Новыя змяненні ў руху транспарту ў сталiцы
Новыя змяненні ў руху транспарту ў сталiцы
Для аптымiзацыi маршрутнай сеткi, эфектыўнага выкарыстання рухомага складу на гарадскiх маршрутах i рацыянальнага выкарыстання фiнансавых сродкаў Мiнскi гарвыканкам вырашыў унесцi змяненнi ў раскладу руху камунальнага транспарту. У прыватнасцi, з панядзелка адкрыўся аўтобусны маршрут № 151 "ДС Малiнаўка-4 —Каржанеўскага", якi будзе праходзiць па вулiцах Слабадской, Рафiева, Бялецкага, праспектах газеты "Звязда", Любiмава, газеты "Правда", вулiцы Голубева, праспекце Дзяржынскага, МКАД, вулiцах Казiнца, Каржанеўскага ў прамым накiрунку i вулiцах Каржанеўскага, Казiнца, МКАД, праспекце Дзяржынскага, вулiцы Голубева, праспектах газеты "Правда", Любiмава, вулiцах Бялецкага, Рафiева, Слабадской — у зваротным накiрунку. Нагадаем, што адначасова з панядзелка закрыты аўтобусныя маршруты № 82 Д "ДС Серабранка — Каржанеўскага", № 12 "Малiнаўка-4 — Ст. метро "Кунцаўшчына", а маршрут аўтобуса № 82 "ДС Серабранка — Каржанеўскага" зменены (з рухам па вулiцах Брылеўскай, Аэрадромнай, Дзянiсаўскай на ўчастку ад вулiцы Казiнца да вулiцы Маякоўскага). Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для аптымiзацыi маршрутнай сеткi, эфектыўнага выкарыстання рухомага складу на гарадскiх маршрутах i рацыянальнага выкарыстання фiнансавых сродкаў Мiнс |
|