...
...
Настальгiчныя туры па Беларусi карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю сярод жыхароў Ізраiля — сёлета за 9 месяцаў нашу рэспублiку наведалi "для сентыментальных прагулак" больш за 3 тыс. турыстаў. У асноўных яны прыязджаюць з мэтай пабываць на сваёй малой радзiме або ў родных месцах сваiх продкаў. Асаблiвай папулярнасцю карыстаецца наведванне Пiнскага рэгiёна, а таксама Бабруйска, Барысава, Магiлёва. Дзень варэння адзначылi жыхары горада Несцераў (Калiнiнградская вобласць). Свята было прысвечана вядомаму ласунку. Усяго на дэгустацыю было прадстаўлена 100 лiтраў варэння, джэму i павiдла. Сваiмi рэцэптамi з гасцямi падзялiлiся каля паўсотнi гаспадынь. Самым удалым было прызнанае варэнне з абляпiхi i ягад шыпшыны на мёдзе. Сыравiна для яго ў вялiкай колькасцi расце ў ваколiцах горада. Гэты год, калi не будзе рэзкiх змяненняў надвор’я ў лiстападзе-студзенi, на думку беларускiх сiноптыкаў, стане самым цёплым за ўсю гiсторыю метэаназiранняў у Беларусi. Паводле папярэднiх прагнозаў, цёплай абяцае быць i надыходная зiма. У лiстападзе рэзкага пахаладання не чакаецца. Снег чакаецца пасля 20 кастрычнiка. З дзiўнай здабычай вяртаюцца аматары "цiхага палявання" ў Калiнiнградскай вобласцi. У мясцовых лясах адзначаны выпадкi з’яўлення гiганцкiх, вагой да 6 кг, грыбоў. Дары прыроды падобныя на квяцiстую капусту. А тыя, хто адважыўся iх пакаштавалi, кажуць, што на смак грыбы нагадваюць кальмараў. Вучоныя высветлiлi, што гэта адна з формаў вустрычнай вешанкi, аднак у такiм выглядзе яна сустракаецца вельмi рэдка. Такi год грыбны выдаўся. ПОЎНЫ АБЗАЦ 50-гадовая жыхарка Вялiкабрытанii патрабуе кампенсацыю ў 10 тысяч фунтаў за тое, што яна аплачвала камунальныя рахункi сваiх суседзяў на працягу 26 гадоў. Як стала вядома, прычына такой сiтуацыi — няправiльнае падключэнне лiчыльнiкаў вады. Прадстаўнiкi кампанii, якая адказвае за водазабеспячэнне дома, прызналi сваю поўную адказнасць за памылку, прынеслi жанчыне прабачэннi i прапанавалi кампенсацыю ў 150 фунтаў "за ўсе прычыненыя нязручнасцi". Аднак жанчына, дарэчы, мацi-адзiночка, расказала, што яна i яе дзецi жылi "як у Афрыцы, дзе вада на вагу золата". Па яе словах, iм даводзiлася эканомiць на кожнай кроплi: мыць бялiзну раз на тыдзень, мыцца па чарзе ў адной i той жа вадзе, а ўнiтаз спускаць толькi ў выпадку крайняй неабходнасцi. Памылка выявiлася, калi жанчына атрымала рахунак у два разы большы за звычайны. Гэта адбылося тады, калi ў суседнюю кватэру ўехала сям’я з чатырох чалавек. Раней там пражывалi толькi сямейныя пары. Два румынскiя чыноўнiкi прыляцелi ў супермаркет горада Бакау на поўднi Румынii на верталёце. У панядзелак лёгкi верталёт здзейснiў пасадку на аўтамабiльнай стаянцы каля супермаркета, што выклiкала здзiўленне i абурэнне ў iншых наведвальнiкаў магазiна. З верталёта выйшлi двое мужчын, у якiх вiдавочцы лёгка пазналi высокапастаўленых чыноўнiкаў. Праз гадзiну яны пакiнулi магазiн i адляцелi такiм жа чынам. Інцыдэнт быў зняты на аматарскую камеру i паказаны па мясцовым тэлебачаннi.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настальгiчныя туры па Беларусi карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю сярод жыхароў Ізраiля — сёлета за 9 месяцаў нашу рэспублiку наведалi "для сен |
|