Вучымся быць палiтыкамi
Вучымся быць палiтыкамi
Дэпутат Аляксандр Юшкевiч дзелiцца планамi на чарговы парламенцкi сезон У народных абраннiкаў зараз своеасаблiвы мабiлiзацыйны перыяд — iм трэба адаптавацца да новых умоў работы ды i да новых калег. I часу "на разагрэў" у дэпутатаў практычна няма — ужо на 13 лiстапада запланавана iх першае паўнавартаснае пасяджэнне. Ну а пакуль яны "размiнаюцца", пагутарым пра перспектывы заканатворчага працэсу. Наш суразмоўца — Аляксандр Юшкевiч — у парламенце не навiчок: у трэцiм склiканнi ён працаваў у Камiсii па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI, а на наступную чатырохгодку абраны яе старшынёй. Хто ж, як не ён, можа ацанiць зробленае i прасачыць магчымыя накiрункi развiцця ў гэтай сферы заканадаўства?
"Звязда" пацiкавiлася Аляксандр Юшкевiч, дэпутат, старшыня Пастаяннай камiсii па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI, старшыня Рэспублiканскага саюза грамадскiх аб’яднанняў "Беларускi камiтэт маладзёжных арганiзацый". Малая радзiма: Магiлёў. Магiлёў.Адукацыя: першая — iнжынер па аўтаматызацыi, другая — юрыст-прававед. першая — iнжынер па аўтаматызацыi, другая — юрыст-прававед.Сям’я: жанаты, выхоўвае дваiх дзяцей. "Старэйшаму, Данiку, — дзевяць гадоў, у яго ўжо карычневы пояс па каратэ, — кажа дэпутат. — Палiне — шэсць, яна сёлета пайшла "першы раз у першы клас". Займаецца танцамi — у класе "Кнопачкi" атрымала залаты медаль. Яны ў мяне залатыя, я iмi ганаруся". жанаты, выхоўвае дваiх дзяцей. "Старэйшаму, Данiку, — дзевяць гадоў, у яго ўжо карычневы пояс па каратэ, — кажа дэпутат. — Палiне — шэсць, яна сёлета пайшла "першы раз у першы клас". Займаецца танцамi — у класе "Кнопачкi" атрымала залаты медаль. Яны ў мяне залатыя, я iмi ганаруся". дэпутат, старшыня Пастаяннай камiсii па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI, старшыня Рэспублiканскага саюза грамадскiх аб’яднанняў "Беларускi камiтэт маладзёжных арганiзацый".Малая радзiма: Магiлёў. Магiлёў.Адукацыя: першая — iнжынер па аўтаматызацыi, другая — юрыст-прававед. першая — iнжынер па аўтаматызацыi, другая — юрыст-прававед.Сям’я: жанаты, выхоўвае дваiх дзяцей. "Старэйшаму, Данiку, — дзевяць гадоў, у яго ўжо карычневы пояс па каратэ, — кажа дэпутат. — Палiне — шэсць, яна сёлета пайшла "першы раз у першы клас". Займаецца танцамi — у класе "Кнопачкi" атрымала залаты медаль. Яны ў мяне залатыя, я iмi ганаруся". жанаты, выхоўвае дваiх дзяцей. "Старэйшаму, Данiку, — дзевяць гадоў, у яго ўжо карычневы пояс па каратэ, — кажа дэпутат. — Палiне — шэсць, яна сёлета пайшла "першы раз у першы клас". Займаецца танцамi — у класе "Кнопачкi" атрымала залаты медаль. Яны ў мяне залатыя, я iмi ганаруся".Неабсяжнае поле для дзейнасцi — Дзейнасць камiсii рознанакiраваная, бо фактычна ўсё, што нi вазьмi, мае дачыненне да правоў чалавека, — кажа дэпутат пра спецыфiку работы профiльнага падраздзялення. — Нядзiўна, што каля 30 працэнтаў ад агульнай колькасцi зваротаў у пастаянныя камiсii Палаты прадстаўнiкоў паступiлi менавiта да нас. Шмат сёння зроблена нашай камiсiяй па ўдасканаленнi беларускага заканадаўства, аднак яшчэ больш, вiдаць, трэба зрабiць... Калi мы кажам, што ў нас не народ для дзяржавы, а дзяржава для народа, для чалавека, мы ў першую чаргу павiнны мець на ўвазе рэалiзацыю канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян. Тут варта прыгадаць удасканаленне нашага заканадаўства ў частцы зваротаў грамадзян. З практыкi яго прымянення мы бачым, што ёсць яшчэ некаторыя недахопы, i нам трэба iх выпраўляць. Ганебная з’ява, прычым не толькi нашага грамадства, — сацыяльнае сiроцтва. Тут мы выступаем у накiрунку абароны правоў дзiцяцi — гэта заканадаўства, якое датычыцца дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях. Не чакалi мы, што ў нас будзе так, калi родныя бацькi могуць абыякава ставiцца да выхавання, адукацыi свайго дзiцяцi. I часам нават даходзiць да таго, што з-за адсутнасцi iх удзелу ў выхаваннi наносiцца шкода здароўю дзiцяцi. Беларуская дзяржава, вядома ж, не можа да гэтага спакойна ставiцца, таму Прэзiдэнтам i быў iнiцыяваны Дэкрэт № 18, якi падтрымалi дэпутаты. А ў мiнулым склiканнi распрацавалi i прынялi законапраект аб дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях, якi сёння ўжо рэалiзуецца на практыцы. Аднак практыка прымянення заканадаўства ў гэтай сферы паказвае, што яго трэба ўдасканальваць, таму што гэта новае i для нас, i наогул для мiжнароднага права. Мяркую, у чарговым склiканнi будзем гэтым займацца. Не можа быць абыякавай дзяржава i да гвалту ў сям’i. Заканадаўчыя нормы па яго папярэджаннi распрацоўвалi дэпутаты другога i трэцяга склiканняў. Прапанаваны iмi нарматыўны прававы акт не знайшоў падтрымкi ў дзяржаўных органах. I адна з прычын — для яго рэалiзацыi патрабуюцца дадатковыя бюджэтныя сродкi. Аднак праца нашых калег, вiдавочна, не будзе спыненая. "Праблема сямейнага гвалту ёсць у нашым грамадстве, таму, натуральна, яна павiнна знайсцi адлюстраванне ў заканадаўстве", — упэўнены старшыня Камiсii. Забiць маманта Абмеркавалi мы i славутую гендэрную роўнасць. "З даўнiх часоў павялося, што мужчына павiнен "забiць маманта", а што з iм рабiць далей — гэта ўжо да жанчыны, — кажа суразмоўца. — Але ж гэта ў мiнулым, а сёння праблема роўнасцi палоў непакоiць большую частку замежных краiн. У Беларусi зацверджаны ўжо трэцi Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэннi гендэрнай роўнасцi на 2008 — 2010 гады. Гэта гаворыць аб тым, што ў краiне ёсць праблемы ў сферы роўнасцi палоў. На маю думку, дзяржава сёння робiць усё для таго, каб беларуская жанчына магла рэалiзавацца не толькi як жонка i мацi, але i як спецыялiст, у тым лiку i палiтык. Дарэчы, у склад Палаты прадстаўнiкоў чацвёртага склiкання ўвайшлi 35 жанчын (у трэцiм склiканнi — 32). Мiж тым трэба ўлiчваць, што i мужчыны маюць свае праблемы. У сферы сацыяльнага забеспячэння мужчыны, якiя выхоўваюць дзяцей у адзiночку, не маюць тых правоў, якiя ёсць у жанчын у аналагiчных сiтуацыях. Нягледзячы на iснуючыя прававыя нормы, фактычная сiтуацыя ў забеспячэннi гендэрнай роўнасцi патрабуе далейшых мэтанакiраваных намаганняў. Падводзячы рысу пад гэтай тэмай, скажу, што нам варта яшчэ больш увагi надаваць гендэрнай экспертызе ўсiх нарматыўных прававых актаў, якiя прымаюцца Палатай прадстаўнiкоў". Прадбачыць парламентарый i работу над папраўкамi ў закон аб уездзе i выездзе з краiны беларускiх грамадзян: — Мы будзем прапаноўваць шэраг нормаў у гэты закон. Мяркую, ён таксама знойдзе станоўчы водгук у беларускiм грамадстве. Распрацоўка новай рэдакцыi абумоўлена тым, што шэраг яго палажэнняў мае патрэбу ў дапрацоўцы, прывядзеннi ў адпаведнасць з заканадаўчымi актамi. У прыватнасцi, неабходна перагледзець падставы для часовых абмежаванняў у праве грамадзян Беларусi на выезд з краiны. А таксама вызначыць дзяржаўныя органы, якiя прымаюць рашэнне аб часовым абмежаваннi выезду беларускiх грамадзян з радзiмы. Варта прапiсаць палажэннi наконт функцыянавання банка звестак аб асобах, права на выезд якiх з Рэспублiкi Беларусь часова абмежаванае. Без каўпакоў Чакаецца, што правiлы гульнi на заканадаўчым полi краiны ў самы блiзкi час будуць устаноўленыя i для прафесiйных аб’яднанняў. "Намi будзе разглядацца новы законапраект аб прафсаюзах", — канстатуе Аляксандр Юшкевiч. А правiлы для сродкаў масавай iнфармацыi ўжо заканадаўча замацаваныя i ўступяць у сiлу са студзеня наступнага года. — Пачнецца практыка прымянення Закона "Аб сродках масавай iнфармацыi", а разам з тым i шырокая дыскусiя. Будуць узнiкаць пытаннi — мы абмяркуем iх сумесна з прадстаўнiкамi нашых СМI. Хоць перш чым прыняць законапраект, мы прапрацавалi гэта пытанне са СМI — усе магчымыя пажаданнi i прапановы былi ўлiчаныя. Дакумент поўнасцю адпавядае патрэбам часу. Сёння многае залежыць ад таго, што гучыць з экранаў i апублiкаванае на старонках газет. У якiм ключы павiнна развiвацца беларускае заканадаўства аб СМI? Мы жывём у цэнтры Еўропы, i таму наша заканадаўства павiнна быць максiмальна наблiжанае да мiжнародных стандартаў з улiкам нацыянальных асаблiвасцяў. Мы iдзём да лiбералiзацыi заканадаўства ў гэтай сферы. Для мяне няма такога паняцця, што СМI ў Беларусi знаходзяцца пад нейкiм каўпаком. Вiдавочна, што любы сродак масавай iнфармацыi павiнен быць свабодным i палiткарэктным. Адэкватныя еўрапейскiм — У Беларусi пражывае больш за 140 нацый i народнасцяў, i госцi адчуваюць сябе ў нашай краiне ўтульна i, самае галоўнае, у бяспецы. Наша краiна спакон вякоў — вельмi дружалюбная, i сёння для многiх народаў яна стала другiм домам, — упэўнены Аляксандр Юшкевiч. — Беларускае заканадаўства ў сферы гарантый правоў асобаў, якiя належаць да нацыянальных меншасцяў, па заключэннях замежных экспертаў, поўнасцю адпавядае нормам мiжнароднага права. Мы працуем з рознымi мiжнароднымi арганiзацыямi — i АБСЕ, i ААН, i iншымi. У новым склiканнi мы будзем развiваць i паглыбляць сваё супрацоўнiцтва з iмi — з улiкам той практыкi, якая ў нас ужо была. Мы давалi на экспертызу мiжнародным арганiзацыям свае законапраекты, якiя ў той цi iншай ступенi датычылiся абароны правоў чалавека. Гэта законапраекты "Аб сродках масавай iнфармацыi", "Аб прадастаўленнi замежным грамадзянам i асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай i часовай абароны ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб iнфармацыi, iнфарматызацыi i абароне iнфармацыi". Мы стараемся, каб нашы законапраекты адпавядалi еўрапейскiм нормам. Крэдыт даверу Пацiкавiлiся мы ў маладога кiраўнiка (Аляксандру Юшкевiчу 36 гадоў — ён, можна сказаць, адзiн з самых юных дэпутатаў у гэтым склiканнi) i аб тым, як арганiзавана работа ў Камiсii: — Мы ўжо правялi пасяджэннi камiсii, размеркавалi розныя накiрункi памiж дэпутатамi. Сёння нам яшчэ трэба многаму вучыцца, пачынаючы працаваць у гэтай сферы. Таму дэпутаты будуць максiмальна хутка ўнiкаць у тыя мэты i задачы, якiя стаяць i непасрэдна перад нашай камiсiяй, i перад Палатай прадстаўнiкоў. Абавязкова будзем праводзiць навучанне па профiльных накiрунках дзейнасцi. У нас камiсiя склалася вельмi добра. Засталiся двое намеснiкаў старшынi трэцяга склiкання — Уладзiмiр Адашкевiч i Таццяна Асмалоўская. Гэта ўжо кажа аб пераемнасцi i аб тым, што мы прыступаем да работы з першага дня. У нашу камiсiю ўвайшлi прафесiйныя людзi, якiя ведаюць многiя праблемы знутры. Ёсць заслужаны артыст Беларусi Генадзь Давыдзька, якi сёння бярэ ўдзел у рэалiзацыi многiх праектаў на тэлебачаннi i не толькi. Ёсць у нас i асобы, аўтарытэтныя ў сферы вытворчасцi (Яўген Мельнiкаў i Аляксей Казлоў), ёсць прадстаўнiкi выканаўчай улады. Былы намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз у свой час курыраваў сацыяльную сферу на Магiлёўшчыне. Камiсiя, як бачыце, дастаткова разнапланавая. Колькасны склад захаваўся нязменным з мiнулага склiкання — нас па-ранейшаму сямёра. Я думаю, мы зможам годна арганiзаваць работу нашай камiсii, зазначу, гэта ў многiм залежыць i ад СМI. Мы заўсёды былi адкрытыя i актыўна супрацоўнiчалi з мас-медыя. Спадзяюся, што такiя тэндэнцыi захаваюцца i ў гэтым склiканнi. У нашай камiсii няма начальнiкаў i падначаленых — у нас усе раўнапраўныя дэпутаты, за якiх галасавалi выбаршчыкi. У нас неяк адразу склалася атмасфера супрацоўнiцтва i ўзаемнай павагi. Мне, як старшынi, давядзецца арганiзоўваць работу камiсii — гэта не столькi пачэсна, колькi клопатна. Калi нас абралi старшынямi камiсiй, нам аказалi вельмi вялiкi крэдыт даверу, i думаю, мы яго апраўдаем. Ну а што да маладосцi, дык я адчуваю, што ў нас у дзяржаве сёння ёсць давер да моладзi. Агульная тэндэнцыя прасочваецца, што маладым сёння давяраюць больш, чым яшчэ некалькi гадоў таму — i гэта вельмi добра, думаю, гэта будзе прыносiць свае плады. Таму што сёння ў парламенце мы многаму вучымся — прафесiйных палiтыкаў жа нiдзе не навучаюць. Дэпутаты ў большасцi сваёй — выхадцы з народа, i працуючы ў парламенце, яны маюць цудоўную магчымасць многаму вучыцца. Удвая цудоўна, калi вучыцца малады чалавек, таму, што ў яго наперадзе — гадоў 30-40 работы. I той вопыт, якi ён набывае ў парламенце, — неацэнны, з кожным годам ён падвойваецца, а то i патройваецца, i гэта вельмi патрэбна нашай дзяржаве. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народных абраннiкаў зараз своеасаблiвы мабiлiзацыйны перыяд — iм трэба адаптавацца да новых умоў работы ды i да новых калег. I часу "на разагрэ |
|