На гэтым тыдні трэба разлiчыцца за нерухомасць
На гэтым тыдні трэба разлiчыцца за нерухомасць
Фiзiчныя асобы, у карыстаннi, валоданнi, уласнасцi якiх знаходзяцца зямельныя ўчасткi, жылыя дамы, дачы, садовыя домiкi i iншыя пабудовы, павiнны заплацiць зямельны падатак i (або) падатак на нерухомасць за 2008 год, паведамiлi рэдакцыi ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. Спецыялiсты МПЗ удакладнiлi, што апошнi тэрмiн платы маёмасных падаткаў для жыхароў нашай краiны — 15 лiстапада. Згодна з дзеючым заканадаўствам, падаткi гаспадары нерухомасцi павiнны плацiць па месцы знаходжання аб’ектаў падаткаабкладання. Падаткавiкi звяртаюць увагу на тое, што за кожны дзень пратэрмiноўкi прадугледжваецца налiчэнне пенi. За нявыплату цi няпоўную плату маёмасных падаткаў фiзiчнай асобай прадугледжаны штраф у памеры 15 працэнтаў ад сумы нявыплачаных падаткаў, але не менш за адну базавую велiчыню. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiзiчныя асобы, у карыстаннi, валоданнi, уласнасцi якiх знаходзяцца зямельныя ўчасткi, жылыя дамы, дачы, садовыя домiкi i iншыя пабудовы, павiнны запл
|
|