21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даведацца, чым жывуць стараверы ў ХХІ стагоддзi

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даведацца, чым жывуць стараверы ў ХХІ стагоддзi

Карэспандэнт атрымаў заданне...

    Кожны раз, калi еду дадому цi вяртаюся ў Мiнск, абавязкова праязджаю ля вёскi пад назвай Кублiшчына. I заўсёды погляд спыняецца на жоўтым будынку, якi аздабляе купал з васьмiканцовым крыжам — храм, у якiм моляцца стараверы, выдатна бачны з дарогi. Але нiколi неставала часу цi, хутчэй, нагоды, каб там пабываць. Звязалася па тэлефоне з духоўным настаўнiкам стараверскай абшчыны Пятром Дзяменцевым, якi паведамiў, што якраз у суботу ў першай палове дня ў храме будзе праходзiць служба.

У гадзiн дзесяць на ўездзе ў вёску мяне сустрэў шэры кот, якi сядзеў на паваленым дрэве i недаверлiва пазiраў на чужака. Мне чамусьцi захацелася сфатаграфаваць гэты шэры камячок. Але як толькi мiльганула ўспышка, ката як ветрам здзьмула. Вiдаць, не даспадобы яму прыйшлася мая iдэя зрабiць яму фотасесiю, цi ён, як i продкi яго гаспадароў, не прымае дасягненняў цывiлiзацыi?..

Прыкладна з такiмi думкамi я паехала далей па вузкай, але асфальтаванай дарозе ў пошуках часовага прытулку для свайго "жалезнага каня". Як на злосць, нi ў адным двары не было людзей. Я нават адразу разгубiлася: дзе ўсе падзелiся? Але раптам у акне зялёнага драўлянага дома прамiльгнула постаць. Я пагрукала ў дзверы. Сяргей — гаспадар дома — адразу ж згадзiўся панаглядаць за веласiпедам.

— Калi прыйдзеце за iм? — спытаў.

— Праз гадзiну-дзве, думаю, — пацiснула я плячыма.

— пацiснула я плячыма.

— Што, грахоў шмат?

— Ды не, журналiст я, з прыхаджанамi пагаварыць хацела б, даведацца, чым яны жывуць...

— Вы б на Тройцу лепш прыехалi, па вялiкiх святах тут столькi людзей, што ў храме не змяшчаюцца нават. З Латвii, Лiтвы прыязджаюць памянуць сваiх родных.

Праз дзве хвiлiны я ўжо была на парозе храма, з якога даносiлася царкоўнаславянская мова. У цёмным калiдоры навобмацак знайшла халодную ручку масiўных дзвярэй. У невялiкiм памяшканнi было чалавек 30, не болей. З правага боку ад бабуль у квяцiстых вялiкiх хустках вельмi энергiчна двума пальцамi хрысцiўся мужчына, пасля чаго клаў дзве рукi на "падручнiк" (падушачка), якi ляжаў перад iм на лаўцы i рабiў зямныя паклоны.

Я разлiчвала застацца незаўважанай да канца службы, але не тут тое было. Спачатку нехта адзiн прыкмецiў мяне. А пасля, як па ланцужковай рэакцыi, погляды, цiкаўныя i недаверлiвыя, пасыпалiся адзiн за адным. Пётр Дзяменцеў пазнаў мяне адразу.

Праз хвiлiн дзесяць, калi скончылася служба, духоўны настаўнiк прадставiў мяне прыхаджанам: "Прабачце, але я вымушаны буду вас пакiнуць, бо мне трэба ехаць малiцца за душу памерлай. А вы пагаварыце з вернiцамi, яны ўсё вам раскажуць. I, калi папросiце, нават падзеляцца рэцэптамi страў, якiя гатуюць усе стараверы".

"Каб ведалi, што прыедзеце, пачаставалi б вас i "драчонамi" (тоўстыя блiны з начынкай, якiя гатуюцца ў рускай печы) i "бульбяшнiкамi" (пiражкi з тоўчанай бульбы)", — падхоплiваюць бабулi.

— Абшчына ў нас вялiкая, недзе 350 двароў. У сценах храма збiраюцца людзi з Мiёраў, Канахоў, Мiлеек, Смолеўцаў...

— А як дабiраецеся?

— Па-рознаму. Каго дзецi на машынах падвозяць, хто на канi цi веласiпедзе, але большасць пад расклад руху аўтобуса падстройваецца. Вось i зараз мы вымушаны вас пакiнуць, бо аўтобусы тут ходзяць нячаста. А пешшу не дайсцi — ногi ўжо не тыя, што ў маладосцi.

Развiталiся, перахрысцiлiся i пакiнулi храм. Засталiся са мной толькi дзве мясцовыя вернiцы, Марыя Пятроўна i Фаiна Карпаўна ды статутшчык Кублiшчынскай абшчыны Савелiй Васiльевiч.

83-гадовая Марыя Пятроўна ўжо сорак гадоў як жыве ў Кублiшчыне, а наведвае храм i молiцца колькi сябе памятае. Фаiна Карпаўна ж пераехала ў Кублiшчыну з Полацка, каб даглядаць хворую сястру.

— Людзi майго пакалення не могуць без веры, без малiтвы. Вось, напрыклад, я сёння пайшла на службу ў царкву, а сястра, якая з-за дрэннага здароўя не можа наведваць храм, у гэты ж час раскладае кнiгi, расстаўляе абразы i молiцца разам з усiмi вернiкамi.

— А чым вы жывяце, акрамя малiтвы?

— Малiтва з намi i нашымi продкамi была заўсёды, без яе нiхто нi за якую справу не браўся. А жывём так, як i большасць вясковых людзей, працай. Не можам мы без яе. Трымаем курэй, свiней, кароў, маем агароды. Тыя ж бабулi, якiх ложак прыкаваў хваробай, усё роўна не могуць ляжаць без справы, вяжуць шкарпэткi, плятуць дыванкi...

— Раней дэфiцыт быў, голад. А цяпер, дзякуй Богу, нi ў чым патрэбы не маем. Аўтакрама два разы на тыдзень прыязджае. Усё там ёсць. А калi чаго няма, можна заказаць, глядзiш, праз два днi заказ выкананы. Галоўнае, каб грошы былi.

— А цi хапае грошай?

— Па прыходу i расход. Атрымлiваем пенсiю. Раней, бывала, i па тры месяцы чакалi яе, а цяпер дзень у дзень, а перад вялiкiмi святамi могуць i раней прынесцi. I паштальён у нас, што нi кажы, залатая, не толькi пенсiю, але i газеты, i навiны прынясе. Калi што патрэбна, лекi цi канверты з маркамi, таксама не адмовiць.

— А колькi ў Кублiшчыне жыхароў засталося?

— Вой, мала. Афрыкан, Алiмпiй, Баравiк, Лiпка... — пачала загiнаць пальцы Марыя Пятроўна. — Дамоў 12 жылых. Старыя памiраюць, а маладыя не хочуць заставацца ў вёсках, шукаюць лепшай долі ў горадзе. Раней школа тут была, жыццё кiпела, цяпер засталося ўсяго каля 20 жыхароў, большасць з якiх пенсiянеры.

— А чаму дзетак тут не бачна?

— Дзецi таксама наведваюць храм. Але калi цёпла. Бо чатыры гадзiны ў мароз нават даросламу складана выстаяць. Не палiцца царква. Я вось сёння ўжо ў валёнках прыйшла.

— Веру ж перадаём як дзецям, так i ўнукам. У Мiёрах дома вучаць школьнiкаў чытаць i спяваць на царкоўнаславянскай мове. Дзецi вельмi хутка схоплiваюць новую для iх мову.

— А цi чулi, што на мытнi нядаўна затрымалi людзей, якiя перавозiлi старажытныя абразы?

— Так, нашы абразы — для многiх каштоўнасць. Калекцыянеры i людзi, якiя хочуць зарабiць шмат грошай, неаднаразова прасiлi, каб мы iм iх прадалi. Але крыжы, кнiгi i абразы — памяць, а памяць — святое, кошту не мае. Iх стараверы перадаюць з пакалення ў пакаленне, адзiнокiя ахвяруюць храму.

— Двойчы абкрадалi храм. Забiралi абразы i прадавалi ў Мiнску на вакзале. Зладзеяў злавiлi, але абразы не вярнулi. Цяпер паставiлi сiгналiзацыю, двайныя краты на вокнах i дзвярах. Акрамя таго, у Кублiшчыне бабка жыве, яна дрэнна бачыць. I вось у яе таксама колькi гадоў таму ўкралi дарагi абраз. Калi яна пайшла ў аўталаўку — зладзеi выбiлi акно i залезлi ў хату.

— А як сучасныя стараверы ставяцца да навiнак тэхнiчнага прагрэсу?

— Раней у лапцях хадзiлi, электрычнасцi не было, таму малiтвы чыталi пры святле "капцiлак". Зараз шмат спакус падарыла цывiлiзацыя, не адмаўляемся i ад тэлевiзараў, i ад лямпачак, мабiльныя таксама амаль ва ўсiх старавераў, каму да васьмiдзесяцi, ёсць. Вышку вунь не так даўно ў нас паставiлi.

— Раней i не ведалi нi пра мабiльныя, нi пра аўтамабiлi, здаецца, бядней жылi, але дружней. I гарэлку даўней так не пiлi, як цяпер. Бывала, збярэцца поўная хата гасцей, весела, усе п’юць гарбату, на стале пыхкае залацiсты самавар. А сёння маладыя, здаецца, без спiртных напояў i весялосцi не ўяўляюць. Атрымаюць зарплату i прапiваюць яе адразу, а пасля ходзяць пазычаюць. Часта думаю, што са светам робiцца, куды ён коцiцца?..

Сапраўды, мудрыя i разважлiвыя людзi старой веры... Тыя ж, хто ведае пра старавераў толькi з урокаў гiсторыi, уяўляюць гэтых людзей абавязкова ў лапцях i з доўгiмi бародамi, думаюць, што жывуць яны ў адмежаваных ад цывiлiзацыi вёсках. Лыкавых жа, якiя цалкам адмаўляюцца ад любых праяў цывiлiзацыi i пра якiх пiсаў у сваiм "Таежным тупiку" Васiль Пяскоў, пераканалася, застаецца ўсё менш i менш. Але старая вера, нягледзячы на розныя мiрскiя спакусы, жыве ў душах тых людзей, якiх я сустрэла падчас службы. "Мы нарадзiлiся стараверамi i памром стараверамi", — казалi яны.

...

Увечары ў мяне ўсё ж такi атрымалася задаць некалькi пытанняў, хоць i па тэлефоне, настаяцелю храма Кублiшчынскай Свята-Троiцкай стараверскай царквы Пятру Дзяменцеву.

— Калi ў Кублiшчыне з’явiўся першы храм?

— На землi заходнiх рэгiёнаў Вiцебскай вобласцi хрысцiяне старой веры, выратоўваючыся ад праследаванняў, прыйшлi больш як два з паловай стагоддзi таму. Мясцовыя ўлады спачувалi перасяленцам, таму далi працалюбiвым, законапаслухмяным, вядучым цвярозы лад жыцця стараверцам у карыстанне надзелы зямлi. Вёска Кублiшчына знаходзiлася ў цэнтры пасяленняў стараверцаў-паморцаў, тым больш вялiкае значэнне мела яе месцаразмяшчэнне каля дарогi, якая злучае Дзiсну, Мiёры, Браслаў, Шаркаўшчыну, Германавiчы. У якiм годзе была створана абшчына i пабудавана малельня, невядома. Але на стараверскiх могiлках паблiзу Кублiшчына стаiць камень, датаваны 1803 годам. Таму можна дапусцiць, што ў першай палове ХIХ стагоддзя ўжо дзейнiчаў першы на заходнiх землях стараверскi храм.

— Ведаю, што храм не раз станавiўся ахвярай агню?

— Апошнi, трэцi па лiку, пажар, адбыўся ў 1999 годзе. Усё, абразы дараскольнага пiсьма, шмат богаслужбовых кнiг згарэла, толькi сцены засталiся. I кожны раз храм адбудоўвалi сiламi прыхаджан i на iх ахвяраваннi. Райвыканкам выдзелiў толькi будаўнiчыя матэрыялы. Сваiмi рукамi будавалi, хто як мог, некаторыя нават, калi самi не маглi фiзiчна працаваць, наймалi чалавека.

— Як складваюцца адносiны з iншымi канфесiямi?

— Цёплыя адносiны з Мiёрскай Рымска-каталiцкай царквой, з Iдолцкiм касцёлам, з Пагосцкай царквой. Нават з нетрадыцыйнымi канфесiямi, якiя наша вера не прызнае i якiх у раёне хапае, мы не ўступаем у канфлiкты. Мы да ўсiх верацярплiвыя, у нас няма ворагаў. Вянчаем i людзей з iншых канфесiй. Вось нядаўна бласлаўляў маладую пару (ён — старавер, яна ўсё свядомае жыццё наведвала праваслаўны храм). Цяпер шмат змешаных шлюбаў, царква iх не забараняе. Жонка молiцца за мужа, муж за жонку, у вынiку прыходзяць да аднаго.

Зараз iдзе зблiжэнне новай i старой веры. Калi яшчэ 8 гадоў таму на могiлках нельга было ўбачыць васьмiканцовы крыж, цi крыж, якi стаць у нагах, то цяпер гэта вяртаецца. Вяртаецца i трохразовае пагружэнне ў ваду пры хрышчэннi. Пяць гадоў таму да нас прыязджалi студэнты з духоўнай семiнарыi, каб атрымаць поўнае хрышчэнне.

— Знаёмая расказвала, што калi памiраў яе прадзед-старавер, то ён прасiў малака, але сям’я была настолькi набожная, што не задаволiла жаданне старога, бо быў пост.

— Я нiколi не сустракаў чалавека старой веры, якi перад смерцю адры прасiў бы тое, што забаронена. Усе моляць Бога, каб забраў iх з чыстай душой. Але ёсць запавет "не нашкодзь". Калi чалавеку для падтрымання жыццядзейнасцi нельга есцi выключна посныя стравы, то царква не абавязвае яго пасцiцца.

— Яшчэ знаёмы расказваў, што аднойчы, калi ён папрасiў у старавераў вады з калодзежа, то гаспадар наказаў жонцы прынесцi кубак, прызначаны для "не сваiх". Ведаю, што стараверы няўхiльна прытрымлiвалiся правiла: не кантактаваць з нехрысцiянамi ў ежы i пiццi (у посудзе), з чым гэта звязана?

— У той час, калi нашы продкi сюды прыйшлi, у свеце панавалi такiя хваробы, як халера i чума, таму людзi такiм чынам перасцерагалiся, вялi закрыты лад жыцця.

Надзея ДРЫЛА,

Фота аўтара.

Міёрскі раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны раз, калi еду дадому цi вяртаюся ў Мiнск, абавязкова праязджаю ля вёскi пад назвай Кублiшчына. I заўсёды погляд спыняецца на жоўтым будынку, якi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика