Пытанне аб далучэнні расiйскiх рэгiёнаў да Беларусi стаяць не можа
Пытанне аб далучэнні расiйскiх рэгiёнаў да Беларусi стаяць не можа
Аб гэтым заявiў на прэс-канферэнцыi ў Маскве, прысвечанай праблемам сацыяльнага развiцця Саюзнай дзяржавы Расii i Беларусi, член Савета Федэрацыi ад Уладзiмiрскай вобласцi Яўген Ільюшкiн, паведамляе rеgnum.ru. Падчас прэс-канферэнцыi было зададзена пытанне з нагоды народных сходаў у шэрагу раёнаў Бранскай вобласцi, на якiх прымаюцца звароты да мясцовых Саветаў з нагоды далучэння гэтых раёнаў да Беларусi. Начальнiк галоўнага ўпраўлення iнфармацыйнай палiтыкi i грамадскiх сувязяў апарату адмiнiстрацыi Смаленскай вобласцi Юрый Глебаў заявiў, што ў Смаленскай вобласцi такiх сходаў заўважана не было i жыхароў памежных раёнаў вобласцi звязваюць цёплыя партнёрскiя адносiны з жыхарамi наваколляў Вiцебска i Магiлёва. Глебаў адзначыў: "Тое, што вырашана на мясцовых Саветах, не з’яўляецца кiраўнiцтвам да дзеяння. Гэта не адпавядае расiйскай Канстытуцыi". "Пытанне аб далучэннi таго або iншага рэгiёна да братэрскай рэспублiкi Беларусi стаяць не можа, — сказаў Iльюшкiн. — Мы выступаем за тое, каб мяжа Расii была пастаянная. Мяжа Расii павiнна быць недатыкальнай. Калi такое пытанне будзе пастаўлена, то я, як член Савета Федэрацыi, буду галасаваць супраць". Спекуляцыi на iнаўгурацыiАмерыканскi сенатар-дэмакрат Дыяна Файнстайн распрацоўвае законапраект, якi ператворыць продаж квiткоў на прэзiдэнцкую iнаўгурацыю ў злачынства, якое будзе карацца па федэральным заканадаўстве. Файнстайн узначальвае аб’яднаны камiтэт Кангрэса па iнаўгурацыйных цырымонiях. Па ўсталяваных правiлах, квiткi на iнаўгурацыю Барака Абамы, якая адбудзецца 20 студзеня, павiнны распаўсюджвацца Кангрэсам сярод грамадзян бясплатна. Усяго мяркуецца выпусцiць 240 тысяч квiткоў, прычым яны паступяць у апарат Кангрэса незадоўга да iнаўгурацыi. Акрамя таго, каб перашкодзiць дзейнасцi спекулянтаў, атрымальнiк квiтка павiнен з’явiцца па яго асабiста. Праблема складаецца ў тым, што попыт на квiткi значна перавышае iх колькасць. Файнстайн за адзiн толькi першы дзень пасля выбараў накiравалi 18 тысяч запытаў. Таму нядзiўна, што ў iнтэрнэце кошт квiткоў на iнаўгурацыю першага ў гiсторыi краiны чарнаскурага прэзiдэнта дасягае многiх тысяч долараў. Кадафi падарыў Юшчанку палаткуЛiдар лiвiйскай рэвалюцыi Муамар Кадафi, якi завяршыў свой вiзiт ва Украiну, падарыў украiнскаму прэзiдэнту Вiктару Юшчанку сваю палатку, якую ён па традыцыi возiць з сабой падчас замежных вiзiтаў. Як растлумачыў супрацоўнiк лiвiйскага пасольства ва Украiне, шацёр "сiмвалiзуе тое, што ўласцiва бедуiнскай культуры — гасцiннасць, гатоўнасць дапамагчы тым, хто жыве ў нястачы". Падарунак, зроблены Вiктару Юшчанку, паводле слоў супрацоўнiка, увасабляе "дух сяброўства, братэрства i супрацоўнiцтва". У сакратарыяце Юшчанкi выказалi здагадку, што палатка можа застацца ў прэзiдэнцкай рэзiдэнцыi. Паведамлялася таксама, што, наведаўшы рэзiдэнцыю Юшчанкi i азнаёмiўшыся з яго калекцыяй антыкварыяту, Кадафi прыйшоў да высновы, што "ўкраiнцы — крэатыўная нацыя". Акрамя таго, ён адзначыў, што сельскае жыццё ва Украiне падобнае на сельскае жыццё ў Афрыцы. Рэкорд не адбыўсяУ Германіі спроба ўсталяваць сусветны рэкорд па адначасовым пераносе куфляў з пiвам скончылася няўдачай. 48-гадовай Анiце Шварц для таго каб усталяваць рэкорд, неабходна было пранесцi 21 куфаль на адлегласць 40 метраў. Апранутая ў нацыянальны строй Шварц удала стартавала, аднак неўзабаве пiрамiда з куфляў нахiлiлася, i ўся канструкцыя апынулася на падлозе. Памёр "Самы страшны сабака"У штаце Фларыда загiнуў сабака па мянушцы Гас — пераможца конкурсу на званне "Самага страшнага сабакi" ў Злучаных Штатах. Ганаровы тытул трохногi i аднавокi кiтайскi хахлаты сабака Гас, якi пакутаваў ад раку скуры, заваяваў у чэрвенi 2008 года. Прыз у памеры 1600 долараў, якi прысуджаецца разам з тытулам, гаспадыня Гаса выдаткавала на курс хiмiятэрапii, аднак усе намаганнi ветэрынараў так i не змаглi выратаваць смяротна хворую жывёлiну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў на прэс-канферэнцыi ў Маскве, прысвечанай праблемам сацыяльнага развiцця Саюзнай дзяржавы Расii i Беларусi, член Савета Федэрацыi ад У |
|