21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Больш за 400 чалавек выказалі жаданне дапамагчы Рыгору Барадуліну

26.08.2009 14:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 ноября 2008 Культура
Павал КАСЬЦЮКЕВІЧ, Наша Ніва

Акцыя ў падтрымку Рыгора Барадуліна, які чарговы раз трапіў у бальніцу, мае плён: на заклік дапамагчы народнаму паэту адгукнулася 400 ахвярадаўцаў. І людзі працягваюць зьвяртацца.

Вось што кажа Глеб Лабадзенка, арганізатар акцыі: "Актыўны этап бадай скончыўся. Цяпер зьвяртаюцца менш — ад 5 да 10 ахвочых дапамагчы штодня. Людзі звоняць адусюль і помач ідзе адусюль. Ёсьць і своеасаблівыя рэкорды. У Гародні журналіст Вітаўт Руднеў сабраў ажно 30 заявак. Юрась Ступакоў з Баранавічаў — 15. З апошніх ахвотнікаў: Лявон Вольскі зь сям’ёй. Да таго ж ахвяраваньні прыходзяць з-за мяжы. Зь Вільні мы атрымалі 6 зваротаў, з Прагі — 5. І кажуць, што будуць дапамагаць яшчэ. Напісалі нават зь Італіі: карэнная італьянка, якая вучылася на славянскім аддзяленьні, пачуўшы пра паэта, прапанавала сваю помач хутчэй на доўгую пэрспэктыву — ў выданьні барадулінскіх кніг па-італьянску".

За сваю дабрачыннасьць усе ахвотнікі атрымліваюць кнігі з дарчым подпісам Барадуліна. Андрэй Хадановіч, які прыйшоў, каб ахвяраваць і атрымаць свой асобнік, убачыў, што рук у арганізатараў акцыі яўна не хапае, і таму застаўся разгружаць кнігі. Андрэй кажа, што акрамя дасягненьня высакароднай мэты падтрымаць дзядзьку Рыгора, у дадатак маем выдатную акцыю па папулярызацыі беларускай паэзіі. Глеб Лабадзенка дадае, што менавіта асоба Барадуліна, яго творчасьць, так узьняла людзей дапамагчы. "Канешне, калі б хто іншы трапіў у падобную сытуацыю, дык людзі таксама б дапамаглі, але гэтае багацьце водгукаў сьведчыць, што людзі рэагуюць менавіта на постаць дзядзькі Рыгора і гэтак выражаюць яму сваю ўдзячнасьць за вершы".

Сам Барадулін пачуваецца збольшага лепей, але яго яшчэ колькі дзён будуць трымаць у бальніцы. Паводле Лабадзенкі, дзядзька Рыгор "хіба трохі засмучаны гэтакай шуміхай вакол сваёй асобы". Нагадаем, што з прапановамі дапамагчы можна зьвяртацца на электронны адрас: labadzenka@gmail.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 ноября 2008 Культура Павал КАСЬЦЮКЕВІЧ, Наша Ніва Акцыя ў падтрымку Рыгора Барадуліна, які чарговы раз трапіў у бальніцу, мае плён: на заклік дапамагчы народнаму паэту адгукнулася 400 ахвярадаўцаў. І людзі працягваюць зьвяртацца.Вось што кажа Глеб Лабадзенка, арганізатар акцыі: "Актыўны этап бадай скончыўся.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика