Па рака пойдзеш — на мялі застанешся
Па рака пойдзеш — на мялі застанешся
Крымiнальная справа ў дачыненнi да 34-гадовага мiнчанiна ўзбуджана супрацоўнiкамi РУУС Мiнскага раёна. Мужчына быў затрыманы падчас лоўлi ракаў у кар’еры непадалёк ад Заслаўя спецыялiстамi Мiнскай абласной iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету, якiя i выклiкалi мiлiцыю. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" расказаў начальнiк аддзела дазнання РУУС Мiнскага раёна Сяргей Чэрап. У мужчыны канфiскавана 19 вузкалапых ракаў, 63 акунi, 1 карась i адзiн пячкур. Лоўля ажыццяўлялася забароненай прыладай — астрогай, мужчына быў апрануты ў воданепранiкальны камбiнезон, меў пры сабе два лiхтары i акумулятары да iх — такая старанная падрыхтоўка сведчыла пра сур’ёзнасць намераў затрыманага, адзначыў Сяргей Чэрап. Акрамя таго, арышт накладзены на аўтамабiль, на якiм мужчына прыехаў на рыбалку. На момант узбуджэння крымiнальнай справы затрыманы пакрыў матэрыяльны ўрон у памеры 1 мiльён 499 тысяч рублёў. Матэрыялы крымiнальнай справы накiраваныя ў суд Мiнскага раёна. Мужчына панясе адказнасць за прычыненне прыродным рэсурсам урону ў асаблiва буйным памеры. Нагадаем, што з 15 кастрычнiка па 15 красавiка дзейнiчае сезонная забарона на лоўлю вузкалапага рака. Сяргей Чэрап зазначыў, што падчас забароны лоўлi сума штрафу за незаконную здабычу павялiчваецца ў 3 разы — з 0,5 да 1,5 базавай велiчынi. Алена КРАВЕЦ. ШУКАЮЦЬ ІНВАЛIДА У доме па вул. Лiнейнай, што ў Лунiнцы, знайшлi мёртвым 52-гадовага гаспадара. Усё цела забiтага было пакрамсанае дзясяткамi колата-рэзаных ранаў. Мiлiцыя шукае iнвалiда I групы з псiхiчнымi адхiленнямi — ён падазраецца ў забойстве. Сымон Свiстуновiч. "Рэзкi паворот..." Вадзiцель МАЗа, што рухаўся на зялёны сiгнал светлафора па вулiцы Я. Коласа, сутыкнуўся з ГАЗам, якi пры здзяйсненнi левага павароту з вулiцы Я. Коласа на вулiцу Някрасава не саступiў дарогу. У вынiку дарожна-транспартнага здарэння ГАЗ перавярнуўся, ад чаго адбылася ўцечка бензiну. Пешаходы, якiя ў гэты час пераходзiлi праезную частку, не пацярпелi. Вадзiцель МАЗа атрымаў пашкоджанне ў выглядзе закрытага пералому галоўкi правай малой галёнкавай косткi. Здарэнне гэта адбылося ў чацвер, зараз па матэрыяле праводзiцца праверка. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа ў дачыненнi да 34-гадовага мiнчанiна ўзбуджана супрацоўнiкамi РУУС Мiнскага раёна. Мужчына быў затрыманы падчас лоўлi ракаў у кар’ |
|