...
...
У вынiку выбуху самаробнага ацяпляльнага катла ў Гомелi разбурана кацельня. Кацёл працаваў на цвёрдым палiве, кацельня была прыбудаваная да памяшкання майстэрнi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. У кацельнi разбураны сцены i перакрыццi даху. Як мяркуюць спецыялiсты МНС, выбух адбыўся з-за адсутнасцi цыркуляцыi вады ў ацяпляльнай сiстэме. Ахвяраў няма. У вынiку выбуху самаробнага ацяпляльнага катла ў Гомелi разбурана кацельня. Кацёл працаваў на цвёрдым палiве, кацельня была прыбудаваная да памяшкання майстэрнi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. У кацельнi разбураны сцены i перакрыццi даху. Як мяркуюць спецыялiсты МНС, выбух адбыўся з-за адсутнасцi цыркуляцыi вады ў ацяпляльнай сiстэме. Ахвяраў няма.У Мiнску затрыманыя чацвёра грамадзян iншых дзяржаў i двое грамадзян Беларусi, якiя мелi намер красцi грошы з рахункаў англiйскiх балельшчыкаў, якiя прыехалi ў Мiнск на футбольны матч "Беларусь — Англiя". Было ўстаноўлена, што яны з дапамогай спецабсталявання капiявалi даныя з рахункаў грамадзян. Выехаўшы на тэрыторыю iншых дзяржаў, яны знялi з рахункаў 17 тыс. еўра i Br60 млн. Жыхар вёскi Астрошыцы Лагойскага раёна Аляксандр Зайцаў перадаў учора гiсторыка-культурнаму комплексу "Лiнiя Сталiна" 76-мiлiметровую дывiзiённую гармату Грабiна ўзору 1943 года. Гармата больш за 15 гадоў знаходзiлася ў яго на падворку. Яе выявiлi супрацоўнiкi праваахоўных органаў падчас спецыяльных мерапрыемстваў "Арсенал" па выяўленнi незарэгiстраванай зброi. Гаспадар сядзiбы добраахвотна перадаў гармату комплексу, таму вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi за яе захоўванне. Зброю ён знайшоў паблiзу вёскi Селiшча Лагойскага раёна. У Пастаўскiм раёне iнжынер па тэхнiцы бяспекi ўзяў трактар МТЗ сельскагаспадарчага прадпрыемства, дзе працаваў. Пакатаўшыся па вёсцы на працягу гадзiны-паўтары, 22-гадовы хлопец вярнуў яго на месца. Аднак гэтага часу хапiла старшынi гаспадаркi, каб заўважыць прапажу i паведамiць у праваахоўныя органы. Чалавеку пагражае ад 5 да 7 гадоў пазбаўлення волi. У каляндар расiйскiх святаў прадстаўнiкi сiнадальнага аддзела па справах моладзi Рускай праваслаўнай царквы прапануюць дадаць Дзень цяжарных. Адзначаць новае свята прапануецца або ў дзень памяцi Фёдараўскага абраза Прасвятой Багародзiцы, перад якой традыцыйна моляцца аб спрыяльным працяканнi цяжарнасцi i родаў, або ў дзень Пакрова Божай Мацi. Гэта спрыяла б, на думку святароў, змяненню свядомасцi людзей, iх стаўлення да абортаў, родаў i цяжарнасцi. Даследчыкi са Школы медыцыны Мэрыленда (ЗША) высветлiлi, што эмоцыi, якiя чалавек адчувае пры гучаннi любiмых мелодый, станоўча ўплываюць на працу крывяносных сасудаў — сасуды пашыраюцца пры гэтым амаль на 26 працэнтаў. У той жа час трывожная музыка прымушае сасуды звужацца на 6 працэнтаў. На думку навукоўцаў, гэта можа стаць метадам прэвентыўнай стратэгii для прафiлактыкi сардэчных захворванняў у паўсядзённым жыццi. ПОЎНЫ АБЗАЦ Касiрка берлiнскага супермаркета выратавалася ад узброеных рабаўнiкоў, "абстраляўшы" iх сырам, што трапiўся пад руку. Трое мужчын уварвалiся ў магазiн i, пагражаючы зброяй, запатрабавалi аддаць iм дзённую выручку. Аднак 50-гадовая касiрка Марцiна Боль адчайна супрацiўлялася, закiдаўшы рабаўнiкоў кавалкамi сыру. Яна трапiла аднаму з iх сырам у твар, i злачынцу стала не да рабавання — сыр аказаўся гатунку гарганзола, што мае вельмi смярдзючы пах. Сырная атака аказалася супастаўляльнай з дозай слёзатачывага газу, i рабаўнiкi палiчылi за лепшае збегчы. Жыхарка Бразiлii загiнула па дарозе на пахаванне свайго мужа. Жалобная працэсiя накiроўвалася на могiлкi. 67-гадовую жанчыну забiла труной з целам мужа-нябожчыка. Гэта здарылася ў вынiку аварыi, у якую трапiў катафалк. Жанчыну ўдарыла труной па патылiцы,траўма аказалася смяротнай. Вадзiцель катафалка атрымаў толькi некалькi драпiн. Муж загiнулай бразiльянкi памёр ад сардэчнага прыступу падчас танцаў на вечарынцы.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку выбуху самаробнага ацяпляльнага катла ў Гомелi разбурана кацельня. Кацёл працаваў на цвёрдым палiве, кацельня была прыбудаваная да памяшкання
|
|