21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Віталь Радзiвонаў: "Ахоўнiкi мяне не пазнаюць"

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віталь Радзiвонаў: "Ахоўнiкi мяне не пазнаюць"

Нападаючы футбольнага клуба БАТЭ i нацыянальнай зборнай Вiталь Радзiвонаў зайздросную хуткасць дэманструе толькi на полi, у жыццi ўсё па-iншаму. Пасля матча распранальнi пакiдаюць спачатку футбалiсты — хтосьцi раней, хтосьцi пазней, пасля нясуць клубныя рэчы да аўтобуса адмiнiстратары каманды, i калi пачынаеш думаць, цi не выйшаў Радзiвонаў неяк непрыкметна, з’яўляецца уласна сам Вiталь. Пасля гэтага ён яшчэ доўга i ахвотна размаўляе з журналiстамi, у якiх за сваю грунтоўнасць i адукаванасць стаў улюбёнцам, i раздае аўтографы фанатам. Камандзе, якая знаходзiцца ў клубным аўтобусе, нiчога не застаецца, як чакаць.

У вырашальным для мiнскага "Дынама" матчы нацыянальнага першынства супраць БАТЭ Вiталь Радзiвонаў стаў аўтарам адзiнага гола барысаўскага клуба ў вароты бела-блакiтных. Матч скончыўся паражэннем БАТЭ (1:2) — першым у гэтым сезоне ў нацыянальным чэмпiянаце. Гол Радзiвонава — першым на "Дынама" пасля працяглай паўзы, да гэтага вызначыцца футбалiсту не ўдавалася нi ў хатнiх матчах зборнай, нi ў сталiчных гульнях Лiгi чэмпiёнаў. Пасля паядынку нападаючы падзялiўся ўражаннямi.

 

— Пасля пройгрышу "Зенiту" на матч з "Дынама" складана было настроiцца?

У вырашальным для мiнскага "Дынама" матчы нацыянальнага першынства супраць БАТЭ Вiталь Радзiвонаў стаў аўтарам адзiнага гола барысаўскага клуба ў вароты бела-блакiтных. Матч скончыўся паражэннем БАТЭ (1:2) — першым у гэтым сезоне ў нацыянальным чэмпiянаце. Гол Радзiвонава — першым на "Дынама" пасля працяглай паўзы, да гэтага вызначыцца футбалiсту не ўдавалася нi ў хатнiх матчах зборнай, нi ў сталiчных гульнях Лiгi чэмпiёнаў. Пасля паядынку нападаючы падзялiўся ўражаннямi.

 

— Пасля пройгрышу "Зенiту" на матч з "Дынама" складана было настроiцца?

 

У вырашальным для мiнскага "Дынама" матчы нацыянальнага першынства супраць БАТЭ Вiталь Радзiвонаў стаў аўтарам адзiнага гола барысаўскага клуба ў вароты бела-блакiтных. Матч скончыўся паражэннем БАТЭ (1:2) — першым у гэтым сезоне ў нацыянальным чэмпiянаце. Гол Радзiвонава — першым на "Дынама" пасля працяглай паўзы, да гэтага вызначыцца футбалiсту не ўдавалася нi ў хатнiх матчах зборнай, нi ў сталiчных гульнях Лiгi чэмпiёнаў. Пасля паядынку нападаючы падзялiўся ўражаннямi.

 

— Пасля пройгрышу "Зенiту" на матч з "Дынама" складана было настроiцца?

— Ды не. Рыхтавалiся як звычайна. Хацелi выйграць, але не атрымалася. Нягледзячы на тое, што датэрмiнова сталi чэмпiёнамi, iншых установак, чым на перамогу, у нас няма.

— Матч з "Зенiтам" разбiралi? Што там не атрымалася?

— Падрабязна яшчэ не разбiралi. Можна зрабiць выснову, што гульня ўдалася, устаноўку на матч мы выканалi. У "Зенiта на гэты раз была высокая рэалiзацыя — два моманты стварылi i рэалiзавалi. А нам не хапiла вытрымкi. Магчыма, у некаторых хiтрасцях саступiлi "Зенiту". Затое атрымалi вопыт на будучае, якi ў далейшым нам дапаможа.

— Вы заўсёды паводзiце сябе на полi падкрэслена ветлiва, а ў матчы з "Зенiтам" быў момант, калi вы раптам ледзь не адправiлiся ўрукапашную на Шырла. Чым гэта было справакавана?

— Быў непрыемны момант з боку зенiтаўца. Ён на працягу двух гульняў паводзiў сябе не тое каб зусiм неадэкватна, але здаралiся з яго боку пастаянныя правакацыi.

— Зенiтаўцы ўвогуле вызначылiся грубай гульнёй?

— Не сказаў бы. Проста ў апошнiм матчы яны згулялi "разумна". Асаблiвых грубасцяў не было, у нас толькi Валодзя Ржэўскi атрымаў траўму, i тое ў гульнявым сутыкненнi. Так атрымлiвалася, што ў нейкiх момантах яны не паспявалi, заставалася фалiць. Увогуле мне больш спадабалася, як пiцерская каманда дзейнiчала ў сваiм хатнiм матчы. На "Дынама" яны згулялi рацыянальна.

— Што не атрымалася ў гульнi з "Дынама"?

— Я не сказаў бы, што нешта не атрымалася. Таксама добры матч правялi. Прапушчаныя мячы, хутчэй, былi вынiкам нашай неразбярыхi, чым стваральнай гульнi "Дынама". Хоць першы гол у выкананнi сапернiка быў прыгожы — не стану адмаўляць.

— Ваш таксама атрымаўся нядрэнным.

— У нас нiчога асаблiвага. Была падача, я падставiў галаву, варатар памылiўся i мяч паляцеў у пустыя вароты. У цэлым мы валодалi iнiцыятывай, але сапернiк згуляў дастаткова граматна, атрымаўшы перавагу спачатку ў адзiн, потым у два мячы, адкацiўся назад i лавiў нас на контратаках.

— Нядаўна ўзгадвалi пра тое, што вы доўга не забiвалi на стадыёне "Дынама". Сённяшнi гол стаў першым пасля працяглай паўзы. Якiя пачуццi пераважаюць — радасць ад забiтага мяча цi шкадаванне ад першага ў чэмпiянаце паражэння каманды?

— Я не сказаў бы, што сёння ў мяне радасць прысутнiчае. Саступiлi — якая можа быць радасць? Скажу так: гол, па вялiкiм рахунку, не патрэбны. Хоць, што хаваць, вызначыцца заўсёды прыемна.

— МТЗ-РІПА, якая сапернiчае з "Дынама" за другое месца, не iмкнулася вас матэрыяльна зацiкавiць?

— БАТЭ не трэба дадаткова стымуляваць. Усе ведаюць, што мы выходзiм у кожным матчы толькi каб перамагчы.

— Што за гiсторыя была перад матчам з "Ювентусам", дзе гульцам БАТЭ паабяцалi ўзнагароджанне за пераможны гол?

— Было святкаванне 50-годдзя БАТЭ — не футбольнага клуба, а прадпрыемства. I адзiн з бiзнэсменаў, як я зразумеў, ён спонсар БАТЭ, сказаў Анатолю Анатольевiчу (Капскаму, гаспадару ФК БАТЭ. — Аўт.), што ў выпадку забiцця пераможнага мяча гэты гулец атрымлiвае пэўную суму.

— Яна называлася?

— Мы ведалi яе, дастаткова прыстойная сума, але мяркую, анансаваць яе не трэба. Тым больш што матч, як вядома, скончыўся ўнiчыю.

— Пасля матчаў, праведзеных у Лiзе чэмпiёнаў, адчуваеце больш увагi да сябе?

— Здараецца, што пазнаюць на вулiцах. Сядзiм дзе-небудзь у кафэ — незнаёмыя людзi падыходзяць, жадаюць поспехаў. А нядаўна даваў iнтэрв’ю адной з радыёстанцый — так атрымалася, што крыху раней прыйшоў у кафэ з жонкай, селi за столiк. А журналiстка прыйшла пазней, мяне не пазнала, села за iншы столiк. Было не тое, каб непрыемна, проста здзiвiўся, як чалавек рыхтуецца да iнтэрв’ю, калi не ведае, з кiм будзе сустракацца.

I яшчэ момант быў — спяшаўся перад матчам з "Зенiтам" на прэс-канферэнцыю на стадыён "Дынама", а ахоўнiк мяне не пусцiў, хоць я быў у клубнай экiпiроўцы...

— Давялося шукаць iншы ўваход i спазнiцца...

— Не, спазнiўся таму, што вырашаў пытаннi з пашпартам — мне ў снежнi спаўняецца 25 гадоў, трэба яго мяняць. Потым стаяў у заторы, а напрыканцы ахоўнiк на ўваходзе на стадыён кажа: туды толькi журналiстаў прапускаю, пакажыце рэдакцыйнае пасведчанне. У мяне яго, зразумела, няма...

— Да матча з "Рэалам" рыхтуецеся?

— Не, наперадзе ў нас яшчэ тры матчы. Непасрэдна пасля кубкавай гульнi з "Мiнскам" будзем рыхтавацца да "Рэала". Хоць, мяркую, што нейкiя намёткi Ганчарэнка робiць.

— Хто з сапернiкаў у Лiзе чэмпiёнаў найбольш спадабаўся?

— Найбольшае ўражанне на мяне зрабiў "Рэал"...

— ... якi ў наступным матчы Лiгi чэмпiёнаў прыедзе ў Мiнск выйграваць, улiчваючы iх турнiрнае становiшча...

— Мы таксама будзем не нумар адбываць, а выходзiць i бiцца на перамогу.

— Наколькi атмасфера на нашым стадыёне наблiжаецца да атмасферы на еўрапейскiх?

— Прыемна ўжо тое, што стадыён поўны. Сама падтрымка проста недастаткова арганiзаваная. У нас ёсць група нашых родных фанатаў, але iх вельмi мала, каб завесцi ўвесь стадыён. Прычым на матчы з "Зенiтам" па незразумелых прычынах балельшчыкаў з Расii было значна больш, чым чакалася. У iх было больш арганiзаваная падтрымка — усё ж такi пiцерская каманда не першы раз удзельнiчае ў топ-турнiрах.

— Калi пасля матча з "Зенiтам" журналiсты вас папрасiлi падзялiцца ўражаннямi i вы пачалi з фразы: "Зенiт" доўга наракаў на татальнае нешанцаванне", стала прыблiзна зразумела, чаму ў камандзе вас называюць Прафесар...

— Гэта трэба ў Аляксандра Уладзiмiравiча (Федаровiча, трэнера варатароў БАТЭ. — Аўт.) спытаць, ён больш падрабязна раскажа...

— Шмат чытаеце?

— З лiтаратуры стараюся ў асноўным класiку, ну i газеты, зразумела. Няма, безумоўна, такога, каб ранiцай я бег у кiёск. Газеты трапляюцца на вочы ў клубным аўтобусе — многiя хлопцы ў нас набываюць спартыўную прэсу. Потым, калi яны прычытваюць, я бяру. Кнiжкi чытаю ў залежнасцi ад настрою. Адну магу i паўгода чытаць, але цiкавасць да яе не знiкае. Зараз пачаў "Графа Монтэ Крыста", напрыклад. Але чытаў i творы iншага кшталту — Дастаеўскага, скажам. Нядаўна прачытаў "Нотр-Дам дэ Пары" Вiктора Гюго. Выбiраю метадам тыку — пачуў водгукi, бяру i чытаю.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нападаючы футбольнага клуба БАТЭ i нацыянальнай зборнай Вiталь Радзiвонаў зайздросную хуткасць дэманструе толькi на полi, у жыццi ўсё па-iншаму. Пасля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика