычым, дурачы такiм чынам людзей, крымiнальны "дуэт" разлiчваў заставацца па-за полем зроку праваахоўнiкаў: маўляў, не кожны з падманутых гандляроў рашыцца звярнуцца ў мiлiцыю. Логiка прайдзiсветаў зразумелая: па-першае, валютная здзелка ажыццяўлялася незаконна, а, па-другое, меркавалi яны, той, хто згубiў усяго толькi 20 долараў — не моцна на iх пакрыўдзiцца, таму што сума нязначная.

Як высветлiлася, амерыканская валюта "штампавалася" парай няхiтрым чынам. На размнажальнай тэхнiцы яны рабiлi белыя копii 20-доларавай купюры, выразалi яе рэквiзiты (лiтаравыя i лiчбавыя надпiсы намiнала), а затым пры дапамозе клея мацавалi iх на адпаведныя месцы купюр намiналам 1 долар. Паводле папярэдняй iнфармацыi, атрыманы з "бiзнэсу" навар мужчына з жанчынай трацiлi на наркотыкi: гэты "дуэт" — наркаманы са стажам.

У ходзе вобыскаў, што былi праведзены ў iх дома, былi знойдзены яшчэ 59 нарыхтовак купюр намiналам па 20 долараў ЗША i 4 гатовыя фальшыўкi. Махляры арыштаваныя, а вось пацярпелых супрацоўнiкi мiлiцыi просяць звяртацца ў праваахоўныя органы. І заўпэўнiваюць, што ў такiм выпадку асобы, якiя паведамiлi аб учыненнi злачынства, да адказнасцi за незаконныя валютныя аперацыi прыцягнуты не будуць.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое мiнчан, якiя сiлком "выбiвалi" грошы з iндывiдуальнага прадпрымальнiка з Заслаўя, трапiлi на "заметку" да праваахоўнiкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика