21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цэны На большасць сельгаспрадуктаў — свабодныя

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэны На большасць сельгаспрадуктаў — свабодныя

Паводле апошнiх даных Мiнсельгасхарча, сёлета аб’ём экспартных паставак беларускага харчавання перавысiў 1,2 мiльярда долараў. Гэта на 36 працэнтаў больш, чым за такi ж перыяд мiнулага года. Як адзначыў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра, узровень вытворчасцi дазваляе не толькi поўнасцю задавольваць патрэбы ў сельскагаспадарчай прадукцыi, але i пэўную частку пастаўляць за мяжу. У грамадскiм сектары АПК аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасцi ў параўнаннi з мiнулым годам павялiчыцца на 11,5—12 працэнтаў. А вось у прысядзiбных гаспадарках адбудзецца скарачэнне: сёлета на 17 тысяч паменшала падворкаў вяскоўцаў, на 50 тысяч галоў "згарнуўся" прыватны статак.

Вытворчасць малака дасягнула 6 мiльёнаў тон, з якiх палову магчыма адпраўляць на экспарт. Але неабходна гандляваць пераважна гатовай прадукцыяй, а не сыравiнай. Дазвол на вываз у Расiю невялiкiх партый малака ў цыстэрнах атрымалi толькi 5-6 перапрацоўчых прадпрыемстваў. Астатнiя павiнны нарошчваць пастаўкi масла, сыроў, сухога i пастэрызаванага малака i г.д. Тым больш што на адпаведную прадукцыю пастаянна вялiкi попыт, якi ўзрастае з года ў год.

Як растлумачыў Сямён Шапiра, патрэба Расii ў малацэ i малакапрадуктах складае каля 37 мiльёнаў тон, унутраныя вытворцы здольныя забяспечыць 31 млн тон Астатняе iм неабходна завозiць. Беларусь становiцца заўважным удзельнiкам на расiйскiм рынку. Узровень якасцi айчыннай мяса-малочнай прадукцыi адзiн з самых высокiх не толькi на постсавецкай прасторы, але i ў Еўропе. Паводле слоў Сямёна Шапiры, для вытворчасцi выкарыстоўваецца натуральная сыравiна — да прыкладу, малочная прадукцыя вырабляецца толькi з натуральнага малака. У шэрагу краiн для гэтых патрэбаў выкарыстоўваецца сухое. Таму ў той жа Расii ўнесены змяненнi ў стандарты i ў такiм разе прадукцыя павiнна будзе называцца "малочны напой".

Прэтэнзii да беларускай прадукцыi з боку Рассельгаснагляду, на думку Сямёна Шапiры, у першую чаргу звязаны не з якасцю, а з неабходнасцю правядзення належнай тэхнiчнай мадэрнiзацыi на айчынных прадпрыемствах перапрацоўкi. Зараз набываецца ўсё неабходнае абсталяванне, каб праводзiць паўнаважкi аналiз па ўсiх пазiцыях (у прыватнасцi, адна з заўваг расiйскага боку — магчымая наяўнасць у гатовай прадукцыi рэшткаў медыцынскiх сродкаў, якiя прымянялiся для лячэння жывёл). З iншага боку, каля 13 працэнтаў нашага ўнутранага рынку малочнай прадукцыi прыпадае на расiйскiх вытворцаў, у дачыненнi да якiх беларускiмi структурамi плануецца правесцi праверкi на адпаведнасць нарматыўным патрабаванням. "Мы мяркуем прыняць адэкватныя меры да расiйскiх вытворцаў i знайшлi паразуменне ў расiйскiх калег, якiя лiчаць, што неабходна разам наводзiць парадак", — заўважыў Сямён Шапiра.

Увогуле прадукты харчавання за мяжу пастаўляюць 122 беларускiя прадпрыемствы. Як адзначаюць у Мiнсельгасхарчы, на экспарт павiнны працаваць пераважна буйныя вытворцы. Толькi такiя прадпрыемствы будуць здольныя заваяваць свой сегмент на рынку i належным чынам яго захоўваць i павялiчваць. Як паведамiў Сямён Шапiра, у блiжэйшы час мяркуецца разгледзець пытанне аб больш глыбокай iнтэграцыi рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыi Беларусi i Расii. Таксама будзе ўдакладнена квота адпаведных паставак на рынак РФ.

У блiжэйшы час, магчыма, адбудуцца пэўныя змяненнi ў структуры дзяржаўнага кiравання аграпрамысловым комплексам. У прыватнасцi, паведамiў Сямён Шапiра, падрыхтаваны праект указа кiраўнiка дзяржавы аб стварэннi Белсельгаснагляда. Па аналогii з адпаведнай расiйскай структурай у беларускага падраздзялення павiнны быць шырокiя паўнамоцтвы i функцыi ў сферы нагляду. Канчатковае рашэнне будзе прынятае пасля ўзгаднення такой мадэрнiзацыi структуры АПК з усiмi зацiкаўленымi. Таксама плануецца мадэрнiзаваць i гаспадарчую структуру ўпраўлення. Да прыкладу, стварыць шэраг прадуктовых кампанiй, якiя былi б не толькi здольныя каардынаваць той цi iншы накiрунак, але i выходзiць ад адной асобы на знешнi рынак.

Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю ў суседнiх дзяржавах на парадак вышэйшыя, чым у Беларусi. Калi не адсочваць сiтуацыю, лiчыць Сямён Шапiра, можна "згубiць" значную частку сыравiны, якая так неабходная вытворцам. Таму сёлета было прынятае рашэнне аб павышэннi закупачных цэнаў. Адэкватнага павелiчэння оптава-адпускных цэнаў тады не адбылося. Іх плануецца "падцягнуць" да канца гэтага года: на малочную прадукцыю — на 2,5 працэнта, на ялавiчыну — на 5, на свiнiну — на 8. Такiм чынам, заўважыў Сямён Шапiра, удасца падтрымаць айчыннага вытворцу. Увогуле, па словах мiнiстра, на большасць сельскагаспадарчай прадукцыi — свабодныя рынкавыя цэны. У разрадзе рэгулюемых пазiцый засталiся толькi мяса-малочныя прадукты, а таксама збожжа, якое закупляецца ў лiк дзяржзаказу.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх даных Мiнсельгасхарча, сёлета аб’ём экспартных паставак беларускага харчавання перавысiў 1,2 мiльярда долараў. Гэта на 36 працэнтаў бо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика